Алёнса ўпэўнены ў перамозе ў МанакаФэрнанда Алёнса ўпэўнены, што яго каманда падыдзе да наступнай гонкі ў выдатнай форме, і што ён зможа ўпершыню перамагчы на знакамітай трасе Monte Carlo. Гішпанец таксама далучыўся да выказваньняў іншых пілотаў, адносна трафіку ў кваліфікацыі і недахопу месцаў для абгону павольна ідучых машын. Фэрнанда Алёнса: “Я думаю ўсе трохі хвалююцца аб кваліфікацыі. У Манака ў кожнай сэсіі ўзнікае трафік, і кваліфікацыя сёлета будзе напружанай. Я думаю першыя 15 хвілін будуць самымі цяжкімі, таму што адзін жоўты сьцяг на трасе або павольна ідучы па трасе балід, і вы можаце не патрапіць у наступную частку кваліфікацыі. Так што нам трэба быць асьцярожнымі і несумнеўна мы абярэм неабходную стратэгію, каб быць упэўненымі, што патрапім у дзесятку наймацнейшых. Я думаю, машына будзе хуткая. Тут важна добрае счапленьне, а гэта заўсёды было моцным бокам R26 на працягу ўсяго сэзону. Michelin прарабіў выдатную працу ў Гішпаніі, і яны заўсёды былі моцнымі ў Манака. Гэтая траса заўсёды была добразычлівая да нашай каманды ў мінулым і калі мы правядзем гэты ўік-энд без памылак, то зможам дужацца за перамогу. Каманда едзе сюды толькі за перамогай.” 23.5.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |