FIA зьмяняе правілы кваліфікацыі
Пачынаючы ад Гран Пры Эўропы наc чакае новы фармат гоначнага ўік-энду. Ад папярэдняга ён адрозніваецца адсутнасьцю нядзельнай кваліфікацыйнай сэсіі з адным хуткім колам. Зараз парадак на старце будзе вызначацца ў суботу адной сэсіяй. Пілоты павінны будуць праехаць адно хуткае кола з поўнымі бакамі, пасьля чаго машыны патрапяць у зачынены парк. Парадак выезду вызначаецца вынікамі апошняй гонкі – пераможца выйдзе на трасу самым апошнім. 24.5.2005 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |