rss   lj   del.icio.us

Гран Пры Італіі. Фантастыка ад Фэтэля!

15.9.2008  ▪ Top-навіна

vettel monza

Сэнсацыя! 21-гадовы немец Себасьцьян Фэтэль здабыў фантастычную перамогу для невялікай стайні Toro Rosso. Пасьля заваяванага ў суботу поўла Фэтэль вельмі ўпэўнена правёў гонку па мокрай трасе  і стаў самым маладым пераможцам Гран Пры ў гісторыі Формулы 1!


28.4.2006

Міхаэль Шумахер: “Нам трэба дамагчыся значна больш ад гумы…”

Міхаэль Шумахер: “Няма ніякіх чыньнікаў лічыць Ferrari ня досыць канкурэнтаздольнай, з адзіным выключэньнем, сьведкамі якога мы сталі ў Малайзіі. У Аўстраліі, калі накрыўкі запрацавалі як трэба, мы былі хуткія, зараз трэба дамагчыся стабільнасьці на дыстанцыі гонкі.

Усе бачылі, як запаволілася мая машына ў Імоле з другім камплектам накрывак, важна знайсьці прычыну й не дапусьціць паўтора гэтай сытуацыі ў будучыні. На тэстах у Поль Рыкар мы пастараліся прайграць гэтую праблему, дбайна кантралюючы працу машыны, але трэба прызнаць, што праблема яшчэ не вырашаная”.

Новая каманда Prodrive зьявіцца ў Формуле-1

Каманда Дэвіда Рычардса была выбрана FIA з-за найлепшага фінансаваньня і досьведу ў аўтагонках.

Prodrive правядзе першую гонку ў F1 у 2008 годзе.

24.4.2006

Super Aguri рыхтуе новую машыну да гонкі ў Маньі Кур

Super Aguri плянуе выставіць сваю новую машыну на Гран Пры Францыі, 16 ліпеня, а тэхнічныя рашэньні да таго часу правераць на трэцяй машыне, якая будзе выкарыстоўвацца на вольных заездах у пятніцу, пачынаючы з Гран Пры Эўропы. Перш за ўсё каманда зьбіралася паказаць навінку ў Імоле, але з-за праблемаў з аўтарскім правам, змушаная была адкласьці дэбют.

База ў машыны будзе ранейшай, сёлета Super Aguri ня зможа пазбавіцца ад шасі Arrows A23, але падвеску, аэрадынаміку й некаторыя сілавыя вузлы канструктуюць нанова. Уласна таму гэтыя элемэнты будзе лёгка праверыць на дзеючай машыне. Імя трэцяга пілота павінна быць абвешчана на гэтым тыдні…

Юдзі Ідэ пакуль не сыходзіць!

Пасьля таго, як Юдзі Ідэ брутальна ўрэзаўся ў зад Хрысьціяну Альберсу ў Імале і быў афіцыйна папярэджаны судзьдзямі гонкі, пачалі было гаварыць, што гэта была апошняя гонка японскага пілота Супэр Агуры. Заснавальнік каманды Агуры Сузукі на гэты конт заявіў, што рашэньне аб будучыні Юдзі Ідэ яшчэ не прынята.

“Мая каманда вельмі маладая, таму ён не меў досыць тэстаў перад Бахрэйнам”, сказаў Агуры Сузукі. “Ідэ не праходзіў дастаткова тэстаў на балідзе, таму ён не разумее як ім карыстацца.”

“Яго будучыня яшчэ ня вырашана. Пасьля апошняй гонкі мы павінны правесьці некаторыя сустрэчы і прыняць канчатковае рашэньне. На маю думку, ён павінен застацца. Але гэта толькі маё меркаваньне”

23.4.2006

Гран Пры Сан Марына. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 М. Шумахер Ferrari 1:31:06.486 10
2 Ф. Алёнса Renault + 2.096 8
3 ХП. Мантоя McLaren + 15.868 6
4 Ф. Маса Ferrari + 17.096 5
5 К. Райканэн McLaren + 17.524 4
6 М. Ўэбэр Williams + 37.739 3
7 Дж. Батан Honda + 39.635 2
8 Дж. Фізыкела Renault + 40.200 1
9 Р. Шумахер Toyota + 45.511 0
10 Р. Барыкела Honda + 1:17.851 0
11 N. Rosberg Williams + 1:19.675 0
12 Ж. Вільнёў BMW + 1:22.370 0
13 Н. Хайдфэльд BMW + 1 кола 0
14 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso + 1 кола 0
15 S. Speed ScuderiaToroRosso + 1 кола 0
16 Т. Мантэйра MidlandF1 + 2 колы 0
17 Д. Култхард RedBull + 15 колаў 0
18 Т. Сата SuperAguri + 18 колаў 0
19 Х. Кліен RedBull + 22 колы 0
20 Y. Ide SuperAguri + 39 колаў 0
21 Я. Трулі Toyota + 57 колаў 0
22 Х. Альбэрс MidlandF1 + 62 колы 0

21.4.2006

Маса не зьвяртае ўвагі на крытыку

Гутаркі аб будучыні Фэліпэ Масы ў Ferrari наўпрост зьвязаныя з рашэньнем Міхаэля Шумахера й Кімі Райканена. Кіраўніцтва каманды ўжо заяўляла аб тым, што бразільцу нядрэнна было бы дабіцца большага й гонка ў Імоле можа мець вырашальнае значэньне, але Фэліпэ не зьвяртае ўвагі на прэсынг, бо даказваць свой патэнцыял яму прыйдзецца не на старонках газэтаў, а на трасе…
Фэліпэ Маса: “Я стараюся не чытаць газэтаў і не слухаць радыё. Мне трэба сваю працу, менавіта на гэтым я й засяроджуся. Выступаючы за Ferrari вы стала находзіцеся пад ціскам і павінны ўмець з гэтым спраўляцца. Нас чакае хатняя для маёй каманды гонка, а аб выніку давайце пагаворым у нядзелю”.

Чакаецца дажджлівы пачатак гоначнага ўік-энду

Нягледзячы на тое, што шматлікія пілоты вераць у тое, што нядзельная гонка ў Імоле пройдзе па сухім асфальце, у пачатку гоначнага ўік-энду чакаюцца навальнічныя дажджы. Асабліва верагодныя навальніцы падчас вольных заездаў у пятніцу.

Чацьвер, 20 красавіка – сонечна

Тэмпература паветра: 7-18°С

Вецер: паўночны хуткасьцю 0,5 м/с

Пятніца, 21 красавіка – навальнічныя дажджы

Тэмпература паветра: 5-19°С

Вецер: усходні з хуткасьцю 2 м/с

Субота, 22 красавіка – пераменная хмарнасьць

Тэмпература паветра: 5-20°С

Вецер: паўночны хуткасьцю 1,5 м/с

Нядзеля, 23 красавіка – сонечна

Тэмпература паветра: 6-21°С

Вецер: усходні з хуткасьцю 1,5 м/с

У FIA ужо вылучылі 12 камандаў

Кіраўніцтва FIA ужо вызначылася са сьпісам з дванаццаці камандаў, якія возьмуць удзел у чэмпіянаце сьвету 2008 году. Грамадзкасьці яго пакуль не паведамляюць, афіцыйная заява павінна быць зроблена на наступным тыдні, але ніхто не сумняваецца ў тым, што гэта будуць 11 дзеючых камандаў плюс Prodrive Дэвіда Рычардса…

На мінулым тыдні ў FIA скончылі аналіз усіх заявак, якія паступілі, у сераду федэрацыя склала падрабязную анкету на кожнага патэнцыйнага ўдзельніка чэмпіянату, а да нядзелі будзе прынята канчатковае рашэньне. Дзеючыя каманды атрымалі месца аўтаматам, а ў барацьбе за адзіную, 12-ю вакансыю, у Prodrive было безумоўная перавага. Астатнім прэтэндэнтам прыйдзецца разьлічваць на тое, што адна з камандаў адмовіцца або будзе гатовая зьмяніць уладальніка.

20.4.2006

Пытаньне гнуткасьці антыкрылаў закрытае.

У сераду зьбіралася тэхнічная група(TWG) у складзе дырэктароў камандаў, якая вырашыла, што праблема адсутнічае, т.я. пасьля Малайзіі Фэрары, БМВ і Мклярэн зьмянілі канструкцыю сваіх антыкрылаў.

Таксама было зьнятая з павесткі пытаньне наконт раўнавагі рухавікоў V8 і абмяжаваных V10. Амаль усе каманды задаволеныя абмяжаваньнямі.

18.4.2006

Жан Тод: “Для Масы шмат што вырашыць гонка ў Імале…”

На дзьве вакансыі Ferrari у сэзоне 2007 года фармальна чацьвёра прэтэндэнтаў - Міхаэль Шумахер, Кімі Райканэн, Валянціна Росі й Фэліпэ Маса. Менш за ўсё казыроў у бразільца, Маса - нядрэнны ,пілот але яму далёка да фаварытаў. Амаль усё залежыць ад рашэньня Міхаэля й Кімі, але каманда паволі пачынае камэнтаваць сытуацыю, каб любы варыянт пары пілотаў з гэтай чацьвёркі падаваўся лягічным…

17.4.2006

Алёнса прапаноўвае свой варыянт кваліфікацыі…

Трэцяя, фінальная частка новага фармату кваліфікацыі, шматлікім падаецца нецікавай — вялікую частку сэсіі пілоты не сьпяшаючыся спальваюць паліва, адкладаючы барацьбу за поўл да апошніх колаў. У FIA паўстала была прапанова проста скараціць сэсію, але Фернанда Алёнса лічыць, што і ў трэцяй спробе трэба даць пілотам магчымасьць праехаць адзінае хуткае кола…

Фернанда Алёнса: “Год таму заўзятары бурна рэагавалі на вынікі пілотаў у кваліфікацыі, бо бачылі бачылі час кожнага зь іх па сэктарах і маглі судзіць, хто й дзе прайграе. Гэты фармат можна было бы пашырыць і на апошнія дзесяць машынаў, а зараз мы проста марнуем час, а гледачы сумуюць на трыбунах. Было бы прасьцей даць пілотам магчымасьць праехаць адзінае хуткае кола й у трэцяй спробе, тады кожны будзе разумець, што ў гэтую хвіліну адбываецца на трасе”.

Мода на бесступенёвыя скрыні?

Усьлед за БМВ Ферары таксама рыхтуе бесступенёвую скрыню перадачаў. Аргумэнтацыя дакладна аткая ж як і ў іншых папярэднікаў, таму зацікаўленым прапаную яшчэ раз прачытаць БМВ рыхтуе бесступенёвую скрыню

15.4.2006

Racing Engineering зьбіраецца купіць MF1

Учора MF1 выпусьціла заяву аб тым, што каманда не прадаецца,
а сёньня ўладальнік Racing Engineering Альфонса дэ Арлеан Бурбон распавёў гішпанскай прэсе аб сваіх плянах па
набыцьці Midland F1.

Гаскойн і Williams

Тэхнічны дырэктар Williams ня стаў катэгарычна адмаўляць,
што ўцякач з Toyota Майк Гаскойн, магчыма, ужо на паў шляху ў Гроўве.
Да кастрычніка Гаскойн будзе заставацца ў Toyota, нічога ня робячы,
але яго нечаканы сыход парадзіў мноства чутак аб тым, што ён зьбіраецца перайсьці ў каманду з Брытаніі.
Дагэтуль будучыня 40-гадовага ангельца гіпатэтычна злучалі з Midland (зь Сільверстоўна) і Super Aguri
(зь Ліфылда), але пераход у лягер Фрэнка Вільямса, разьмешчаны ў Аксфордшырэ, падаецца, найболей верагодным.
Больш таго, у каманды, падобна, ёсьць вольная вакансыя, бо ў мінулым месяцы зь яе сыйшоў дызайнер Ёрг Цандэр.
“Калі мы вырашым нешта зьмяняць, - сказаў Сэм Майкл інтэрнэт-выданьню f1total.com, - мы не станем абмяркоўваць гэта публічна”.

14.4.2006

Renault не дае гарантый…

Былы фінансавы дырэктар Renault і пераемнік Патрыка Фора на пасту прэзыдэнта Renault F1 59-гадовы француз Ален Даса, не гатовы даць гарантыі ўдзелу завадской каманды ў Формуле 1 пасьля канчатка сэзону 2007 года. Усё залежыць ад посьпехаў FIA у скарачэньні выдаткаў…

Ален Даса: “Пакуль мы ня можам нічога гарантаваць. Рашэньне Renault наўпрост залежыць ад мераў па скарачэньні выдаткаў, прапанаваных FIA. Калі федэрацыі атрымаецца скараціць бюджэт каманд і зьнізіць вартасьць удзелу ў чэмпіянаце, тады мы застанемся. Зараз рана аб гэтым гаварыць, перамовы ідуць у патрэбным напрамку, пытаньне ў тым, наколькі эфэктыўнымі апынуцца прынятыя меры”.

F1-пілоты згуляюць у футбол

Чарговая футбольная гульня з удзелам пілотаў Формулы-1 пройдзе перад гонкай у Імале. Капітанам каманды будзе легендарны Міхаэль Шумахер. Таксама прымераць футбольную форму Ярна Трулі, Джанкарла Фізыкела, Вітантонья Ліюцы, Філіпэ Маса.

13.4.2006

Трэвар Карлін пацьвердзіў падачу заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце 2008

Шматразовы чэмпіён брытанскага чэмпіянату F3, каманда Carlin Motorsport, пацьвердзіла сёньня падачу заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2008 года. Бос Carlin Motorsport Трэвар Карлін летась быў спартовым дырэктарам Jordan, але пакінуў каманду з-за фінансавых праблемаў…
Трэвар Карлін: “Ініцыятывы FIA, накіраваныя на скарачэньне кошту ўдзелу ў чэмпіянаце, даюць шанец невялікім камандам. Мы дабіліся посьпеху ў малодшых чэмпіянатах і жадалі бы паспрабаваць сябе ў Формуле 1. Зараз ідуць падрыхтоўчыя працы, мы вядзем перамовы з пэрсаналам на ключавыя пасты, кантракты будуць падпісаныя, калі заяўка Carlin Motorsport будзе прынятая FIA”.

Ferrari падвялі нямецкія поршні

Інжынэры Ferrari разабраліся ў праблемах, з-за якіх у першых гонках сэзону прыйшлося некалькі разоў мяняць рухавікі. Як апынулася, слабым месцам “васьмёрак” з Маранэла сталі поршні, якія пастаўляе нямецкая кампанія Mahle. Сёньня каманда тэстуе новыя поршні, якія зьявяцца на чырвоных машынах ужо ў Імоле.
Падобныя праблемы былі й у каманды Red Bull, якая выкарыстоўвае рухавікі Ferrari. Аднак у Імоле яны, хутчэй за ўсё, не атрымаюць апошнюю вэрсыю італійскіх V8.

12.4.2006

У Барсэлёне аншляг…

Калі на іншых трасах наведвальнасьць Гран Пры падае, то ў Барсэлёне трыбуны будуць поўнымі. Посьпех Фернанда Алёнса й бліскучыя зборы мінулай вясны вымусілі гаспадароў трасы пабудаваць дадатковыя трыбуны на 12 тысяч месцаў, але і на іх ужо няма квіткоў, так што тым, хто жадае пабачыць гішпанскую гонку “жыўцом” могуць разьлічваць толькі на квіткі, якія вярнуцца ў касы з-за адмены паездкі кім-небудзь з жадаючых наведаць Гран Пры.
Апошнія 1200 квіткоў прададуць у гэты чацьвер.

Ідэ дазволена выступіць у Імоле.

Каманда Super Aguri Formula 1 дала Юджы Ідэ яшчэ адну магчымасьць. Зьявіліся шмат здагадак, што пачаткоўца-японца заменяць перад Гран-Пры Сан-Марына з-за вылетаў у першых трох гонках сэзону.
Ідэ сыйшоў у Бахрэйне й Малайзіі, а ў Аўстраліі прыехаў ззаду свайго паплечніка па камандзе Такумы Сата. Звыяайна, выпускнік Formula Nippon едзе на дзьве сэкунды павольней за Сата.
Гаварылі, што ў Імоле яго заменіць Сэкон Ямамота. Ямамота таксама пачатковец Формулы-1, але летась ён выступіў у ролі трэцяга пілота каманды Jordan на трасе Сузука, з гэтай трасай ён знакам вельмі блізка.
«Мы даем Юджы Ідэ поўную падтрымку на тэстах у Барсэлоне й Гран-Пры Імолы», - сказаў сёньня кіраўнік Super Aguri Даніэль Аўдэта. «Затым Агуры Сузукі прааналізуе ягоны выступ і зробіць вынікі».

У Жэнэ вялікія надзеі на Фэрары ў Імале

Тэст-пілот Фэрары Марк Жэнэ на гэтым тыдні тэстуецца на коле Каталуньі. Гішпанец верыць у тое, што італьянская каманда зможа перамагчы на ГП Сан Марына з мадэрнізаваным шасі Ferrari 248 F1.

11.4.2006

BMW рыхтуе бесступенёвую скрыню.

Па прыкладзе Макларэн, Ўільямс і Хонда ў БМВ вырашалі таксама выкарыстоўваць бесступенёвую скрыню перадач, якая ёсьць вельмі блізкай па сваіх характырыстыках да аўтаматычнай, але ёй не зьяўляецца й рэглямэнтам дазволеная. Такая скрыня дазваляе эканоміць да некалькі дзесятыз з кола, за гонку набягае да некалькі сэкундаў. Так атрымліваецца з-за магтнасьці якая не губляецца пры пераключэньнях, як у звычайнай скрыні.

“Michelin не дае гарантыяў”

Гэтак сказаў F1 дырэктар кампаніі Michelin Нік Шарок.

Нізкая тэмпература ў Імоле і падчас наступных эўрапейскіх Гран Пры забясьпечыць балідам з накрыўкамі ад Bridgestone лепшыя шанцы на перамогу, але ўсё адно Michelin паспрабуе захаваць сваё дамінуючае становішча.

Нагадаем, што Michelin пакіне Формулу-1 пасьля гэтага сэзону.

9.4.2006

У Супэр Агуры ня будзе пастаянага тэстара.

Каманда прыняла такое рашэньне пасьля таго, як Хонда адмовілася аддаць свайго пілота Джэймса Росітэра, палічыўшы больш вартым ягоны выступ у сусьветнай сэрыі Рэно.
Але ж Хонда будзе ўсё адно дапамагаць маладой камандзе, даючы Супэр Агуры свайго тэстэра Энтані Дэвідсана.
Пакуль што, каманда будзе чаргаваць пілотаў.

8.4.2006

Алёнса лепшы спартсмэн 2006?

Аленса выдзьвінулі на гэтую намінацыю разам зь іншымі выбітнымі спартоўцамі(Лэнс Армстранг, Ранальдзінья, Валенціна Росі й інш.).
Хто атрымае гэтае званьне будзе вядома 22 траўня, прымаць рашэньне будуць 42 адмыслоўцы. Сярод якіх і Эмэрсон Фітапільдзі, дасягненьне якога(самы малады чэмпіён) Алёнса й палепшыў.

7.4.2006

Скот Сьпід гатовы да бою!

Пілот сказаў журналістам, што штраф за абгон пад жоўтыя сьцягі і недысцыплінаваныя паводзіны ня зьменіць ягоных адносінаў да гонак і іншых пілотаў.
“Мама казала мне, што ня варта спрачацца за пустое, але ж я амэрыканец і буду сябе абараняць,”- сказаў Скот.

Нагадаю, што амэрыканец атрымаў 25 сэкундаў і 5000 даляраў штрафу адпаведна.

6.4.2006

Майк Гаскойн сышоў з Таёты.

Каманда й інжынэр разарвалі адносіны. Фармальна Гаскойн накіраваны на адпачынак у Англію з захаваньнем кантракту, але гэта зроблена толькі дзеля захаваньня таямніцаў.

Нагадаю, што Таёта самая багатая чэмпіянату, покуль што ня можа дабіцца больш менш значных посьпехаў…

Таёта папярэджвае фэдэрацыю.

Прадстаўнікі Таёта кажуць, што могуць выйсьці з чэмпіянату, калі ФІА ня дасьць гарантыяў іхнага ўдзелу ў чэмпіянце.
Бо завадзкія каманда падалі заўякі на ўдзел у чэмпіянаце 2008 году, лае ж не атрымалі няікіх гарантыяў камандам…

4.4.2006

Дапрацаваная машыны Ферары.

А пабачым яе на справе праз тры тыдні ў Імоле. Нас чакае : новы рухавік, пярэдняя й задняя падвеска, а таксама новыя склады гумы Брыджстоўн.
Міхаэль Шумахер: “У новай машыны вялікі патэнцыял, галоўнае пытаньне ў тым, як яго арскрыць падчас уікэнду”.

Новы рухавік для Кулхарда.

Дэвід Кулхард паедзе наступнае ГП з новым рухавіком Ферары.

Хаця каманда й мела магчымасьць зьмяніць рухавік напярэдадні ГП Аўстраліі, але інжынэры палічылі, што ён праехаў няшмат падчас ГП Малайзіі пасьля ягонага сыходу. Так, яны рызыкавалі, аде ж зараз маюць магчымасьць усталяваць новы, дапрацаваны рухавік на ягоную машыну!



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Аўстраліі 2009, Мельбурн

Альберт Парк Формула 1

27-29 сакавіка 2009


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая каманда зможа найлепш падрыхтавацца да новага сезону?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008

01. Гамільтан
02. Маса
03. Райканен
04. Кубіца
05. Алёнса
06. Хайдфельд
07. Кавалайнен
08. Фэтэль
09. Трулі
10. Глок
11. Ўэбер
12. Піке
13. Росберг
14. Барыкела
15. Накаджыма
16. Култхард
17. Бурдэ
18. Батан
19. Фізікела
20. Зуціль
21. Сато
22. Дэвідсан

98
97
75
75
61
60
53
35
31
25
21
19
17
11
9
8
4
3
0
0
0
0

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. McLaren-Mercedes
03. BMW
04. Renault
05. Toyota
06. Toro Rosso
07. Red Bull
08. Williams
09. Honda
10. Force India
11. Super Aguri

172
151
135
80
56
39
29
26
14
0
0


Партнэры:

© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь