15.9.2008 ▪ Top-навіна

Сэнсацыя! 21-гадовы немец Себасьцьян Фэтэль здабыў фантастычную перамогу для невялікай стайні Toro Rosso. Пасьля заваяванага ў суботу поўла Фэтэль вельмі ўпэўнена правёў гонку па мокрай трасе і стаў самым маладым пераможцам Гран Пры ў гісторыі Формулы 1!
31.3.2006
FIA паведаміла, што на 12 вакансыяў на ўдзел у чэмпіянаце 2008 году, падалі заяўкі 22 прэтэндэнты.
Але сёньняшнія 11 камандаў будуць мець прывілеі. Таму астаніх 11 камандаў разьлічваць максымум на адно месца.
Усе былі запрошыныя на сустрэчу 10 красавіка ў Лёндане, найбольш верагодным выглядае, што гэтае месца зоймуць ці Пол Стодарт, які шмат казаў, пра тое, што шкадуе аб сыходзе, ці Дэвід Рычардс.
30.3.2006
А дакладней за стварэньне праблемаў сваім камандам…
Зноў рапартуюць аб вырашэньні праблемаў, а накрыўкі та ня грэюцца.
Таёта й іншыя каманды гэтай фірмы мелі некаторыя непрыемнасьці з накрыўкамі падчас першых ГП, але прадстаўнікі кампаніі павеламляюць, што праблема вырашана.
29.3.2006
Аўтавытворцы падпісалі дамову з FIA на 2008 год, пакінуўшы за сабой магчымасьць стварэньня альтэрнатыўнага (паралельна з асноўным) чэмпіянату, што выглядае малаверагодным.
Паглядзім…
28.3.2006
Стаўкі букмэкераў на перамогу ў Аўстраліі
Ф.Алёнса 3.00
К.Райканен 3.75
М.Шумахер 6.00
Д.Фізыкела 8.00
Д.Батан 11.00
Х.Мантоя, Ф.Масса 17.00
Н.Росьберг 21.00
М.Ўэбэр 26.00
Р.Барыкела 34.00
Р.Шумахер, Я.Трулі 67.00
Н.Хайфэльд 101.00
Ж.Вільнёў, К.Клін 126.00
Д.Кулхард, В.Ліюцы 151.00
С.Сьпід 201.00
Т.Сата, Т.Мантэйру, К.Альберс 301.00
27.3.2006
Урэшце рэштаў і яму пашчасьціла!
У сувязі зь некаторымі падзеямі сайт не аднаўляўся. Просім выбачэньня. Зараз па-трошку будзьма наладжваць працу.
14.3.2006
Алёнса абагнаў Шумахера пасьля апошняга піт-стопу й выйграў Гран-Пры Бахрэйну!!!
Шумі другі. Райканен трэці.
Сайт будзе жыць!!!