Хваляваньне BAR`а.
Віцэ-прэзідэнт Honda Отмар Шафнауэр паведаміў, што каманда будзе выкарыстоўваць на Нюрбургрынгу рухавікі, што ўжо праехалі дыстанцыю Гран Пры Сан-Марына: “Мы зьвярнуліся ў FIA з просьбай дазволіць нам выкарыстаньне новых рухавікоў, так як каманда была дыскваліфікавана на дзьве гонкі, але ж прадстаўнік фэдэрацыі адмовіў нам. Мы прымаем гэтае рашэньне і патрабавалі ад FIA толькі тлумачэньняў рэглямэнту, хаця нагода нэрвавацца прысутнічае - рухавікі былі апячатаны сыходзячы з перапынку ў два-тры тыдні, але дыскваліфікацыі павялічала гэта перапынак, і зараз мы ня ведаем у якім стане знаходзяцца рухавікі”. 26.5.2005 ▪ shuver
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |