Фізыкела ганарыцца сабоюДжанкарла Фізыкела ганарыцца тым, што здолеў абагнаць пецярых канкурэнтаў на вузкіх вулачках трасы ў Манака. Джанкарла Фізыкела: “Гэта быў выдатны дзень. Абагнаць аднаго суперніка ў Манака - ужо дасягненьне, але пецярых…шчыра кажучы, я ганаруся сабою. Я думаю гледачы, якія глядзелі трансляцыю гонкі, бачылі мой абгон Култхарда й Вільнёва на ўваходзе ў шыкану, але камеры выпусьцілі моманты абгону Росберга ў Mirabeau і Ліюцы па зьнешняй траекторыі ў Rascasse! Гэта было рызыкоўна, але хто не рызыкуе, той ня п`е шампанскага. У мяне ж усё атрымалася, і я вельмі ганаруся гэтым!” 30.5.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |