Алекс Занардзі возьме ўдзел у тэстах BMWБылы пілот Ф1 Алекс Занардзі возьме ўдзел у тэстах BMW напрыканцы гэтага сэзону. Італьянец, які страціў абедзве нагі ў 2001 году падчас гонкі сэрыі ChampCar, не павесіў шалом на цвік. Алесандра Занардзі дэбютаваў у Формуле 1 у 1991 на Гран-Пры Гішпаніі ў складзе каманды Jordan. Ён стартаваў 20-м і фінішаваў 9-м. Ягонай апошняй гонкай у Ф1 было Гран-Пры Японіі ў 1999 у складзе Williams. Занарддзі год адпачыў ад гонак, а затым, у 2001-м, падпісаў кантракт з камандай Mo Nunn Racing, якая выступала ў ChampCar. Падчас гонкі на Лаўзытцрынге ў Нямеччыне, у сутыкненьні ён страціў абедзьве нагі й амаль што памёр з-за вялікай страты крыві. Ягонае дзіўнае выздараўленьне натхніла шматлікіх маладых пілотаў, заўсёды імкнуцца да сваёй мары. 30.5.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |