Гран Пры Гішпаніі. Пераканаўчая перамога Кімі Райканэна

Фінскі пілот каманды McLaren Кімі Райканэн упэўнена выйграў Гран Пры Гішпаніі. Ён быў лідэрам напрацягу ўсяе гонкі, ад старту да фінішу, і нашмат апярэдзіў гішпанца Фэрнанда Алёнса на Рэно.
Немцу Міхаэлю Шумахеру не ўдалося даехаць да фінішу з-за праблемаў з колам.
Фінскі пілот каманды McLaren Кімі Райканэн упэўнена выйграў Гран Пры Гішпаніі. Ён быў лідэрам напрацягу ўсяе гонкі, ад старту да фінішу, і нашмат апярэдзіў гішпанца Фэрнанда Алёнса на Рэно.
Немцу Міхаэлю Шумахеру не ўдалося даехаць да фінішу з-за праблемаў з колам.
Адразу два баліды не зусім пасьпяховае каманды Minardi заглыхлі напачатку гонкі. Гледачы ўбачылі машыну бясьпекі, якая ўзначаліла пэлетон на два колы ў той час, калі маршалы таўкалі два баліды да піт-лейну. Minardi ўдалося вярнуцца на трасу, але фінішаваць так і не ўдалося.
Марк Ўэбэр праваліў старт гонкі, прапусьціўшы наперад Алёнса і Ральфа Шумахера.
Пасьля сыходу машыны бясьпекі Кімі Райканэн імгненна пачаў адрывацца ад Фэрнанда Алёнса, штампуючы лепшыя колы, і да першага піт-стопу меў неблагі запас часу, што дало фіну магчымасьць не згубіць лідэрства пасьля боксаў.
Больш позьні піт-стоп дазволіў Джанкарла Фізыкела стаць другім пасьля першай хвалі дазаправак, але заезд у боксы для замены пярэдняга антыкрыла на 40-м коле адкаціў другога пілота Рэно на 11-е мейсца. Нашчасьце, добрая машына дапамагла Джанкарла Фізыкела на апошніх колах вырваць пятую прыступку ў Марка Ўэбэра.
Міхаэль Шумахер выехаў на трасу пасьля піт-стопу чацьвертым і, мабыць, меў бы шанцы на подыум, але ў немца лопнула кола і той заехаў у боксы для яго замены. Потым аналягічная праблема прымусіла пілота Фэрары сысьці з трасы.
А тым часам Кімі Райканэн імчаўся да сваёй перамогі і ўпэўна яе здабыў.
Ці паспрачаецца ён з Фэрнанда Алёнса за чэмпіёнства ў агульным заліку? Зараз у фіна 17 пойнтаў, а ў гішпанца - 44, але наперадзе вельмі шмат гонак.
| Паз. |
Пілот |
Каманда |
Час |
Пойнты |
| 1 |
К. Райканэн |
McLaren |
1:27:16.830 |
10 |
| 2 |
Ф. Алёнса |
Renault |
+ 27.652 |
8 |
| 3 |
Я. Трулі |
Toyota |
+ 45.947 |
6 |
| 4 |
Р. Шумахер |
Toyota |
+ 46.719 |
5 |
| 5 |
Дж. Фізыкела |
Renault |
+ 57.936 |
4 |
| 6 |
М. Ўэбэр |
Williams |
+ 1:08.542 |
3 |
| 7 |
Х-П. Мантоя |
McLaren |
+ 1 кола |
2 |
| 8 |
Д. Култхард |
Red Bull |
+ 1 кола |
1 |
| 9 |
Р. Барыкела |
Ferrari |
+ 1 кола |
0 |
| 10 |
Н. Хайдфэльд |
Williams |
+ 1 кола |
0 |
| 11 |
Ф. Маса |
Sauber |
+ 3 колы |
0 |
| 12 |
Т. Мантэйра |
Jordan |
+ 3 колы |
0 |
| 13 |
Н. Карцікеян |
Jordan |
+ 3 колы |
0 |
| Не фінішавалі |
| 14 |
Ж. Вільнёў |
Sauber |
+ 15 колаў |
0 |
| 15 |
М. Шумахер |
Ferrari |
+ 20 колаў |
0 |
| 16 |
Х. Альбэрс |
Minardi |
+ 46 колаў |
0 |
| 17 |
П. Фрызахер |
Minardi |
+ 54 колы |
0 |
| 18 |
В. Ліуцы |
Red Bull |
+ 56 колаў |
0 |
8.5.2005 ▪ lodar