rss   lj   del.icio.us

Гран Пры Італіі. Фантастыка ад Фэтэля!

15.9.2008  ▪ Top-навіна

vettel monza

Сэнсацыя! 21-гадовы немец Себасьцьян Фэтэль здабыў фантастычную перамогу для невялікай стайні Toro Rosso. Пасьля заваяванага ў суботу поўла Фэтэль вельмі ўпэўнена правёў гонку па мокрай трасе  і стаў самым маладым пераможцам Гран Пры ў гісторыі Формулы 1!


30.4.2005

Red Bull пераходзіць на рухавікі Фэрары…

Інжынэры Red Bull распачалі падрыхтоўку да перахода на рухавікі Фэрары, наведаўшы на гэтым тыдні цэха італьянскай каманды. Праца над новым шасі пачнецца ў наступным месяцы й зараз каманда прыглядаецца да іншых вузлоў, якія б можна было пазычыць у Маранэла…

27.4.2005

Міхаэль Шумахер упэўнены ў сваім балідзе

Нягледзячы ня тое, што Міхаэль Шумахер фінішаваў ў Імале толькі на другім месцы, адразу пасьля пілота Рэно Фэрнанда Алёнса, які перамагае ўжо ў трэцяй гонцы, Міхаэль так радаваўся, як быццам ён сам быў пераможцам. Галоўным чыннікам гэтага стала ўпэўненасьць у тым, што “мы ізноў можам быць на вышыні. Гонка ў Імале дала нам упэўненасьць у пасьпяховым зыходзе наступных гонак”.

26.4.2005

Рон Дэніс выбачаецца..

Рон Дэніс афіцыйна папрасіў прабачэньня ў Кімі Райканена, за тое, што той не змог фінішаваць у гонцы з-за тэхнічных праблемаў. Нагадаю, што Райканен стартаваў з поўл-пазішэн, але ня змог фінішаваць з-за таго, што на ягоным балідзе зрэзала прывад…

25.4.2005

Подыюм BAR`а пад пагрозай…

Пасьля таго, як Гран Пры скончана ўсіх пілотаў чакае звычайная прверка, адной зь якіх зьяўляецца праверка на вагу - вось менаваіта гэтую прыверку балід Джэнсана Батана й не прайшоў… Але пасьля нейкіх перамоў са сцюардамі было вырашана рэзультат пакінуць бязь зьменаў. Але пагроза не зьнікае, так як кіраўніцтва F1 вырашыла падаць скаргу ў суд на сцюардаў гонкі ў Імоле. Будзем сачыць за разьвіцьцём падзеяў…

24.4.2005

Фэрары вярнулася?!

Няўжо аматары Формулы змогуць такі пабачыць барацьбу за першыя пазыцыі? Так! І Міхаэль Шумахер гэта паказаў! Найпрыгажэйшая дуэль з Фэрнанда Алонса на апошніх колах стала ўпрыгожваньнем гонкі.
Міхаэль паказаў лепшае кола ў гонцы. Спадземся гэты сэзон будзе значна цікавейшым за мінулы ў пляне барацьбы за перамогу.
Набрала форму каманда БАР, што дазволіла Батану заняць трэцюю прыступку подыюму.
Спадар Жак Вільнёў здолеў паказаць пэўны рэзультат, зараз Пітэру Заўберу няма ў чым яго папракнуць, ці ўсё адно дрэна?

Рэзультаты другой кваліфікацыі.

Кімі Райканен пацьвердзіў свой поўл-пазішэн, за нім заняў месца лідэр чэмпіянату Алонса.

23.4.2005

Кімі Райканэн найхутчэйшы ў першай кваліфікацыі

Сёньня ў першай кваліфікацыі Гран Пры Сан Марына пілот каманды McLaren Кімі Райканэн узяў прамежкавы поўл. Ён апярэдзіў лідэра чэмпіянату гішпанца Фэрнанда Алёнса ўсяго толькі на 0.003 сэкунды. Трэці час паказаў Міхаэль Шумахер. За ім - аўстраліец Марк Ўэбэр на Williams.

20.4.2005

Магчымасьць для Вюрца?

Хуан Пабла Мантоя прапусьціць яшчэ адну гонку чэмпіяната - гэтак вырашылі ўрачы ( траўма пляча ўспалілася - у сьціслыя тэрміны залячыць не атрымалася). У Ймоле яго заменіць Аляксандр Вурц( нагадаю, што ў папярэдніх Гран Пры замяняў Мантою Педра дэ ля Роза, які зараз будзе выконваць толькі абавязкі трэцяга пілота, нават не гледзячы на добрыя вынікі).

15.4.2005

Тэсты. Поль Рыкар

Пара пілотаў BAR дамінавала на другі дзень тэстаў у Поль Рыкар, Такума Сата нават усталяваў неафіцыйны рэкорд трасы.

10.4.2005

McLaren павінен папрацаваць над кваліфікацыяй

Пілоты McLaren вельмі моцна выглядаюць у гонцы, што даказвае той факт, што менавіта на рахунку “срэбных стрэлаў” лічацца лепшыя колы ў двух апошніх гонках. Усё псуе кваліфікацыя, з-за чаго даводзіцца стартаваць у канцы першай дзесяткі.

Жак Вільнёў і Заўбэр

Адносіны між Жакам Вільнёвам і Заўбэр ускладняюцца. Учора Жак павіны быў праверыць новую аэрадынаміку, але ж быў вымушаны некалькі разоў вяртацца ў боксы з-за праблемаў з тармазамі, электронікай і нестабільнасьцю настроек. На сёньняшнія тэсты раптоўна выклікалі Феліпэ Масу , каб параўнаць назіраньні пілётаў…

9.4.2005

Некалькі пытаньняў да Ярна Трулі (Таёта)

Ярна Трулі: “Ня думаў, што будзем настолькі канкурэнтаздольныя”.

5.4.2005

Фэрары рыхтуе рэванш? Канкурэнты ня сьпяць…

Жан Тод: “Мы павіны вырашаць праблемы з надзейнасьцю, разам з Bridgestone вырашыць праблему эфэктыўнасьці накрывак і тэрмінова пачаць зарабляць пойнты. Калі ў Імоле мы распачнём сэрыю перамог, кшталту мінулагодняй, тады можна будзе забыць жах першых трох Гран Пры”.

3.4.2005

Пасьля Гран Пры (камэнтары)

Флавіa Брыаторы: “Гэта перамога прыйшла да нас занадта лёгка, я зь цяжкасьцю ўгаворваў Фернанду хаця б трошкі скінуць хуткасьць, каб зьберагчы рухавік і накрыўкі”.

Гран Пры Бахрэйна: Трэцяя перамога запар у Рэно

Увесь ўік-энд на трасе Бахрэйна было надта сьпякотна і ў прамым, і ва ўскосным сэнсе. На першай стартавай паласе ў нядзелю аказаліся Фэрнанда Алонса і Міхаэль Шумахер на новым балідзе Фэрары F2005.

2.4.2005

Мужнасьць Марка Ўэбэра

Перад самым стартам сэзону пра Марка Ўэбера казалі як пра пілёта здольнага выйграваць Гран Пры й нават чэмпіянат… Але дома, у Аўстраліі, ён быў толькі пятым, нягледзячы нават на тое, што кваліфікаваны быў трэцім.

Першая кваліфікацыя: Алонса першы

Былыя сябры па камандзе Фэрнанда Алонса і Ярна Трулі паказалі першы і другі час суадносна. Міхаэль Шумахер на сваім новым балідзе трэці. Адразу ж за ім пілоты каманды Ўільямс Нік Хайдфэльд і Марк Ўэбэр, паміж якімі здолеў уціснуцца Джанкарла Фізыкела на Рэно.

Апошняя практыка: Марк Ўэбэр б`е рэкорд трасы ў Бахрэйне

Час Марка Ўэбэра - 1:29.527. Гэта новы рэкорд. Рубэнс Барыкела ўсё яшчэ ня можа выйсьці на трасу па тэхнічных прычынах. Чакаем першай кваліфікацыі.

Трэцяя практыка: М.Шумахер на F2005 пакуль найлепшы

Немец Міхаэль Шумахер на новым балідзе Фэрары F2005 у суботу на трэцяй вольнай практыцы паказвае найлепшы час, далёка пакідаючы за сабой пілота Рэно Фэрнанда Алонса і Пэдра дэ ля Розу, які ў гэты ўік-энд будзе замяняць Хуана Пабла Мантою. Сябра па камандзе Міхаэля Шумахера Рубэнс Барыкела па тэхнічных прычынах так і ня здолеў праехаць на F2005.

1.4.2005

Другая практыка: Вурц паказвае лепшы час

У Бахрэйне завершылася другая вольная практыка.
Лепшы час паказаў Аляксандар Вурц на балідзе McLaren. Адразу ж за ім малады пілот Рэно Фэрнанда Алонса.

Першая практыка: найлепшы час у Зонты, а F2005 паказвае неблагі патэнцыял

Адбыўся першы вольны практычны заезд у Бахрэйне. Найлепшы час паказаў Рыкарда Зонта на балідзе Таёта. Але ўсе назіралі не за ім, а за новым балідам Фэрары F2005, і той паказаў вялікі патэнцыял: Міхаэль Шумахер праехаў толькі 5 колаў, як вынік - другі час за практыку.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Аўстраліі 2009, Мельбурн

Альберт Парк Формула 1

27-29 сакавіка 2009


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая каманда зможа найлепш падрыхтавацца да новага сезону?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008

01. Гамільтан
02. Маса
03. Райканен
04. Кубіца
05. Алёнса
06. Хайдфельд
07. Кавалайнен
08. Фэтэль
09. Трулі
10. Глок
11. Ўэбер
12. Піке
13. Росберг
14. Барыкела
15. Накаджыма
16. Култхард
17. Бурдэ
18. Батан
19. Фізікела
20. Зуціль
21. Сато
22. Дэвідсан

98
97
75
75
61
60
53
35
31
25
21
19
17
11
9
8
4
3
0
0
0
0

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. McLaren-Mercedes
03. BMW
04. Renault
05. Toyota
06. Toro Rosso
07. Red Bull
08. Williams
09. Honda
10. Force India
11. Super Aguri

172
151
135
80
56
39
29
26
14
0
0


Партнэры:

© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь