15.9.2008 ▪ Top-навіна

Сэнсацыя! 21-гадовы немец Себасьцьян Фэтэль здабыў фантастычную перамогу для невялікай стайні Toro Rosso. Пасьля заваяванага ў суботу поўла Фэтэль вельмі ўпэўнена правёў гонку па мокрай трасе і стаў самым маладым пераможцам Гран Пры ў гісторыі Формулы 1!
31.3.2005
Задзіночваньне аўтавытворцаў GPWC (Mersedes-Benz, BMW, Renault, Toyota i Honda) настойліва працягваюць весьці падрыхтоўку да арганізацыі ўласнага – альтэрнатыўнага чэмпіянату сьвету. Новыя спаборніцтвы плянуецца распачаць з 2008 года, калі скончваецца тэрмін Дагавора Згоды. Арганізавана чатыры камітэты, якія будуць займацца распрацоўкай новых правілаў для будучага чэмпіянату.
Тэхнічны рэглямэнт будзе распрацоўвацца адным з уласьнікаў Вільемса Патрыкам Хэдам і кіраўніком каманды Макларэн Марцінам Ўітмаршэм. Першыя рэзультаты працы чатырох камітэтаў будуць прэзэнтаваны ў траўні. Апроч гэтага, плянуецца зьмена назвы на Grand Prix Rasing(GPR) ці Manufactures Championship(MCH).
30.3.2005
Хуан Пабла Мантоя прапусьціць Гран Пры Бахрэйна, як у сераду было паведамлена камандай McLaren.
Паводле Гюнтэра Штайнера, Red Bull, пясок галоўная праблема Гран-Пры Бахрэйна, так як аўтадром пабудаваны ў пустыні.
У першыню за некалькі гадоў букмэкеры брытанскай канторы William Hill не паставілі на першае месца Міхаэля Шумахера. Сьпіс узначальвае Фэрнанда Алонса.
28.3.2005
Хуан Пабла Мантоя можа прапусьціць Гран-Пры Бахрейна з-за траўмы пляча, якую ён атрымаў у выхадныя, пасьлізнуўшыся падчас гульні ў тэніс.
27.3.2005
Міхаэль Шумахер правёў у Фіарана тэсты, якія не былі заплянаваны ў яго раскладзе. Чэмпіён сам захацеў абкатаць два F2005, што будуць накіраваныя у Бахрэйн. Да таго ж на мінулагоднім балідзе абкатваў шыны Bridgestone.
26.3.2005
1.G. Fisichella 1:24:17.336
2. R. Barrichello + 5.553
3. F. Alonso + 6.712
4. D. Coulthard + 16.131
5. M. Webber + 16.908
F1 пачынае свой новы 2005 сэзон. Пачынае яго асьвятляць і наш сайт. Нагадаю, мы зьявіліся ў сеціве 18 траўня 2003 г. і да гэтага часу зьяўляемся адзіным беларускамоўным сайтам пра Формулу-1.
- Надзейных людзей з добрым веданьнем беларускай мовы, якія будуць здольнымі дапамагаць падтрымліваць гэты праект.
Зацікавіліся ці маеце прапанову - пішыце lodar@tut.by
25.3.2005
Пілот Рэно Фэрнанда Алонса быццам незнарок сказаў яшчэ перад стартам Гран-пры Малайзіі, што ягоная каманда ў стане змагацца за чэмпіёнскі тытул. Па выніках бачна, што гішпанец слоў на вецер кідаць не зьбіраецца. Рэно зноўку перамагло, замацаваўшы першае месца ў кубке (Алонса – першы). Час канкурэнтам задумацца (хаця вынікі Williams i Mclaren паказваюць, што тыя настроены досыць рашуча, ці хопіць рашучасьці?).