Жан Тод: “Для Масы шмат што вырашыць гонка ў Імале…”На дзьве вакансыі Ferrari у сэзоне 2007 года фармальна чацьвёра прэтэндэнтаў - Міхаэль Шумахер, Кімі Райканэн, Валянціна Росі й Фэліпэ Маса. Менш за ўсё казыроў у бразільца, Маса - нядрэнны ,пілот але яму далёка да фаварытаў. Амаль усё залежыць ад рашэньня Міхаэля й Кімі, але каманда паволі пачынае камэнтаваць сытуацыю, каб любы варыянт пары пілотаў з гэтай чацьвёркі падаваўся лягічным… На дзьве вакансыі Ferrari у сэзоне 2007 года фармальна чацьвёра прэтэндэнтаў - Міхаэль Шумахер, Кімі Райканэн, Валянціна Росі й Фэліпэ Маса. Менш за ўсё казыроў у бразільца, Маса - нядрэнны ,пілот але яму далёка да фаварытаў. Амаль усё залежыць ад рашэньня Міхаэля й Кімі, але каманда паволі пачынае камэнтаваць сытуацыю, каб любы варыянт пары пілотаў з гэтай чацьвёркі падаваўся лягічным… Жан Тод: “Зараз нельга сказаць, што я задаволены вынікамі Фэліпэ, але веру, што яны будуць. Асабіста мне Маса вельмі падабаецца, ён разумны й хуткі, хаця яму шмат што трэба зрабіць, каб падняцца на новы ўзровень. Я яшчэ перад пачаткам сэзону казаў, што для бразільца шматлікае вырашыць гонка ў Імале, першыя Гран Пры былі разьмінкай, знаёмствам з машынай і камандай, не было мажлівасьці паказаць сябе ў справе”. Фармальна дзеючы кантракт Масы з Ferrari кіруецца толькі з аднаго боку - каманда ня мае ніякіх абавязкаў перад пілотам, акрамя аднагадовага кантракту, але валодае апцыёнам на ягоным падаўжэньні. Магчымы кантракт з Росі - гэта сур`ёзная рызыка, аддзел маркэтынгу Ferrari у захапленьні ад падобнага развіцьця падзеяў, але каб за гучным стартам рушыла ўсьлед гэтак жа гучная кар`ера, патрэбныя перамогі… Жан Тод: “Да такіх рашэньняў трэба падыходзіць з асобай асцярожнасьцю, калі Валянціна ня будзе перамагаць, то патрапіць пад сур`ёзны прэсінг з боку прэсы, які яшчэ трэба вытрымаць”. Сытуацыя прасьвятліцца ў чэрвені, калі Міхаэль Шумахер і Валянціна Росі павінны абвясьціць аб сваім рашэньні, магчыма да гэтага моманту стане вядомы й лёс кантракту Ferrari з Райканэнам. 18.4.2006 ▪ shuver
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |