|
Красавік, 2005
30.4.2005 Інжынэры Red Bull распачалі падрыхтоўку да перахода на рухавікі Фэрары, наведаўшы на гэтым тыдні цэха італьянскай каманды. Праца над новым шасі пачнецца ў наступным месяцы й зараз каманда прыглядаецца да іншых вузлоў, якія б можна было пазычыць у Маранэла…
27.4.2005 Нягледзячы ня тое, што Міхаэль Шумахер фінішаваў ў Імале толькі на другім месцы, адразу пасьля пілота Рэно Фэрнанда Алёнса, які перамагае ўжо ў трэцяй гонцы, Міхаэль так радаваўся, як быццам ён сам быў пераможцам. Галоўным чыннікам гэтага стала ўпэўненасьць у тым, што “мы ізноў можам быць на вышыні. Гонка ў Імале дала нам упэўненасьць у пасьпяховым зыходзе наступных гонак”.
26.4.2005 Рон Дэніс афіцыйна папрасіў прабачэньня ў Кімі Райканена, за тое, што той не змог фінішаваць у гонцы з-за тэхнічных праблемаў. Нагадаю, што Райканен стартаваў з поўл-пазішэн, але ня змог фінішаваць з-за таго, што на ягоным балідзе зрэзала прывад…
25.4.2005 Пасьля таго, як Гран Пры скончана ўсіх пілотаў чакае звычайная прверка, адной зь якіх зьяўляецца праверка на вагу - вось менаваіта гэтую прыверку балід Джэнсана Батана й не прайшоў… Але пасьля нейкіх перамоў са сцюардамі было вырашана рэзультат пакінуць бязь зьменаў. Але пагроза не зьнікае, так як кіраўніцтва F1 вырашыла падаць скаргу ў суд на сцюардаў гонкі ў Імоле. Будзем сачыць за разьвіцьцём падзеяў…
24.4.2005 Няўжо аматары Формулы змогуць такі пабачыць барацьбу за першыя пазыцыі? Так! І Міхаэль Шумахер гэта паказаў! Найпрыгажэйшая дуэль з Фэрнанда Алонса на апошніх колах стала ўпрыгожваньнем гонкі. Міхаэль паказаў лепшае кола ў гонцы. Спадземся гэты сэзон будзе значна цікавейшым за мінулы ў пляне барацьбы за перамогу. Набрала форму каманда БАР, што дазволіла Батану заняць трэцюю прыступку подыюму. Спадар Жак Вільнёў здолеў паказаць пэўны рэзультат, зараз Пітэру Заўберу няма ў чым яго папракнуць, ці ўсё адно дрэна?
Кімі Райканен пацьвердзіў свой поўл-пазішэн, за нім заняў месца лідэр чэмпіянату Алонса.
23.4.2005 Сёньня ў першай кваліфікацыі Гран Пры Сан Марына пілот каманды McLaren Кімі Райканэн узяў прамежкавы поўл. Ён апярэдзіў лідэра чэмпіянату гішпанца Фэрнанда Алёнса ўсяго толькі на 0.003 сэкунды. Трэці час паказаў Міхаэль Шумахер. За ім - аўстраліец Марк Ўэбэр на Williams.
20.4.2005 Хуан Пабла Мантоя прапусьціць яшчэ адну гонку чэмпіяната - гэтак вырашылі ўрачы ( траўма пляча ўспалілася - у сьціслыя тэрміны залячыць не атрымалася). У Ймоле яго заменіць Аляксандр Вурц( нагадаю, што ў папярэдніх Гран Пры замяняў Мантою Педра дэ ля Роза, які зараз будзе выконваць толькі абавязкі трэцяга пілота, нават не гледзячы на добрыя вынікі).
15.4.2005 Пара пілотаў BAR дамінавала на другі дзень тэстаў у Поль Рыкар, Такума Сата нават усталяваў неафіцыйны рэкорд трасы.
10.4.2005 Пілоты McLaren вельмі моцна выглядаюць у гонцы, што даказвае той факт, што менавіта на рахунку “срэбных стрэлаў” лічацца лепшыя колы ў двух апошніх гонках. Усё псуе кваліфікацыя, з-за чаго даводзіцца стартаваць у канцы першай дзесяткі.
Адносіны між Жакам Вільнёвам і Заўбэр ускладняюцца. Учора Жак павіны быў праверыць новую аэрадынаміку, але ж быў вымушаны некалькі разоў вяртацца ў боксы з-за праблемаў з тармазамі, электронікай і нестабільнасьцю настроек. На сёньняшнія тэсты раптоўна выклікалі Феліпэ Масу , каб параўнаць назіраньні пілётаў…
9.4.2005 Ярна Трулі: “Ня думаў, што будзем настолькі канкурэнтаздольныя”.
5.4.2005 Жан Тод: “Мы павіны вырашаць праблемы з надзейнасьцю, разам з Bridgestone вырашыць праблему эфэктыўнасьці накрывак і тэрмінова пачаць зарабляць пойнты. Калі ў Імоле мы распачнём сэрыю перамог, кшталту мінулагодняй, тады можна будзе забыць жах першых трох Гран Пры”.
3.4.2005 Флавіa Брыаторы: “Гэта перамога прыйшла да нас занадта лёгка, я зь цяжкасьцю ўгаворваў Фернанду хаця б трошкі скінуць хуткасьць, каб зьберагчы рухавік і накрыўкі”.
Увесь ўік-энд на трасе Бахрэйна было надта сьпякотна і ў прамым, і ва ўскосным сэнсе. На першай стартавай паласе ў нядзелю аказаліся Фэрнанда Алонса і Міхаэль Шумахер на новым балідзе Фэрары F2005.
2.4.2005 Перад самым стартам сэзону пра Марка Ўэбера казалі як пра пілёта здольнага выйграваць Гран Пры й нават чэмпіянат… Але дома, у Аўстраліі, ён быў толькі пятым, нягледзячы нават на тое, што кваліфікаваны быў трэцім.
Былыя сябры па камандзе Фэрнанда Алонса і Ярна Трулі паказалі першы і другі час суадносна. Міхаэль Шумахер на сваім новым балідзе трэці. Адразу ж за ім пілоты каманды Ўільямс Нік Хайдфэльд і Марк Ўэбэр, паміж якімі здолеў уціснуцца Джанкарла Фізыкела на Рэно.
Час Марка Ўэбэра - 1:29.527. Гэта новы рэкорд. Рубэнс Барыкела ўсё яшчэ ня можа выйсьці на трасу па тэхнічных прычынах. Чакаем першай кваліфікацыі.
Немец Міхаэль Шумахер на новым балідзе Фэрары F2005 у суботу на трэцяй вольнай практыцы паказвае найлепшы час, далёка пакідаючы за сабой пілота Рэно Фэрнанда Алонса і Пэдра дэ ля Розу, які ў гэты ўік-энд будзе замяняць Хуана Пабла Мантою. Сябра па камандзе Міхаэля Шумахера Рубэнс Барыкела па тэхнічных прычынах так і ня здолеў праехаць на F2005.
1.4.2005 У Бахрэйне завершылася другая вольная практыка. Лепшы час паказаў Аляксандар Вурц на балідзе McLaren. Адразу ж за ім малады пілот Рэно Фэрнанда Алонса.
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір
 |
12-14 сакавіка 2010
Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)
|
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009
01. Батан 02. Фэтэль 03. Барыкела 04. Ўэбер 05. Гамільтан 06. Райканен 07. Росберг 08. Трулі 09. Алёнса 10. Глок 11. Маса 12. Кавалайнен 13. Хайдфельд 14. Кубіца 15. Фізікела 16. Буэмі 17. Зуціль 18. Kobayashi 19. Бурдэ
95 84 77 69.5 49 48 34.5 32.5 26 24 22 22 19 17 8 6 5 3 2
▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009
01. Brawn GP 02. Red Bull 03. McLaren-Mercedes 04. Ferrari 05. Toyota 06. BMW 07. Williams 08. Renault 09. Force India 10. Toro Rosso
172 153.5 71 70 59.5 36 34.5 26 13 8
|