rss   lj   del.icio.us

Чэрвень, 2005


30.6.2005

Рашэньне Нарады FIA і адказ каманд.

Стала вядомае рашэньне Нарады FIA - каманды прызнаны вінаватымі па двух пунктах абвінавачваньня за тое, што адбылося ў Індыянапалісе, але пакуль ня будуць пакараны. Канчатковае рашаньне будзе прынятае толькі 14 веасьня з улікам таго, што каманды зробяць дзеля мінімізацыі вынікаў скандалу з накрыўкамі на ГП ЗША.

27.6.2005

Гп Францыі можа быць байкатаванае…

Пол Стодарт выказаў меркаваньне ўсіх каманд-спажыўцоў Michlen напярэдадні Гран Пры Францыі:“Калі падзеі будуць разьвівацца па самым горшын сцэнары, тады каманды могуць адмовіцца ад удзелу ў ГП Францыі. Кажуць, што фэдэрацыя можа аштрафаваць каманды на 2,5 мільёна даляраў ці выключыць з чэмпіянату, так што ўся справа ў памеры пакараньня. Калі ў FIA захочуць большага, чым простае папярэджаньне, тады ў каманд будзе выбар, бо былі ахвярамі ня менш за арганізатараў ці гледачоў. Мы гатовыя да судзебных працэсаў, але давайце дачакаемся рашэньне FIA, я спадзяюся, што розум возьме верх над пачуцьцямі Макса Мослі”

23.6.2005

Новы балід Jordan

Сёньня ў Барсэлоне Jordan упершыню паспрабуе сваю новую машыну - EJ15В, за стырно павіны былі сесьці Цьяга Мантэйра й Наран Карцікян, каманда разьлічвае выставіць навінку ўжо на Грн Пры Францыі, але гэтыя тэсты сёньня не адбыліся з-за таго, што каманда не атрымала нейкую важную дэталь. Тэсты перанесены на пятніцу.
Вось што сказаў дырэктар Jordan Эдрыян Бэрджэс: “Да сканчэньня гэтых тэстаў складана меркаваць аб патэнцыяле новай машыны, але мы пастараліся вырашыць тыя праблемы, якія наогул мажліва было вырашыць без будаўніцтва новага шасі. У сутнасьці гэта проста дапрацаваная версыя машыны, што праехала першыя дзевяць ГП гэтага сэзону, але мы дадалі ў прыціскной моцы й разьлічваем на барацьбу зь Мінардзі, а можа нават з Рэд Бул і Заўбэр”.

22.6.2005

BMW набывае Sauber. Будучыня Williams няпэўная.

Гэта ўсё ж такі здаралася… BMW набывае Заўбэр, заява аб гэтым была зроблена на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі ў Мюнхене. У наступным сэзоне Заўбэр зьменіць назву, немцы будуць выступаць пад уласным брэндам і зьбіраюцца цалкам прысьвяціць сябе заводзкай камандзе. BMW не адмаўляецца ад пастаўкі рухавікоў Вільямс, але перамовы яшчэ ня скончаны.

19.6.2005

Гран Пры ЗША. Недарэчны дубль Фэрары…

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 М. Шумахер Ferrari 1:29:43.181 10
2 Р. Барыкела Ferrari + 1.005 8
3 Т. Мантэйра Jordan + 1 кола 6
4 Н. Карцікеян Jordan + 1 кола 5
5 Х. Альбэрс Minardi + 2 колы 4
6 П. Фрызахер Minardi + 2 колы 3

Выйсьце было, але ім не скарысталіся…

Выйсьце было: будаўніцтва шыканы ў 12-м павароце, 9 каманд з 10 далі згоду, акрамя … ну зразумела акрамя Ферары… Таму Мішлен не дазволіла ўдзелу сваіх каманд у гэтым ГП… З-за незаўжды зразумелай простым гледачам (якія апынуліся ў найбольшым проігрышы) палітыкі Гран Пры ЗША ператварылі ў фарс… Зразумела, што спорт гэта спорт, і кожны сам павіны змагацца зь ягонымі праблемамі, але ж нейкае пачуцьцё салідарнасьці не павіна зацяняцца ўласным эгаізмам…

Каманды з накрыўкамі Michelin ня ўдзельнічаюць у гонцы

Гонка Гран Пры ЗША ўжо пачалася, але на трасе толькі шэсьць драйвэраў. Яны з камандаў Фэрары, Джордан і Мінардзі. Усе каманды з накрыўкамі ад Michelin былі зьнятыя за 10 хвілінаў да старта. Гледачы з абурэньнем пакідаюць трыбуны, кідаючы на трасу пад колы балідаў пустыя банкі. Мабыць, яны не жадаюць назіраць за такой “захапляльнай” гонкай…

Гран Пры ЗША можа не адбыцца???

Да гонкі засталося ўсяго некалькі гадзінаў, а дагэтуль невядома, ці адбудзецца яна…
Нагадаю, што ўся праблема з-за накрывак Мішлен, і не вядомы, ці дазволіць кіраўніцтва францускай кампаніі ўдзел сваіх камандаў у гонцы. Каманды канешне могуць узяць на сябе ўсю адказнасьць за здароўе пілотаў, але пасьля таго, што адбылося з Ральфам Шумахерам(з-за лопнутай накрыўкі немец разьбіў самаход), рызыкаваць ніхто ня хоча… Ёсьць прапанова дазволіць спажыўцам Мішлену парушыць рэглямэнт і замяніць накрыўкі, але патрэбны дазвол кліентаў Брыджстоуну, якія наўрадці згадзяцца даваць перавагу супернікам. Прапануецца некалькі выйсьцяў: 1)каманды бяруць на сябе адказнасьць за лёс сваіх пілотаў( хто хоча здымае сваю каманду, хто хоча дадае ціску ў накрыўкі й едзе), 2) дазволіць камандам памяняць накрыўкі, але пакараць альтэрнатыўнымі штрафамі, кшталту старт зь піт-лэйну ці мінус дзясяць пазыцый на старце.

Праблема накрывак падрыхтаваных да ГП ЗША скаладаецца з недахопу ціску, самалёт з накрыўкамі Мішлен да ГП Барсэлоны ўжо выляцеў, але пакуль шта няма ні дазволу, ні веданьня таго, як гэтыя накрыўкі будуць паводзіць сябе ў Амэрыцы…

18.6.2005

Гран Пры ЗША. Кваліфікацыя: Поўл у Ярна Трулі!

16.6.2005

Прапановы да зьменаў рэглямэнту

Прапануем Вашай увазе прапановы FIA на зьмены ў рэглямэнце на 2008 год.

12.6.2005

Гран Пры Канады. Перамога Кімі Райканэна

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 К. Райканэн McLaren 1:32:09.290 10
2 М. Шумахер Ferrari + 1.137 8
3 Р. Барыкела Ferrari + 40.483 6
4 Ф. Маса Sauber + 55.139 5
5 М. Ўэбэр Williams + 55.779 4
6 Р. Шумахер Toyota + 1 кола 3
7 Д. Култхард Red Bull + 1 кола 2
8 Х. Кліен Red Bull + 1 кола 1
9 Ж. Вільнёў Sauber + 1 кола 0
10 Т. Мантэйра Jordan + 3 колы 0
11 Х. Альбэрс Minardi + 3 колы 0
12 Я. Трулі Toyota + 8 колаў 0
13 Х.П. Мантоя McLaren + 18 колаў 0
14 Дж. Батан BAR + 24 колы 0
15 Н. Хайдфэльд Williams + 27 колаў 0
16 Т. Сата BAR + 30 колаў 0
17 П. Фрызахер Minardi + 31 кола 0
18 Ф. Алёнса Renault + 32 калы 0
19 Дж. Фізыкела Renault + 38 колаў 0
20 Н. Карцікеян Jordan + 46 колаў 0

11.6.2005

Гран Пры Канады. Кваліфікацыя

Дж. Батан, М. Шумахер, Ф. Алёнса…
Вынікі цалкам…

4.6.2005

Навіны Red Bull

Каманда Red Bull Racing, якая нядрэна паказала сябе ў гэтым сэзоне, рапартуе аб новых посьпехах на тэхнічным фронце. Пачынаючы з ГП ЗША на ейных машынах будуцт усталяваны новыя больш магутныя рухавікі Cosworth (плянуецца прыбаўка - 30 л.с., што прыладна каля 0,3 сэкунд з кола), а ў Францыі й Вялікабрытаніі зьявяцца новыя элэмэнты аэрадынамікі,

Паралельна каманда працуе над машынай будучага году. Ферары ўжо перадала ёй асаблівасьці сваіх рухавікоў, якімі будуць укамплектаваны баліды ў 2006 годзе.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь