17.8.2005
Аб гэтым было паведамлена ў афіцыйным прэс-рэлізе каманды.
Барыкела сказаў, што ён вельмі ўдзячны Ферары за годы, якія ён правеў у ейным складзе, але ж жыцьцё працгваецца й ён спадзяецца на плённую працу ў складзе новай каманды.
3.8.2005
Фэліпэ Маса будзе выступаць за Ферары!
Так у афіцыйным прэс-рэлізе паведаміла кіраўніцтва каманды, дзеля спыненьня палемікі паміж Рубэнсам Барыкела й журналістамі, наконт ягоных пэрспэктываў на наступны год. У кантракце Рубэнса ёсьць пункт, які дазваляе камандзе датэрмінова разарваць яго (нагадаю, што кантракт у пілота быў і на наступны год).
Фэліпэ Маса сказаў, што лічыць за вялікі гонар выступаць на чырвоным балідзе. Тым больш, што ён ужо быў тэст-пілотам гэтай каманды.
Барыкела ж вымушаны шукаць сабе месца ў іншай камандзе. Напэўна, гэтай камандай будзе БАР.