Жак Вільнёў і Заўбэр
Адносіны між Жакам Вільнёвам і Заўбэр ускладняюцца. Учора Жак павіны быў праверыць новую аэрадынаміку, але ж быў вымушаны некалькі разоў вяртацца ў боксы з-за праблемаў з тармазамі, электронікай і нестабільнасьцю настроек. На сёньняшнія тэсты раптоўна выклікалі Феліпэ Масу , каб параўнаць назіраньні пілётаў… Жак Вільнёў: “Каманда й так амаль не працуе на тэстах, а тут яшчэ нам перашкаджаюць нейкія праблемы. Мы хацелі праверыць новую аэрадынаміку, але спачатку адмовілі тармазы, а потым мы так і не здолелі збалянсаваць машыну. Сёньня ёй займаецца іншы гоншчык, але, на жаль, С24 не хапае хуткасьці”. 10.4.2005 ▪ shuver
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |