Гран Пры ЗША можа не адбыцца???
![Гран Пры ЗША можа не адбыцца???]()
Да гонкі засталося ўсяго некалькі гадзінаў, а дагэтуль невядома, ці адбудзецца яна…
Нагадаю, што ўся праблема з-за накрывак Мішлен, і не вядомы, ці дазволіць кіраўніцтва францускай кампаніі ўдзел сваіх камандаў у гонцы. Каманды канешне могуць узяць на сябе ўсю адказнасьць за здароўе пілотаў, але пасьля таго, што адбылося з Ральфам Шумахерам(з-за лопнутай накрыўкі немец разьбіў самаход), рызыкаваць ніхто ня хоча… Ёсьць прапанова дазволіць спажыўцам Мішлену парушыць рэглямэнт і замяніць накрыўкі, але патрэбны дазвол кліентаў Брыджстоуну, якія наўрадці згадзяцца даваць перавагу супернікам. Прапануецца некалькі выйсьцяў: 1)каманды бяруць на сябе адказнасьць за лёс сваіх пілотаў( хто хоча здымае сваю каманду, хто хоча дадае ціску ў накрыўкі й едзе), 2) дазволіць камандам памяняць накрыўкі, але пакараць альтэрнатыўнымі штрафамі, кшталту старт зь піт-лэйну ці мінус дзясяць пазыцый на старце.
Праблема накрывак падрыхтаваных да ГП ЗША скаладаецца з недахопу ціску, самалёт з накрыўкамі Мішлен да ГП Барсэлоны ўжо выляцеў, але пакуль шта няма ні дазволу, ні веданьня таго, як гэтыя накрыўкі будуць паводзіць сябе ў Амэрыцы…
19.6.2005 ▪ shuver