Алёнса прапаноўвае свой варыянт кваліфікацыі…Трэцяя, фінальная частка новага фармату кваліфікацыі, шматлікім падаецца нецікавай — вялікую частку сэсіі пілоты не сьпяшаючыся спальваюць паліва, адкладаючы барацьбу за поўл да апошніх колаў. У FIA паўстала была прапанова проста скараціць сэсію, але Фернанда Алёнса лічыць, што і ў трэцяй спробе трэба даць пілотам магчымасьць праехаць адзінае хуткае кола… Фернанда Алёнса: “Год таму заўзятары бурна рэагавалі на вынікі пілотаў у кваліфікацыі, бо бачылі бачылі час кожнага зь іх па сэктарах і маглі судзіць, хто й дзе прайграе. Гэты фармат можна было бы пашырыць і на апошнія дзесяць машынаў, а зараз мы проста марнуем час, а гледачы сумуюць на трыбунах. Было бы прасьцей даць пілотам магчымасьць праехаць адзінае хуткае кола й у трэцяй спробе, тады кожны будзе разумець, што ў гэтую хвіліну адбываецца на трасе”. 17.4.2006 ▪ shuver
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |