Гран Пры Бахрэйна: Трэцяя перамога запар у Рэно

Увесь ўік-энд на трасе Бахрэйна было надта сьпякотна і ў прамым, і ва ўскосным сэнсе. На першай стартавай паласе ў нядзелю аказаліся Фэрнанда Алонса і Міхаэль Шумахер на новым балідзе Фэрары F2005.
Увесь ўік-энд на трасе Бахрэйна было надта сьпякотна і ў прамым, і ва ўскосным сэнсе. На першай стартавай паласе ў нядзелю аказаліся Фэрнанда Алонса і Міхаэль Шумахер на новым балідзе F2005.
Такі ж самы балід меў і сябра Міхаэля па камандзе Рубэнс Барыкела, але ён стартаваў апошнім. Увесь час у Бахрэйне ў Рубэнса былі праблемы са скрынкаю перадачаў, з-за чаго ён прапусціў амаль ўсе практыкі. Каманда чакала новую скрынку перадачаў, якая зьявілася толькі перад другой кваліфікацыяй. Але яе не хапіла на ўсё кола, на трэцім сэктары Рубэнс стаў губляць час і ў выніку апынуўся 15-м, а праз некалькі мэтраў машына стала на мейсцы… У выніку на машыну Барыкела паставілі старую скрынку перадачаў і памянялі рухавік. У якасьці штрафу Рубэнс і стартаваў з апошняй пазыцыі.
Яшчэ на прагравальным коле праблемы ўзьніклі ў Хрысьціяна Кліена на Red Bull - яго балід заглух. Хрысьціяну прыйшлося разьвітацца зь сёмай стартавай пазыцыяй і пачынаць гонку зь піт-лэйну. Але праблемы аказаліся больш сур`ёзнымі, яму так і не ўдалося завесьціся.
У хуткім часе да Кліена далучыліся Фізыкела і Карцікеян, а праз некалькі колаў і вялікі Міхаэль, які йшоў другім.
Пасьля сыходу Шумахера Алонса пачаў адчуваць сябе неяк паспакайней, паказаў некалькі добрых колаў, пасьля чаго часова перадаў лідэрства Трулі, бо сам заехаў на піт-стоп.
Пасьля першай хвалі піт-стопаў пазыцыі пілотаў былі наступныя: Алонса, Трулі, Ўэбэр, Райканэн, Р.Шумахер, Барыкела, Батан, дэ ля Роза.
Пасьля атакі Кімі Райканэна на Марка Ўэбэра апошняму прыйшлося саступіць трэцюю пазыцыю і вярнуцца на трасу толькі за Ральфам Шумахерам.
Актыўна стаў дзейнічаць і Пэдра дэ ля Роза, замяняючы Мантою, ён абышоў Батана (у якога напрыканцы гонкі ўзьніклі тэхнічныя праблемы), потым Рубэнса Барыкела (які так і ня здолеў затрымацца ў лепшай васьмёрцы), а пад канец і Марка Ўэбэра, скраўшы ў таго пятую прыступку.
Сёмае і восьмае месцы суадносна занялі Маса і Култхард, якім удалося прайсьці Рубэнса Барыкела.
Такім чынам, яскрава заўважны новы лідэр Формулы-1 каманда Рэно, якая перамагае трэцюю гонку запар, і малады гішпанец Фэрнанда Алонса, маючы 26 пойнтаў з трох гонак.
Што ж, паглядзім, што будзе праз тры тыдні на Гран Пры Сан-Марына.
Гран Пры Бахрэйна:
1 F. Alonso 1:29:18.531
2 J. Trulli + 13.409
3 K. Räikkönen + 32.063
4 R. Schumacher + 53.272
5 P. de la Rosa + 1:04.988
6 M. Webber + 1:14.701
7 F. Massa + 1
8 D. Coulthard + 1
—
9 R. Barrichello + 1
10 T. Monteiro + 2
11 J. Villeneuve + 3
12 P. Friesacher + 3
13 C. Albers + 4
Не фінішавалі:
14 J. Button + 10
15 T. Sato + 29
16 N. Heidfeld + 32
17 M. Schumacher + 45
18 G. Fisichella + 53
19 N. Karthikeyan + 55
20 C. Klien + 57
3.4.2005 ▪ lodar