Гран-пры Малайзіі. Новы лідэр чэмпіянату?

Гран-пры Малайзіі. Новы лідэр чэмпіянату?

Пілот Рэно Фэрнанда Алонса быццам незнарок сказаў яшчэ перад стартам Гран-пры Малайзіі, што ягоная каманда ў стане змагацца за чэмпіёнскі тытул. Па выніках бачна, што гішпанец слоў на вецер кідаць не зьбіраецца. Рэно зноўку перамагло, замацаваўшы першае месца ў кубке (Алонса – першы). Час канкурэнтам задумацца (хаця вынікі Williams i Mclaren паказваюць, што тыя настроены досыць рашуча, ці хопіць рашучасьці?).

Нарэшце змагла нешта паказаць каманда Toyota (другое месца Ярна Трулі й пятае Ральфа Шумахера, які ў кантактнай барацьбе з Джанкарлам Фізыкелам і Маркам Ўэберам (абодва пазьней сышлі) пашкодзіў аэрадынаміку на сваім балідзе). Расчараваньнем зноўку скончылася гонка для абодвух пілотаў Bar: рухавікі на балідах згарэлі на першых колах, і гэта нягледзячы на той лаз у правілах, якім каманда скарысталася для замены сваіх рухавікоў (нагадаю, што каманда зьняла абодвух пілотаў на гран-пры Аўстраліі, каб мець магчымасьць паставіць новыя рухавікі). Дарэчы, гэты лаз фэдэрацыяй закрыты. Па ўсім гледзячы плян Фэрары дзейнічаць адмовіўся, таму каманда, са слоў ейнага лідэра Міхаэля Шумахера, проста абавязана выставіць новы балід ужо ў Бахрэйне, каб ня плесьціся ў канцы пелітону.

Вынікі Гран-пры Малайзіі наступныя:

1.F. Alonso 1:31:33.736
2. J. Trulli + 24.327
3. N. Heidfeld + 32.188
4. JP. Montoya + 41.631
5. R. Schumacher + 51.854
6. D. Coulthard + 1:12.543
7. M. Schumacher + 1:19.988
8. C. Klien + 1:20.835
- - - -
9. K. Räikkönen + 1:21.580
10. F. Massa + 1
11. N. Karthikeyan + 2
12. T. Monteiro + 3
13. C. Albers + 4
- - - -
Не фінішавалі
14. R. Barrichello + 6
15. G. Fisichella + 19
16. M. Webber + 19
17. J. Villeneuve + 30
18. J. Button + 54
19. A. Davidson + 54
20. P. Friesacher + 54

25.3.2005   ▪ lodar

напісать камэнтар

 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010

Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь