Некалькі пытаньняў да Ярна Трулі (Таёта)

Ярна Трулі: “Ня думаў, што будзем настолькі канкурэнтаздольныя”.
07.04.05. Прэс-цэнтар Таёта
Пытаньне: Ярна, што вы адчулі, узьняўшыся на подыюм у дзьвюх гонках запар?
Ярна Трулі: Два подыюма для Таёта й другое месца каманды – гэта фантастыка. Калі я падпісваў кантракт у мінулым годзе, быў моцна ўражаны абсталяваньнем, што ўжо ёсьць у каманды.
Пытаньне: Алонса быў недасяжны, але астатніх гоншчыкаў у Бахрэйне вы кантралявалі…
Ярна: Я быў хутчэй за ўсіх, акрамя Фернанда. Міхаэль на новым Ферары выйшаў на другое стартавае месца. Я спрабаваў яго атакаваць, але ведаючы, што ён ня любіць адступаць, не стаў рызыкаваць з-за магчымай аварыі.
Пытаньне: Ці перашкаджаў Вам пясок?
Ярна: Ад яго траса становіцца сьлізкай, вы помніце, колькі вылетаў было ў пятніцу. Моцны вецер зьмяняе ўзровень прыціскной моцы і пілётам складана ацэніць уплыў зьмен у наладках машыны на ейныя паводзіны, складана выбіраць накрыўкі.
Пытаньне: У Бахрэйне сьпякотней за Малайзію, у Вас былі з гэтым праблемы?
Ярна: Так, тэмпэратура была вышэй, але я бы не сказаў, што гэта моцна перашкаджала. Я з задавальненьнем кіраваў балідам. Бахрэйн патрабавальны да накрывак і тармазоў, а пясок можа нашкодзіць рухавіку. Было выкарыстана шмат фільтраў, які паменшылі магутнасьць рухавіка прыкладна на 20 л.с., але з гэтым прыходзіцца мірыцца.
Пытаньне: Ці здолееце Вы трымаць гэтакі ўзровень і далей?
Ярна: Ня бачу перашкод, якія б нешта зьмянілі. Хаця Імола ня лепшая месца для Таёта. Але Майк Гаскойн упэўніў нас, што з новай аэрадынамікай усё будзе добра (у мінулым годзе былі праблемы з атакай парэбрыкаў). А ў Сан Марына нас чакаюць новыя аэрадынамічныя навінкі.
9.4.2005 ▪ shuver