rss   lj   del.icio.us

Травень, 2006


31.5.2006

McLaren і Toyota не трапілі ў Камісію Формулы-1

FIA абвясьціла сёньня сьпіс камандаў, якія ўвойдуць у Камісію F1 на сэзон 2008 года. McLaren і Toyota не патрапілі ў іх лік.

Камісія Формулы-1 - гэта група аўтавытворцаў і прамоўтэраў гонак, якія ўхваляюць новыя правілы, а затым падаюць іх на разгляд Сусветнай Аўтаспартыўнай Радзе.

Такім чынам, у 2008 году ў камісію ўключаныя: Ferrari, Renault, Williams, Honda, Red Bull і BMW Sauber. А таксама прадстаўнікі гоначных трас: Аўстралія, Бразілія, Гішпанія, Вугоршчына і Манака.

30.5.2006

Фізыкела ганарыцца сабою

Джанкарла Фізыкела ганарыцца тым, што здолеў абагнаць пецярых канкурэнтаў на вузкіх вулачках трасы ў Манака.

Джанкарла Фізыкела: “Гэта быў выдатны дзень. Абагнаць аднаго суперніка ў Манака - ужо дасягненьне, але пецярых…шчыра кажучы, я ганаруся сабою. Я думаю гледачы, якія глядзелі трансляцыю гонкі, бачылі мой абгон Култхарда й Вільнёва на ўваходзе ў шыкану, але камеры выпусьцілі моманты абгону Росберга ў Mirabeau і Ліюцы па зьнешняй траекторыі ў Rascasse! Гэта было рызыкоўна, але хто не рызыкуе, той ня п’е шампанскага. У мяне ж усё атрымалася, і я вельмі ганаруся гэтым!”

Жак Вільнёў ажаніўся

Пілот BMW Жак Вільнёў ажаніўся са сваёй нявестай Джоанай Марцінез. Цырымонія прайшла ў панядзелак у Швейцарыі ў прысутнасьці сваякоў і блізкіх сяброў.

Шлюб праходзіў ў мястэчку Chateau d’Aigle, пасьля чаго госьці пераехалі ў мястэчка Віларс, дзе будуць жыць маладыя, на ўрачысты прыём. Шлюб жа пройдзе на наступным тыдні ў Парыжы.

Карлас Гон:”Renault працягне інвэстыцыі ў каманду”

Прэзідэнт Renault Карлас Гон заявіў, што кампанія нацэленая на доўгатэрміновую перспэктыву ў Формуле 1. Гон засьведчыў, што каманда атрымае неабходныя інвэстыцыі для таго, каб застацца ў групе лідыраў.

Карлас Гон: “У нас доўгатэрміновыя перспектывы, зьвязаныя з Формулай 1. Для мяне асабіста, і для Renault, ніколі не было нявызначанасьці ў пытаньні аб удзеле ў чэмпіянаце. Мы павінны прыцягваць людзей і прасоўваць нашую марку, і нашыя вынікі й наш камандны дух дазваляюць рабіць гэта. Пытаньне для Renault было і застаецца - як мы ўвасобім удзел у чэмпіянаце ў рост нашай гандлёвай маркі. Канкрэтней на яго мы зможам адказаць у 2009 годзе. На працягу трох наступных гад, папулярнасьць наскай маркі павінна залежыць ад нашых перамог у Формуле 1.”

Renault больш за сур’ёзна вызначылася з будучыняй у Ф1. Прэзідэнт Renault таксама пацьвердзіў, што інвестыцыі ў каманду не спыняцца.

Алекс Занардзі возьме ўдзел у тэстах BMW

Былы пілот Ф1 Алекс Занардзі возьме ўдзел у тэстах BMW напрыканцы гэтага сэзону. Італьянец, які страціў абедзве нагі ў 2001 году падчас гонкі сэрыі ChampCar, не павесіў шалом на цвік.

Алесандра Занардзі дэбютаваў у Формуле 1 у 1991 на Гран-Пры Гішпаніі ў складзе каманды Jordan. Ён стартаваў 20-м і фінішаваў 9-м. Ягонай апошняй гонкай у Ф1 было Гран-Пры Японіі ў 1999 у складзе Williams.

Занарддзі год адпачыў ад гонак, а затым, у 2001-м, падпісаў кантракт з камандай Mo Nunn Racing, якая выступала ў ChampCar. Падчас гонкі на Лаўзытцрынге ў Нямеччыне, у сутыкненьні ён страціў абедзьве нагі й амаль што памёр з-за вялікай страты крыві. Ягонае дзіўнае выздараўленьне натхніла шматлікіх маладых пілотаў, заўсёды імкнуцца да сваёй мары.

MF1 Racing можа быць прададзена ўжо на наступным тыдні

Група галандскіх інвестараў мела перамовы з гаспадаром MF1 Racing Алексам Шнайдэрам наконт магчымага продажу каманды Формулы-1. Даклад гаворыць, што яна можа быць прададзена за 100 мільёнаў долараў ЗША.

Дакладчык пацьверджіў, што сп. Шнайдэр сур’ёзна разглядае прапанову і рашэньне будзе прынята на наступным тыдні.

29.5.2006

Кімі пракаментаваў гонку

Кімі, які знаходзіўся на дыстанцыі не больш сэкунды ад лідэра на працягу ўсяго перыяду гонкі да рэжыму бясьпекі, сыйшоў з-за паломкі рухавіка.
«Сёньня быў ня мой дзень. Наша стратэгія была разьлічаная на абгон падчас другой сэрыі піт-стопаў, аднак усё пайшло ня так, калі на трасу выехаў аўтамабіль бясьпекі».
«Потым адбыўся перагрэў рухавіка, які выклікаў узгараньне цеплавой абароны, якая ў сваю чаргу пашкодзіла пучок правадоў кіруючай электронікі. У гэты момант гонка для мяне скончылася».

Гідраўліка пазбавіла Трулі подыўма

Пасьля сходу пары лідэраў і штрафу Рубенса Барыкела на трэцім месцы апынулася Toyota Ярна Трулі. Аднак італьянцу, пераможцу гонкі ў Манака 2004 года, не наканавана было падняцца на подыўм.

Ярно Трулі: “Я зрабіў усё, што мог – але зноў не пашчасьціла. Машына была досыць хуткая, я мог ісьці хутчэй за супернікаў, але затрымаўся ў трафіку. На піт-стоп мы адправіліся разам з Барыкела, і відаць было, што ён забыў уключыць абмежавальнік хуткасьці. Пад канец я прэтэндаваў на подыўм, але адмовіла гідраўліка”.

28.5.2006

Ніка Росьбергу крыўдна за каманду

Для пілота каманды Williams Ніка Росберга гонка апынулася такой жа няўдалай, што й для ягонага паплечніка па камандзе Марка Ўэбера. У Ніка таксама не атрымалася дайсьці да фінішу.

«Каманда прарабіла вялікую працу, і пачатак гонкі быў вельмі добрым - я адыграў дзьве пазыцыі. Нажаль, гэтага было нядосыць» - сказаў Росьберг.

«Я думаю справа ў тым, што я ішоў на два піт-стопы, у то час як мае бліжэйшыя супернікі на адзін. Мне вельмі шкада, што каманда не дайшла да фінішу, бо мы маглі скончыць гонку на подыўме і набраць пойнты» - скончыў Ніка.

Гран Пры Манака. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 Ф. Алёнса Renault 1:43:43.116 10
2 ХП. Мантоя McLaren +14.567 8
3 Д. Култхард RedBull +52.298 6
4 Р. Барыкела Honda +53.337 5
5 М. Шумахер Ferrari +53.830 4
6 Дж. Фізыкела Renault +1:02.072 3
7 Н. Хайдфэльд BMW +1 2
8 Р. Шумахер Toyota +1 1
9 Ф. Маса Ferrari +1 0
10 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +1 0
11 Дж. Батан Honda +1 0
12 Х. Альбэрс MidlandF1 +1 0
13 S. Speed ScuderiaToroRosso +1 0
14 Ж. Вільнёў BMW +1 0
15 Т. Мантэйра MidlandF1 +2 0
16 Ф. Мантэгны SuperAguri +3 0
17 Я. Трулі Toyota +5 0
18 Х. Кліен RedBull +21 0
19 N. Rosberg Williams +26 0
20 К. Райканэн McLaren +28 0
21 М. Ўэбэр Williams +30 0
22 Т. Сата SuperAguri +32 0

27.5.2006

Гран Пры Манака. Кваліфікацыя

Паз. Пілот Каманда Час
1 М. Шумахер Ferrari 1:13.898
2 Ф. Алёнса Renault 1:13.962
3 М. Ўэбэр Williams 1:14.082
4 К. Райканэн McLaren 1:14.140
5 Дж. Фізыкела Renault 1:14.396
6 ХП. Мантоя McLaren 1:14.664
7 Р. Барыкела Honda 1:15.804
8 Я. Трулі Toyota 1:15.857
9 Д. Култхард RedBull 1:16.426
10 N. Rosberg Williams 1:16.636
11 Р. Шумахер Toyota 1:14.398
12 Х. Кліен RedBull 1:14.747
13 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:14.969
14 Дж. Батан Honda 1:14.982
15 Ж. Вільнёў BMW 1:15.052
16 Н. Хайдфэльд BMW 1:15.137
17 Х. Альбэрс MidlandF1 1:15.598
18 Т. Мантэйра MidlandF1 1:15.993
19 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:16.236
20 Т. Сата SuperAguri 1:17.276
21 Ф. Мантэгны SuperAguri 1:17.502
22 Ф. Маса Ferrari бяз часу

Гран Пры Манака. Субота. Практыка

Паз. Пілот Каманда Час Колы
1 Ф. Алёнса Renault 1:13.823 19
2 М. Шумахер Ferrari 1:14.031 20
3 Дж. Фізыкела Renault 1:14.056 20
4 Д. Култхард RedBull 1:14.550 19
5 N. Rosberg Williams 1:14.623 17
6 ХП. Мантоя McLaren 1:14.785 21
7 М. Ўэбэр Williams 1:14.804 16
8 Ф. Маса Ferrari 1:14.842 24
9 Дж. Батан Honda 1:15.020 21
10 К. Райканэн McLaren 1:15.124 17
11 Р. Барыкела Honda 1:15.283 20
12 Х. Кліен RedBull 1:15.476 19
13 Н. Хайдфэльд BMW 1:15.591 20
14 Т. Мантэйра MidlandF1 1:15.809 26
15 Х. Альбэрс MidlandF1 1:16.066 26
16 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:16.147 27
17 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:16.201 21
18 Ж. Вільнёў BMW 1:16.285 27
19 Я. Трулі Toyota 1:16.456 24
20 Т. Сата SuperAguri 1:17.148 24
21 Р. Шумахер Toyota 1:17.860 21
22 Ф. Мантэгны SuperAguri 1:17.934 21

26.5.2006

Загінуў кіраўнік кампаніі Michelin, Эдуард Мішлен

Па апошніх паведамленьнях, што прыйшлі з Францыі, загінуў Эдуард Мішлен. Гэта адбылося падчас рыбалкі. Лодка, на якой плылі Мішлен і ягоны сябар патанула, забраўшы з сабою жыцьці двух людзей.
Імя гэтага выбітнага чалавека вядома ўсім, хто хоць неяк зьвязаны з аўтамабілем. У 1985 у ягоны гонар была названая французская кампанія, якая вырабляе накрыўкі.

У гэты ўікэнд Michelin будзе змагацца за пятую перамогу на ГП Манака.

25.5.2006

Дыяментавае стырно да 40-годдзю McLaren

22 траўня 1966 года на Гран-Пры Манака дэбютавала першая машына Формулы-1, пабудаваная Брусам Маклярэнам. У гэтыя дні McLaren адзначае 40-годдзе, і гэтую дату каманда рашыла адзначыць арыгінальным спосабам.
На гонцы ў Манака машыны Кімі Райканена й Хуана-Пабла Монтоі будуць абсталяваныя стырном, упрыгожаным дыяментамі. Партнёрам McLaren выступае кампанія Steinmetz, якая летась падрыхтавала дыяментавыя ўпрыгожванні для шлемаў пілотаў “срэбных стрэлаў”.
Для прэзентацыі быў падрыхтаваны макет баліда Формулы-1, створаны з двух тонаў лёду. Кими Райкконен, якому, як вядома, далі мянушку “Айсмен”, залез у яго і папазіраваў фатографам з новым стырном.

Гран Пры Манака. Пятніца. Другая практыка

Паз. Пілот Каманда Час Колы
1 А. Вурц Williams 1:15.907 27
2 A. Davidson Honda 1:16.075 15
3 ХП. Мантоя McLaren 1:16.138 24
4 Ф. Алёнса Renault 1:16.221 18
5 R. Doornbos RedBull 1:16.292 36
6 К. Райканэн McLaren 1:16.707 18
7 Дж. Фізыкела Renault 1:16.721 23
8 Д. Култхард RedBull 1:16.870 19
9 Дж. Батан Honda 1:16.903 20
10 Ф. Маса Ferrari 1:17.251 25
11 Я. Трулі Toyota 1:17.325 25
12 Т. Мантэйра MidlandF1 1:17.439 30
13 Р. Барыкела Honda 1:17.456 24
14 G. Mondini MidlandF1 1:17.497 30
15 М. Шумахер Ferrari 1:17.603 25
16 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:17.638 31
17 М. Ўэбэр Williams 1:17.744 19
18 Р. Шумахер Toyota 1:17.793 26
19 N. Rosberg Williams 1:17.845 15
20 Ж. Вільнёў BMW 1:17.874 13
21 Х. Кліен RedBull 1:18.123 22
22 Н. Хайдфэльд BMW 1:18.257 10
23 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:18.420 29
24 Х. Альбэрс MidlandF1 1:18.430 24
25 Ф. Мантэгны SuperAguri 1:18.731 19
26 R. Kubica BMW 1:19.273 12
27 N. Jani ScuderiaToroRosso 1:19.445 27
28 Т. Сата SuperAguri 1:19.803 31

Гран Пры Манака. Пятніца. Першая практыка

Паз. Пілот Каманда Час Колы
1 Ф. Алёнса Renault 1:16.712 13
2 A. Davidson Honda 1:16.872 31
3 Дж. Фізыкела Renault 1:16.888 12
4 М. Шумахер Ferrari 1:16.973 8
5 ХП. Мантоя McLaren 1:17.458 7
6 R. Kubica BMW 1:17.869 19
7 А. Вурц Williams 1:17.949 28
8 Дж. Батан Honda 1:18.329 12
9 R. Doornbos RedBull 1:18.394 23
10 Р. Барыкела Honda 1:18.406 12
11 Д. Култхард RedBull 1:18.406 12
12 N. Rosberg Williams 1:18.480 15
13 М. Ўэбэр Williams 1:18.571 17
14 Ф. Маса Ferrari 1:18.695 15
15 Я. Трулі Toyota 1:18.703 11
16 Р. Шумахер Toyota 1:19.021 14
17 Ж. Вільнёў BMW 1:19.246 16
18 Х. Кліен RedBull 1:19.543 10
19 N. Jani ScuderiaToroRosso 1:19.651 25
20 G. Mondini MidlandF1 1:19.669 29
21 Т. Мантэйра MidlandF1 1:19.730 17
22 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:19.857 16
23 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:20.137 13
24 Х. Альбэрс MidlandF1 1:20.552 17
25 Т. Сата SuperAguri 1:21.144 23
26 Ф. Мантэгны SuperAguri 1:21.594 21
27 К. Райканэн McLaren 2:06.592 3
28 Н. Хайдфэльд BMW без часу 1

24.5.2006

Росі сказаў “Не” Формуле 1!

Валянціна Росі прыняў рашэньне адносна сваёй будучыні, паклаўшы канец шматлікім чуткам. Італьянец застаецца ў MotoGP. Сяміразовы чэмпіён сьвету па матагонках мог заняць месца ў камандзе Ferrari, пасьля шматлікіх тэстаў каманда была ім цалкам задаволеная.

Валянціна Росі: “Я працягну выступаць, прынамсі пакуль, у чэмпіянаце сьвету па матагонках. Тэсты з Ferrari былі вялізным досьведам, але я ўсё яшчэ ня скончыў тое, што жадаў зрабіць у матагонках. Я па-ранейшаму матываваны на перамогі.”

Росі выйграў усяго адну гонку ў гэтым сезоне і находзіцца на 8 месцы ў чэмпіянаце пілотаў.

Red Bull прадставіць новую афарбоўку балідаў у Манака

Каманда Red Bull прадставіць новую афарбоўку машынаў і свайго маторхоўма на Гран Пры Манака. Фільм “Супэрмэн вяртаецца” стане галоўнай тэмай у гэты ўік-энд.

Для рэклямнай акцыі новага блёкбастэра звыклы маторхоўм Red Bull Energy Station ператворыцца ў Daily Planet HQ in Metropolis з пулам для плаваньня на даху.

Баліды таксама будуць размаляваныя ў колеры новага фільму.

Такі падыход да рэклямы не ў навінку. Летась Red Bull рэклямаваў фільм “Зорныя Войны”. Машыны былі размаляваныя ў колеры фільма, а механікі былі апранутыя ў гарнітуры пэрсанажаў фільма. [на фотаздымку]

Мантані пакуль застанецца ў Супэр Агуры

Франк Мантані рыхтуецца да свайго трэцяга старту ў складзе Super Aguri. Тым часам каманда заявіла француза яшчэ на тры гонкі ў Сільверстоўне, Манрэалі і Індыянапалісе.

Раней хадзілі чуткі, што Мантані правядзе ў Манака апошнюю гонку, пасьля чаго другое месца ў Супэр Агуры зойме японскі пілот. У якасьці кандыдата называўся Сакон Ямамота.

23.5.2006

Алёнса ўпэўнены ў перамозе ў Манака

Фэрнанда Алёнса ўпэўнены, што яго каманда падыдзе да наступнай гонкі ў выдатнай форме, і што ён зможа ўпершыню перамагчы на знакамітай трасе Monte Carlo. Гішпанец таксама далучыўся да выказваньняў іншых пілотаў, адносна трафіку ў кваліфікацыі і недахопу месцаў для абгону павольна ідучых машын.

Фэрнанда Алёнса: “Я думаю ўсе трохі хвалююцца аб кваліфікацыі. У Манака ў кожнай сэсіі ўзнікае трафік, і кваліфікацыя сёлета будзе напружанай. Я думаю першыя 15 хвілін будуць самымі цяжкімі, таму што адзін жоўты сьцяг на трасе або павольна ідучы па трасе балід, і вы можаце не патрапіць у наступную частку кваліфікацыі. Так што нам трэба быць асьцярожнымі і несумнеўна мы абярэм неабходную стратэгію, каб быць упэўненымі, што патрапім у дзесятку наймацнейшых.

Я думаю, машына будзе хуткая. Тут важна добрае счапленьне, а гэта заўсёды было моцным бокам R26 на працягу ўсяго сэзону. Michelin прарабіў выдатную працу ў Гішпаніі, і яны заўсёды былі моцнымі ў Манака. Гэтая траса заўсёды была добразычлівая да нашай каманды ў мінулым і калі мы правядзем гэты ўік-энд без памылак, то зможам дужацца за перамогу. Каманда едзе сюды толькі за перамогай.”



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь