Super Aguri рыхтуе новую машыну да гонкі ў Маньі КурSuper Aguri плянуе выставіць сваю новую машыну на Гран Пры Францыі, 16 ліпеня, а тэхнічныя рашэньні да таго часу правераць на трэцяй машыне, якая будзе выкарыстоўвацца на вольных заездах у пятніцу, пачынаючы з Гран Пры Эўропы. Перш за ўсё каманда зьбіралася паказаць навінку ў Імоле, але з-за праблемаў з аўтарскім правам, змушаная была адкласьці дэбют. База ў машыны будзе ранейшай, сёлета Super Aguri ня зможа пазбавіцца ад шасі Arrows A23, але падвеску, аэрадынаміку й некаторыя сілавыя вузлы канструктуюць нанова. Уласна таму гэтыя элемэнты будзе лёгка праверыць на дзеючай машыне. Імя трэцяга пілота павінна быць абвешчана на гэтым тыдні… 24.4.2006 ▪ shuver
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |