Фэрары рыхтуе рэванш? Канкурэнты ня сьпяць…

Фэрары рыхтуе рэванш? Канкурэнты ня сьпяць...

Жан Тод: “Мы павіны вырашаць праблемы з надзейнасьцю, разам з Bridgestone вырашыць праблему эфэктыўнасьці накрывак і тэрмінова пачаць зарабляць пойнты. Калі ў Імоле мы распачнём сэрыю перамог, кшталту мінулагодняй, тады можна будзе забыць жах першых трох Гран Пры”.

Жан Тод: “Мы павіны вырашаць праблемы з надзейнасьцю, разам з Bridgestone вырашыць праблему эфэктыўнасьці накрывак і тэрмінова пачаць зарабляць пойнты. Калі ў Імоле мы распачнём сэрыю перамог, кшталту мінулагодняй, тады можна будзе забыць жах першых трох Гран Пры”.
Па-першае трэба зазначыць, што спартыўны дырэктар Фэрары Жан Тод прызнаўся, што прычынай праблемаў з гідраўлікай на новым F2005 Міхаэля Шумахера быў ня новы вузел, а гідраўлічны насос – такі ж самы, як і на мінулагоднім Фэрары.
У той жа самы час Рос Браўн, тэхнічны дырэктар, нагадвае аб тым, што Ферары распрацавала зусім новую скрыню перадач і з упэўненасьцю кажа, што гэты крок быў правільным і вельмі дапаможа камандзе.
Рос Браўн: “Мінулым летам мы аб’явілі аб спыненьні працы па мадэрнізацыі F2004, каб цалкам сканцэнтравацца на F2005. Ужо тады ў Ферары разумелі, што задні дыфузар грае велізарную ролю ў эфэктыўнасьці баліду пры новым рэглямэнце, а гэта менавіта вобласьць скрыні перадач, для якой самым галоўным зьяўляецца інтэграцыя з рухавіком. Мы вырашалі цалкам перапраектаваць гэты вузел і мне здаецца зрабілі гэта пасьпяхова. Перавагі нашай скрыні перадач будуць бачныя ўжо праз некалькі Гран Пры”.
Тым часам не адна Ферары думае аб будучыні. Усе каманды вярнуліся ў Эўропу й інтэнсіўна працуюць.
Рэно запрасіла на тэсты абодвух асноўных пілётаў. У Барсэлёне каманда плянуе працаваць над новымі элемэнтамі аэрадынамікі, мадыфікаванай вэрсіяй рухавіка і накрыўкамі пад эўрапейскія халодныя трасы. З навінкамі Заўбер будуць працаваць Вільнёў і Маса. Таёта(дарэчы, як і Ферары) сабрала ўсіх сваіх пілётаў, асноўных і тэстэраў. У Бар будуць разьбірацца зь недахопам прыціскной моцы, Чырвоныя Быкі паспрабуюць мадыфікаваную вэрсію рухавіка. У сераду тэсты Маклярэн распачнуць Аляксандр Вурц і Педра дэ ля Роза, пазьней да іх далучыцца Кімі. Мінардзі рыхтуецца да прэзэнтацыі сваёй новай машыны. Аб плянах Джордан нічога невядома, падобна на тое, што каманда пайшла ў падпольле.

5.4.2005   ▪ shuver


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь