BMW набывае Sauber. Будучыня Williams няпэўная.
Гэта ўсё ж такі здаралася… BMW набывае Заўбэр, заява аб гэтым была зроблена на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі ў Мюнхене. У наступным сэзоне Заўбэр зьменіць назву, немцы будуць выступаць пад уласным брэндам і зьбіраюцца цалкам прысьвяціць сябе заводзкай камандзе. BMW не адмаўляецца ад пастаўкі рухавікоў Вільямс, але перамовы яшчэ ня скончаны. Гэта ўсё ж такі здаралася… BMW набывае Заўбэр, заява аб гэтым была зроблена на сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі ў Мюнхене. У наступным сэзоне Заўбэр зьменіць назву, немцы будуць выступаць пад уласным брэндам і зьбіраюцца цалкам прысьвяціць сябе заводзкай камандзе. BMW не адмаўляецца ад пастаўкі рухавікоў Вільямс, але перамовы яшчэ ня скончаны. Марыо Тайсэн:“Фрэнк Вільямс у курсе таго, што адбываецца, сёньня раніцай я інфармаваў яго, а зараз магу паведаміць вам, што кампанія прыняла рашэньне аб набыцьці каманды Заўбэр. Мы вельмі пасьпяхова супрацоўнічалі зь Вільямс, дамагліся сур`ёзных рэзультатаў і будзем радыя, калі гэтая каманда й надалей захоча выкарыстоўваць нашыя рухавікі”. Петэр Заўбэр:Саюз з БМВ - ідэальны варыянт для заўбэр, не толькі для каманды, але й для мяне асабіста. У мяне шмат разоў пыталіся аб пераемніку, у Формуле 1 яго знайсьці вельмі складана, але мы знайшлі ідэальнае рашэньне. Я 35 год правёў у гэтай камандзе й перадаю яе ў надзейныя рукі”.
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |