Камэнтары да сыходу Райканэна на апошнім коле ГП Эўропы

Камэнтары да сыходу Райканэна на апошнім коле ГП Эўропы

Бліжэй да канца гонкі на машыне Кімі Райканэна паўсталі праблемы зь пярэдняй правай падвескай. У камандзе рызыкнулі дацягнуць да фінішу, але на апошнім коле рычагі падвескі ня вытрымалі, і кола адарвалася, у выніку чаго некіруемая машына на вялікай хуткасьці ўрэзалася ў адбойнік. Гэта падзея выклікала вялікі рэзананс у сьвеце F1. Прапануем вашай увазе некаторыя водгукі.

Бліжэй да канца гонкі на машыне Кімі Райканэна паўсталі праблемы зь пярэдняй правай падвескай. У камандзе рызыкнулі дацягнуць да фінішу, але на апошнім коле рычагі падвескі ня вытрымалі, і кола адарвалася, у выніку чаго некіруемая машына на вялікай хуткасьці ўрэзалася ў адбойнік. Гэта падзея выглікала вялікі рэзананс у сьвеце F1. Прапануем вашай увазе некаторыя водгукі.

Кімі Райканэн: “Я вельмі расчараваны, што сышоў, нягледзечы на тое, што быў лідэрам напрацягу ўсяе гонкі. Машына была выдатна збалянсаваная, пакуль я не атрымаў дэфэкт на правым пярэднім коле, што выклікала моцныя вібрацыі і разбурэньне падвескі. Мы страцілі каштоўныя 10 пойнтаў, але так альбо інакш мы пастараемся выйграць далейшыя гонкі сэзону, таму што ў нас выдатны пакет. Гэта не такі дрэнны вынік для мяне, як для каманды, якая так старанна працавала.”

Рон Дэніс: “Цалкам зразумела, што ўся каманда адчувае расчараваньне, улічваючы той факт, што Кімі згубіў перамогу на апошнім коле. Ён атрымаў дэфэкт, абыходзячы Жака Вільнёва на кола і з таго моманту пярэдняя падвеска стала аб`ектам моцных вібрацый. Кімі спраўляўся з гэтым 15 колаў і каманда абмяркоўвала зь ім гэтую сытуацыю. Мы вырашылі ва што б то ні стала змагацца за перамогу і зараз ніхто, нават Кімі, не шкадуе аб прынятым рашэньні. Адмова падвескі была натуральная пры тых акалічнасьцях.”

Сэм Майкл, тэхнічны дырэктар Williams: “Калі адзін з нашых пілотаў апынуўся б у падобнай сытуацыі, мы таксама б рызыкнулі. Грэх адмаўляцца ад перамогі, якая здабыта такой працай, я выдатна разумею, што здарылася з McLaren, мы паступілі б сапраўды гэтак жа.”

П`ер Дупаск`е, Michelin: “Гума не вінаватая ў аварыі Райканэна, гэтая траса правакуе ператармажэньне і аднойчы заблакаваўшы гуму вы нагружаеце зношаны участак па ходзе гонкі. Усе мы спачуваем Кімі, але ў сярэдзіне гонкі ён двойчы памыліўся і падчас другога піт-стопа на 43-м коле мы бачылі сур`ёзны дэфэкт на пярэдняй правай шыне. Пасьля гэтага паўстала моцная вібрацыя, якая і разбурыла падвеску на машыне Райканэна. На іншых машынах гума Michelin была стабільнай і хуткай.”

Пол Стодарт, Minardi: “Тое, што адбылося на Нюрбургрынге было прадказальна, да шчасця Кімі не пацярпеў у гэтай аварыі, калі не ўлічваць маральную траўму пасьля страты практычна выйгранай гонкі. Дзеючы рэглямэнт на гуму супярэчыць лёгіцы, і калі мы не перагледзім яго менавіта зараз, то ў выпадку больш сур`ёзнай аварыі ўсе будуць ведаць, што яе непасрэдным вінаватым зьяўляецца Макс Мослі. Мінулай восеньню дзевяць камандаў зь дзесяці ўмольвалі Мослі адмовіцца ад павелічэньня рэсурсу гумы, але FIA і Ferrari вырашылі па-свойму.”

Дэвід Култхард: “Новы рэглямэнт робіць гонкі відовішчнымі для гледачоў, але для пілотаў ён небясьпечны. Правілы дазваляюць зьмяняць шыны толькі ў выпадку праколу або сур`ёзнага пашкоджаньня, інакш пілот будзе аштрафаваны. У гэтым сэзоне мы ня раз былі сьведкамі таго, як шматлікія пілоты рызыкуюць, даязджаючы да фінішу на зношанай гуме. Рызыкуюць нават лідэры гонкі, як гэта паказала аварыя Райканэна. Усё гэта ня надта добра адбіваецца на бясьпецы. Я лічу, што рэглямэнт неабходна зьмяняць.”

30.5.2005   ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь