Рашэньне Нарады FIA і адказ каманд.

Рашэньне Нарады FIA і адказ каманд.

Стала вядомае рашэньне Нарады FIA - каманды прызнаны вінаватымі па двух пунктах абвінавачваньня за тое, што адбылося ў Індыянапалісе, але пакуль ня будуць пакараны. Канчатковае рашаньне будзе прынятае толькі 14 веасьня з улікам таго, што каманды зробяць дзеля мінімізацыі вынікаў скандалу з накрыўкамі на ГП ЗША.

Стала вядомае рашэньне Нарады FIA - каманды прызнаны вінаватымі па двух пунктах абвінавачваньня за тое, што адбылося ў Індыянапалісе, але пакуль ня будуць пакараны. Канчатковае рашаньне будзе прынятае толькі 14 веасьня з улікам таго, што каманды зробяць дзеля мінімізацыі вынікаў скандалу з накрыўкамі на ГП ЗША.

Пацьверджаны два пункты абвінавачваньня зь пяці - адсутнасьць рэзэрвовага камплекту накрывак і адмова ад ўдзелу ў гонцы, астатнія абвінавачваньні - адмова ад абмяжаваньня хуткасьці ў шыкане, змова наконт заезду ў боксы пасьля прагравальнага кола й непаведамленьне сцюардам аб сваім рашэньне, з каманд зьнятыя.

Пакараць Мішлен фэдэрацыя ня можа - кампанія ня лічыцца ўдзельнікам чэмпіянату, яны толькі афіцыйны вытворцы накрывак.

Таксама Макс Мослі дадаў, што з накрыўкамі Мішлен яшчэ варта разабрацца, бо ёсьць пэўныя сьведчаньні таго, што праблемы з бакавінамі ўзьніклі ня першы раз. Існуе нават мажлівасьць зьняцьця Мішлену, як вытворцу з чэмпіянату, калі гэта падцьвердзіцца. Будзе праводзіцца афіцыйнае расьсьледваньне.

Вось што было сказана на гэта ў афіцыйным адказе каманд-спажыўцоў Мішлен: “Мы вельмі расчараваныя рашэньнем Нарады й будзем дамагацца зьняцьця ўсіх абвінавачваньняў.

1. Нас абвінавацілі ў тым, што мы ня здолелі гарантаваць наяўнасьць патрэбных накрывак, але ў гэтым пытаньні цалкам залежаць ад Мішлен - гэта афіцыйны пастаўнік гумы, якога зацьвердзіла FIA і вытворца, чый аўтарытэт прызнаны ва ўсім сьвеце. У Мішлен узялі на сябе адказнасьць за дасутнасьць падыходзячай гумы, пры гэтым у рашэньне Нарады гаворыцца пра тое, што “ў каманд рэальна былі сур`ёзныя абставіны, якія памякчаюць віну”. Усё гэта кажа пра тое, што каманды ня могуць несьці адказнасьць за тое, што адбылося.

2. Нас абвінавацілі ў неправамернай адмове ад удзелу ў Гран Пры, нягледзячы на магчымасьць праезду праз боксы на кожным коле дзеля выключэньня бэнкінга ці абмяжаваньне хуткасьці на нім. Гэтае абвінавачваньне было зьнятае, але як у такім разе нас могуць вінаваціць у адмове ад удзелу? Усё адно гэта была б гонка, якая не задаволіла гледачоў”.

Таксама ў заяве сказана, што Мішлен гатовая кампенсаваць затраты ўсіх амэрыканскіх гледачоў.

Аматарам Формулы застаецца толькі радавацца, бо бліжэйшыя ГП адбудуцца.

30.6.2005   ▪ shuver


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь