Пасьля Гран Пры (камэнтары)

Пасьля Гран Пры (камэнтары)

Флавіa Брыаторы: “Гэта перамога прыйшла да нас занадта лёгка, я зь цяжкасьцю ўгаворваў Фернанду хаця б трошкі скінуць хуткасьць, каб зьберагчы рухавік і накрыўкі”.

Флавіa Брыаторы: “Гэта перамога прыйшла да нас занадта лёгка, я зь цяжкасьцю ўгаворваў Фернанду хаця б трошкі скінуць хуткасьць, каб зьберагчы рухавік і накрыўкі”. Але ж Флавіа зазначыў, што ў сэзоне 19 Гран Пры й усё змаганьне наперадзе.

Фернанда Алонса (1 месца): “Гэта фантастыка! Машына здавалася ідэальнай і сёньня мы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што яна вельмі добра паводзіць сябе на дыстанцыі. На першых колах я змагаўся зь Міхаэлем, які быў вельмі хуткі, потым зь Ярна, а пасьля першага піт-стопа заставалася толькі падтрымліваць камфортны адрыў”.

Ярна Трулі (2 месца): “Два подыумы запар – гэта проста файна. На жаль мы пакуль няздольны змагацца з Рэно, але й гэта ня самы дрэны рэзультат.”.

Ральф Шумахер дадаў, што каманда правяла яшчэ адну цудоўную гонку й ён віншуе свайго партнёра. Ён лічыць, што дрэнная кваліфікацыя не дала яму магчымасьці выступіць лепей у гонкі.

Рон Дэніс (Макларэн) спадзяецца, што за тры тыдні ягоная каманда зможа зрабіць вялікі крок наперад і што трэцяе і пятае месцы зусім не мяжа, на якой трэба спыняцца.

Сэм Майкл (Ўільямс) зазначыў, што пасьля кваліфікацыі чакаў значна больш, але рухавік на машыне Хайфельда не вытрымаў другой сьпякотнай гонкі, а Ўэбер быў толькі шостым…

Упершыню Пітэр Заўбэр сказаў, што Жак Вільнёў не вінаваты ў сваім ня вельмі добрым выступе (у Жака ўрэзаўся Кулхард). Фэліпэ Маса (7 месца) зазначыў, што ён задаволены тым, што здолеў набраць поінты ў 200-ым для Заўбера Гран Пры.

Міхаэль Шумахер працягвае рабіць аптымістычныя прагнозы, ня гледзячы ні на што. Жан Тод разам з Рубенсам кажуць, што першыя тры Гран Пры варта забыць і працягваць працаваць. Шумахер распавёў, што каманда сабрала шмат цікавага матэрыялу аб новай машыне, і што гэта не было памылкай выставіць яе ўжо на трэцім Гран Пры.

Пол Стодарт распавёў пасьля Гран Пры, што новы балід Мінардзі выйдзе на трасу менавіта ў Імоле, і што ён спадзяецца на ягоную канкурэнтаздольнасьць.

Будзем назіраць за падзеямі ў камандах на працягу гэтых трох тыдняў, што аддзяляюць нас ад першага эўрапейскага Гран Пры – Імолы.

3.4.2005   ▪    ▪ shuver


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь