Карлас Гон:”Renault працягне інвэстыцыі ў каманду”Прэзідэнт Renault Карлас Гон заявіў, што кампанія нацэленая на доўгатэрміновую перспэктыву ў Формуле 1. Гон засьведчыў, што каманда атрымае неабходныя інвэстыцыі для таго, каб застацца ў групе лідыраў. Карлас Гон: “У нас доўгатэрміновыя перспектывы, зьвязаныя з Формулай 1. Для мяне асабіста, і для Renault, ніколі не было нявызначанасьці ў пытаньні аб удзеле ў чэмпіянаце. Мы павінны прыцягваць людзей і прасоўваць нашую марку, і нашыя вынікі й наш камандны дух дазваляюць рабіць гэта. Пытаньне для Renault было і застаецца - як мы ўвасобім удзел у чэмпіянаце ў рост нашай гандлёвай маркі. Канкрэтней на яго мы зможам адказаць у 2009 годзе. На працягу трох наступных гад, папулярнасьць наскай маркі павінна залежыць ад нашых перамог у Формуле 1.” Renault больш за сур`ёзна вызначылася з будучыняй у Ф1. Прэзідэнт Renault таксама пацьвердзіў, што інвестыцыі ў каманду не спыняцца. 30.5.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |