Renault не дае гарантый…Былы фінансавы дырэктар Renault і пераемнік Патрыка Фора на пасту прэзыдэнта Renault F1 59-гадовы француз Ален Даса, не гатовы даць гарантыі ўдзелу завадской каманды ў Формуле 1 пасьля канчатка сэзону 2007 года. Усё залежыць ад посьпехаў FIA у скарачэньні выдаткаў… Ален Даса: “Пакуль мы ня можам нічога гарантаваць. Рашэньне Renault наўпрост залежыць ад мераў па скарачэньні выдаткаў, прапанаваных FIA. Калі федэрацыі атрымаецца скараціць бюджэт каманд і зьнізіць вартасьць удзелу ў чэмпіянаце, тады мы застанемся. Зараз рана аб гэтым гаварыць, перамовы ідуць у патрэбным напрамку, пытаньне ў тым, наколькі эфэктыўнымі апынуцца прынятыя меры”. 14.4.2006 ▪ shuver
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |