Racing Engineering зьбіраецца купіць MF1

Racing Engineering зьбіраецца купіць MF1

Учора MF1 выпусьціла заяву аб тым, што каманда не прадаецца,
а сёньня ўладальнік Racing Engineering Альфонса дэ Арлеан Бурбон распавёў гішпанскай прэсе аб сваіх плянах па
набыцьці Midland F1.

Учора MF1 выпусьціла заяву аб тым, што каманда не прадаецца,
а сёньня ўладальнік Racing Engineering Альфонса дэ Арлеан Бурбон распавёў гішпанскай прэсе аб сваіх плянах па
набыцьці Midland F1.

Альфонса дэ Арлеан Бурбон: “Часам яны гавораць, што не прадаюцца, часам просяць трохі пачакаць.
Калі будзе такая магчымасьць, то я ўжо ў Імоле распачну перамовы з Алексам Шнайдером, калі няма — мы ўбачымся
на наступнай гонцы. Вартасьць дамовы ацаніць складана, трэба зразумець, ці ёсьць у каманды пазыкі, палічыць кошт абсталяваньня,
базы ў Сільверстоўне, аэрадынамічнага палігона і.г.д. Калі ўсё атрымаецца — мы перавядзем базу ў Гішпанію, дзе нас ужо зараз гатовыя
падтрымаць сур`ёзныя спонсары”.

Сярод спонсараў Racing Engineering сапраўды магутныя Telefonica і Repsol, а пасьля посьпехаў Фернанда Алёнса й росту папулярнасьці Формулы 1 у Гішпаніі
прыйдуць і іншыя кампаніі.

Чакаем камэнтароў…

15.4.2006   ▪ shuver


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь