15.9.2008 ▪ Top-навіна

Сэнсацыя! 21-гадовы немец Себасьцьян Фэтэль здабыў фантастычную перамогу для невялікай стайні Toro Rosso. Пасьля заваяванага ў суботу поўла Фэтэль вельмі ўпэўнена правёў гонку па мокрай трасе і стаў самым маладым пераможцам Гран Пры ў гісторыі Формулы 1!
30.5.2005 Бліжэй да канца гонкі на машыне Кімі Райканэна паўсталі праблемы зь пярэдняй правай падвескай. У камандзе рызыкнулі дацягнуць да фінішу, але на апошнім коле рычагі падвескі ня вытрымалі, і кола адарвалася, у выніку чаго некіруемая машына на вялікай хуткасьці ўрэзалася ў адбойнік. Гэта падзея выклікала вялікі рэзананс у сьвеце F1. Прапануем вашай увазе некаторыя водгукі.
28.5.2005 Нік Хайдфэльд, выступаючы сёньня на сваёй роднай трасе Nurburgring ў кваліфікацыі Гран Пры Эўропы, здолеў паказаць найлепшы час і заняць поўл-пазыцыю ўпершыню ў сваёй кар’еры. Заўтра ён падзеліць першую стартавую паласу з Кімі Райканэнам. Трэцяя стартавая пазыцыя ў сябра Хайдфэльда па камандзе Марка Ўэбэра.
Поўныя вынікі…
26.5.2005 Віцэ-прэзідэнт Honda Отмар Шафнауэр паведаміў, што каманда будзе выкарыстоўваць на Нюрбургрынгу рухавікі, што ўжо праехалі дыстанцыю Гран Пры Сан-Марына: “Мы зьвярнуліся ў FIA з просьбай дазволіць нам выкарыстаньне новых рухавікоў, так як каманда была дыскваліфікавана на дзьве гонкі, але ж прадстаўнік фэдэрацыі адмовіў нам. Мы прымаем гэтае рашэньне і патрабавалі ад FIA толькі тлумачэньняў рэглямэнту, хаця нагода нэрвавацца прысутнічае - рухавікі былі апячатаны сыходзячы з перапынку ў два-тры тыдні, але дыскваліфікацыі павялічала гэта перапынак, і зараз мы ня ведаем у якім стане знаходзяцца рухавікі”.
24.5.2005 Пачынаючы ад Гран Пры Эўропы наc чакае новы фармат гоначнага ўік-энду. Ад папярэдняга ён адрозніваецца адсутнасьцю нядзельнай кваліфікацыйнай сэсіі з адным хуткім колам. Зараз парадак на старце будзе вызначацца ў суботу адной сэсіяй. Пілоты павінны будуць праехаць адно хуткае кола з поўнымі бакамі, пасьля чаго машыны патрапяць у зачынены парк. Парадак выезду вызначаецца вынікамі апошняй гонкі – пераможца выйдзе на трасу самым апошнім.
22.5.2005 Ізноў пілот каманды McLaren Кімі Райканэн здолеў перамагчы і зноўку зрабіў гэта вельмі ўпэўнена. Подыум “лятучы фін” падзяліў з пілотамі Williams Нікам Хайдфэльдам і Маркам Ўэбэрам. Лідэр чэмпіянату Фэрнанда Алёнса згубіў другое месца ў другой палове гонкі і цудам здолеў захаваць чацьвертую прыступку.
Пасьля Гран Пры Манака гішпанец Алёнса захоўвае лідэрства з 49-цю пойнтамі, а Райканэн выйшаў на другую пазыцыю, маючы ў сваім актыве ўжо 27 пойнтаў. Барацьба за тытул пэўна наперадзе!
Вынікі…
Кімі Райканэн пачне гонку ў Манака з поўлу як і ў Гішпаніі. З адной паласы зь ім стартуе Фэрнанда Алёнса. Захаваў сваю трэцюю пазыцыю Марк Ўэбэр. Фэрары крыху палепшылі свае стартавыя мейсцы. А Ральф Шумахер і Х-П. Мантоя нават ня выехалі на другую кваліфікацыю, бо было вядома, што яны пачнуць з апошняй паласы.
Вынікі…
Хуан-Пабла Мантоя пакараны за інцыдэнт падчас суботняй практыкі. Пілот McLaren зьдзейсьніў даволі дзіўны манэўр, вельмі рана затармазіўшы. У выніку адбылося сутыкненьне паміж Ральфам Шумахерам, Дэвідам Култхардам і Жакам Вільнёвым, што ехалі за ім. Сьцюарды выслухалі тлумачэньні чацьвярых пілотаў і вырашылі пакараць Мантою. Хуан-Пабла ў якасьці пакараньня будзе стартаваць апошнім.
21.5.2005 Бэрні Эклстоўн: “Ферары, якая заўжды выйграе – праблема чэмпіянату. Ферары, якая заўжды прайграе – праблема ня меншая. Я лічу, што Міхаэль Шумахэр усё ж такі яшчэ ня ўсё згубіў. За першае месца ў наступных Гран Пры будзе разыграна 140 пойнтаў, а перавага сапернікаў не такая вялікая, каб лічыць сытуацыю вырашанай. Да таго ж я ня думаю, што Міхаэль пакіне чэмпіянат у канцы сэзону, бо адносная няўдача ў гэтым годзе толькі падыме ягоную матывацыю.
Кімі Райканэн паказаў найлепшы час (1:13.644) і амаль на паўсэкунды апярэдзіў другога па хуткасьці Фэрнанда Алёнса. Трэці час належыць Марку Ўэбэру.
Кваліфікацыя перарывалася пасьля таго, як Ральф Шумахер вылецеў на хуткім коле і ўшчэнт разьбіў сваю Таёту, таму ніякага часу не паказаў.
Вынікі Кваліфікацыі 1…
20.5.2005 Нядзельная(другая) кваліфікацыя можа быць адменена ўжо праз тыдзень, на ГП Эўропы, калі ў суботу босы каманд чэмпіянату падпішуць дакумэнты з папраўкамі да рэглямэнту (прычым усе разам). Калі ж падпішуць, тады стартавае поле будзе фарміравацца па выніках адзінай суботняй сэсіі з стартавай колькасьцю паліва ў машынах…
17.5.2005 Bridgestone абвясьціла рэзультаты рассьледваньня двайнога праколу накрывак на машыне Міхаэля Шумахера падчас ГП Гішпаніі. Японскія інжэнэры мяркуюць, што першы пракол (задняга кола) адбыўся таму, што аслаб каркас шыны, калі пэлетон ехаў за пэйс-карам на першых трох колах. Другі пракол (пярэдняга кола) выкліканы нейкай рэччу, а сыход - разбурэньнем падвескі (на шляху да боксаў Міхаэлю давялося праехаць цэлае кола).
(Кімі Райканэн:) “Гэта выдатна ехаць на Гран Пры Манака пасьля выдатнага выніку ў Барсэлоне. Мы спадзяемся паўтарыць сваю перавагу ў наступнай гонцы, бо Манака тая траса, на якой усе жадаюць атрымаць перамогу. Гэта кароткая і марудная траса, на якой сярэдняя хуткасьць каля 160 км/г. Але нават пры адсутнасьці хуткасьці тут вельмі вялікія G-перагрузкі, якія робяць гонку цяжкім выпрабаваньнем для гоншчыка. Ён павінен сканцэнтравацца на ўсе 100 адсоткаў, у адваротным выпадку гонка можа хутка скончыцца. Тут амаль не бывае абгонаў, але маленькі шанец усёткі ёсьць – адваяваць пазыцыю можна на тармажэньні ў Мірабо, калі гоншчык, што ідзе наперадзе, марудней або дапусьціў памылку.”
14.5.2005 На сходзе, што адбыўся 8 траўня, пяцёра аўтамабільных вытворцаў: BMW, DaimlerChrysler, Honda, Renault і Toyota прынялі рашэньне аб стварэньні новай асацыяцыі аўтавытворцаў, каб сумесна прадстаўляць іхнія інтарэсы ў спаборніцтвах Гран Пры. Вытворцы таксама абмеркавалі правілы, якія датычацца рухавікоў, і пагадзіліся пастаўляць 8-цыліндровыя рухавікі да канца 2008 года, што гарантуе пэўную стабільнасьць на працяг трох гадоў. Пасьля 2008 асацыяцыя зьбіраецца сумесна распрацаваць прапановы да FIA адносна новых рухавікоў.
12.5.2005 Прапануем Вашай увазе прамежкавыя рэзультаты тэстаў.
10.5.2005 Прапануем Вашай увазе каментары пераможцаў пасьля Гран Пры.
8.5.2005 Фінскі пілот каманды McLaren Кімі Райканэн упэўнена выйграў Гран Пры Гішпаніі. Ён быў лідэрам напрацягу ўсяе гонкі, ад старту да фінішу, і нашмат апярэдзіў гішпанца Фэрнанда Алёнса на Рэно.
Немцу Міхаэлю Шумахеру не ўдалося даехаць да фінішу з-за праблемаў з колам.
На шостай хвіліне кваліфікацыі сэсія была спынена, Цьяга Мантэйра ледзьве пасьпеў праехаць хуткае кола, як у канцы галоўнай прамой на ягонай машыне загарэўся рухавік.Маршалы былі вымушаны спыніць кваліфікацыю, якраз у гэты момант на трасе знаходзіўся Карцікян, якому прыйшлося праходзіць хуткая кола з пачатку…
Як бачна з рэзультатаў поўл-пазышэн заваяваў Кімі Райканен, а ягоны паплечнік Х-П. Мантоя здолеў адыграць ажно 5 месцаў.
7.5.2005 Ярна Трулі з каманды Toyota ўзяў прамежкавы поўл у суботняй кваліфікацыі, вырваўшы яго ў мясцовага героя гішпанца Фэрнанда Алёнса, які паказаў другі час. Зусім недалёка ад іх адстае фін Кімі Райканэн на балідзе McLaren.
Вынікі І-й кваліфікацыі
5.5.2005 Прапануем Вашай увазе камэнтары прадстаўнікоў каманд і шыньнікаў. Амаль усе зазначаюць, што траса вельмі патрабавальная да накрывак, што сувязана са сьвежым асфальтам пакладзеным у Барсэлоне.
Сёньня Апэляцыйны суд FIA абвясьціў сваё рашэньне наконт “справы B-A-R”. Каманда дыскваліфікаваная на дзьве гонкі – яна прапусціць Гран Пры Гішпаніі і Гран Пры Манака. Акрамя таго, вынікі B-A-R выключаныя з пратаколу гонкі Гран Пры Сан-Марына.
2.5.2005 Букмэкераў брытанскай канторы William Hill уразілі посьпехі Ferrari ў Імоле, яны вярнулі Міхаэля Шумахера на першую прыступку свайго неафіцыйнага рэйтынга прэтындэнтаў на перамогу ў Гран Пры Гішпаніі…
1.5.2005 Трагічная Імола… 30 красавіка 1994 пачалося , напэўна, адно з самых трагічных Гран Пры ў гісторыі сучаснай Формулы 1.
Ходзяць чуткі аб тым, што Дэвід Култхард можа пакінуць каманду Red Bull. Зьвязана гэта з тым, што каманда Red Bull падпісала кантракт з Дэвідам усяго на адзін год, пры гэтым пасадзіўшы за руль другога баліда адразу двух пілотаў. Становіцца зразумела, што камандзе падабаецца стыль язды і Кліна, і Ліуцы, і што, магчыма, менавіта гэтых двух гоншчыкаў Red Bull жадае бачыць сваімі баявымі пілотамі. Вось што сказаў на гэты конт сам Дэвід Култхард…
У Херэсе шэраг каманд правялі свае тэсты. Самай заўважнай падзеяй стала першае месца па выніках сэсіі дэ ля Розы, які сваімі рэзультатамі паказвае, што варты таго, каб прадстаўляць каманду замест Мантоі, які дагэтуль не аправіўся ад траўмы…
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
Гран Пры Аўстраліі 2009, Мельбурн
 |
27-29 сакавіка 2009
|
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008
01. Гамільтан 02. Маса 03. Райканен 04. Кубіца 05. Алёнса 06. Хайдфельд 07. Кавалайнен 08. Фэтэль 09. Трулі 10. Глок 11. Ўэбер 12. Піке 13. Росберг 14. Барыкела 15. Накаджыма 16. Култхард 17. Бурдэ 18. Батан 19. Фізікела 20. Зуціль 21. Сато 22. Дэвідсан
98 97 75 75 61 60 53 35 31 25 21 19 17 11 9 8 4 3 0 0 0 0
▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008
01. Ferrari 02. McLaren-Mercedes 03. BMW 04. Renault 05. Toyota 06. Toro Rosso 07. Red Bull 08. Williams 09. Honda 10. Force India 11. Super Aguri
172 151 135 80 56 39 29 26 14 0 0
|