Гран Пры Гішпаніі: Пасьля гонкі
Прапануем Вашай увазе каментары пераможцаў пасьля Гран Пры. McLaren Рон Дэніс: ”Я думаю , што мы зодлеем утрымаць гэты імпульс і выйграем яшчэ не адну гонку ў гэтым сэзоне. У Барсэлоне мы паспрабавалі новую мадыфікацыю рухавіка і дапрацавалі аэрадынаміку. Я лічу гэта запрацаваная перамога, а яшчэ больш мне падабаецца тое, як мы зарабілі гэтую перамогу”. Renault Фэрнанда Алёнса(2 месца): «Другое месца на хатняй трасе амаль што перамога, гэтыя восем пойнтаў вельмі дапамогуць камандзе. Пяць гонак – пяць подыюмаў – я пра такое й не марыў, я лічу: мы здолеем працягваць у тым жа духу”. Джанкарла Фізыкела (5 месца): “У мяне зьмешаныя пачуцьці: калі б не праблемы зь пярэднім антыкрылом я мог знаходзіцца на другім месцы, але ж усё адно на сваёй любімай трасе ў Манака я буду стартаваць адным з апошніх у кваліфікацыі”. Toyota Ярна Трулі (3 месца): “Гэта лепшая гонка ў маёй кар’еры, праблемы з машынай пачаліся ад самага пачатку – я змагаўся зь імі ўсю гонку, з поўнымі бакамі я быў хутчэй за Ральфа, а з пустымі ён… Пэўна гэта была ягоная перамога, але лёс склаўся так… “. Ральф Шумахер: “Ніякіх праблемаў у гонцы ў мяне не было, на жаль я ўпусьціў Ярна на першым піт-стопе, але на дваіх мы зарабілі 11 пойнтаў – неблагі рэзультат “. 10.5.2005 ▪ shuver
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |