rss   lj   del.icio.us

Гран Пры Італіі. Фантастыка ад Фэтэля!

15.9.2008  ▪ Top-навіна

vettel monza

Сэнсацыя! 21-гадовы немец Себасьцьян Фэтэль здабыў фантастычную перамогу для невялікай стайні Toro Rosso. Пасьля заваяванага ў суботу поўла Фэтэль вельмі ўпэўнена правёў гонку па мокрай трасе  і стаў самым маладым пераможцам Гран Пры ў гісторыі Формулы 1!


25.6.2006

Гран Пры Канады. Чарговая перамога Фэрнанда Алёнса

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 Ф. Алёнса Renault 1:34:37.308 10
2 М. Шумахер Ferrari +2.111 8
3 К. Райканэн McLaren +8.813 6
4 Дж. Фізыкела Renault +15.679 5
5 Ф. Маса Ferrari +25.172 4
6 Я. Трулі Toyota + 1 кола 3
7 Н. Хайдфэльд BMW +1 2
8 Д. Култхард RedBull +1 1
9 Дж. Батан Honda +1 0
10 S. Speed ScuderiaToroRosso +1 0
11 Х. Кліен RedBull +1 0
12 М. Ўэбэр Williams +1 0
13 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +2 0
14 Т. Мантэйра MidlandF1 +4 0
15 Т. Сата SuperAguri +6 0
16 Р. Шумахер Toyota +11 0
17 Ж. Вільнёў BMW +12 0
18 ХП. Мантоя McLaren +57 0
19 Р. Барыкела Honda +58 0
20 Ф. Мантэгны SuperAguri +67 0
21 Х. Альбэрс MidlandF1 +69 0
22 N. Rosberg Williams +69 0

Култхард будзе стартаваць з апошняга месца!

Каманда Red Bull Racing вырашыла замяніць рухавік на машыне DC (Дэвіда Култхарда) новым Ferrari V8. З-за гэтай замены шатляндцу прыйдзецца пачынаць гонку Канадскага Гран Пры з апошняй пазыцыі.

24.6.2006

Гран Пры Канады. Кваліфікацыя

Паз. Пілот Каманда Час
1 Ф. Алёнса Renault 1:14.942
2 Дж. Фізыкела Renault 1:15.178
3 К. Райканэн McLaren 1:15.386
4 Я. Трулі Toyota 1:15.968
5 М. Шумахер Ferrari 1:15.986
6 N. Rosberg Williams 1:16.012
7 ХП. Мантоя McLaren 1:16.228
8 Дж. Батан Honda 1:16.608
9 Р. Барыкела Honda 1:16.912
10 Ф. Маса Ferrari 1:17.209
11 Ж. Вільнёў BMW 1:15.832
12 Х. Кліен RedBull 1:15.833
13 Н. Хайдфэльд BMW 1:15.885
14 Р. Шумахер Toyota 1:15.888
15 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:16.116
16 Д. Култхард RedBull 1:16.301
17 М. Ўэбэр Williams 1:16.985
18 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:17.016
19 Т. Мантэйра MidlandF1 1:17.121
20 Х. Альбэрс MidlandF1 1:17.140
21 Т. Сата SuperAguri 1:19.088
22 Ф. Мантэгны SuperAguri 1:19.152

23.6.2006

Michelin не зьбіраецца ўдзельнічаць у тэндэры FIA

Кампанія Michelin не зьбіраецца спрачацца за права манапольных паставак гумы для камандаў Формулы-1 з 2008 года. Як вядома, FIA абвясьціла тэндэр на пастаўкі, і прыём заявак сканчаецца на гэтым тыдні. У сувязі з гэтым Michelin выпусціла прэс-рэліз.

“Кампанія Michelin не раз заяўляла аб тым, што Формула-1 для кампаніі зьяўляецца арэнай перадавых тэхналогій. Шынная манаполія супярэчыць прынцыпам кампаніі, таму Michelin не збіраецца падаваць заяўку на ўдзел у тэндэры”.

Галоўным прэтэндэнтам на шынную манаполію лічыцца Bridgestone, які, дарэчы, будзе манапалістам ужо ў наступным сезоне ў сувязі з сыходам Michelin.

Кімі ўсё яшчэ не прыняў рашэньне…

Ужо палова сэзону мінула, а Кімі Райканен яшчэ не прыняў рашэньне, у якой камандзе ён працягне кар’еру ў наступным сэзоне. Варыянтаў усяго тры (McLaren, Ferrari і Renault), але рашэньне прыняць вельмі цяжка – гэта, хутчэй, падобна на латарэю, улічваючы, як хутка мяняецца сітуацыя ў сучаснай Формуле-1.

Кімі Райканен: “Я пакуль не жадаю думаць аб наступным сэзоне, бягучая сітуацыя мяне цалкам задавальняе. Вядома, у адзін дзень усё стане ясна і ўсё пазнаюць аб маім рашэньні. Не выключана, што я застануся ў McLaren. Каманда прагрэсуе, і я хачу зразумець, чаго яна даб’ецца ў бліжэйшы час. Адно магу сказаць, я яшчэ не знайшоў прыдатны для сябе варыянт”.

У McLaren не раз гаварылі, што гатовыя пачакаць рашэньня Кімі Райканена, аднак у апошні час сталі намякаць, што тэрмін прыняцця рашэньня падышоў. У якасьці будучага напарніка Фернанда Алонсо ўжо завуць маладога Люіса Гамільтана.

22.6.2006

Шумахер: “Не варта чакаць перамог ад Toyota”

Ральф Шумахер у гэтым сэзоне толькі раз падняўся на подыўм, ды і то гэта можна аднесьці да шанцаваньня, чым да хуткасьці ягонага баліда Toyota. У астатніх жа гонках пілоты японскай каманды дужаюцца за апошнія месцы пойнтавай зоны, пры гэтым у Ярна Трулі ўвогуле няма ніводнага пойнта.
Ральф Шумахер: “Ня варта чакаць перамогаў ад Toyota сёлета. Калі пашчасьціць, мы можам падужацца з другімі пілотамі топ-каманд, ня больш. Наперадзе дзьве хуткасныя трасы, а мы па максімальнай хуткасьці прайграваем 7-10 км/г. Праўда, у Канадзе нам могуць дапамагчы шыканы”.

McLaren пераваблівае аэрадынаміка Renault

Некаторы час таму McLaren страціў пару інжынераў-аэрадынамікаў. Па чутках, “срэбныя стрэлы” маюць намер кампэнсаваць страты, перавабіўшы адмыслоўцаў Renault. Сярод іх Ніколь Энэль дэ Бапро, які працаваў над аэрадынамікай балідаў R25 і R26.

У бліжэйшы час Ніколь павінен далучыцца да групы праекту MP4-22. У цяперашні час працы над машынай 2007 года ўзначальвае Нік Фрай, які кіраваў леташнім праектам MP4-20.

21.6.2006

Жак Вільнёў на хатнім Гран-Пры Канадзе выпусціць свой дэбютны сынгл.

Чэмпіён 1997 года, які выступае за BMW, запісаў альбом у жанры акустык-рок і ягоны першы сынгл завецца ‘Accepterais-tu’ (Would you accept?-Ці прымеце?).
Песьня будзе даступная для запампоўкі ў інтэрнэце, і толькі 5000 плытак будуць знаходзіцца ў продажы на працягу тыдні пасьля гонкі.
Жак Вільнёў: “Я заўсёды любіў музыку. Мой дзед быў настаўнікам па фартэпіяне, мой бацька гуляў на фартэпіяна і трубе і мая сястра таксама стала музыкай. Пасьля завяршэньня мінулага сэзону, я чакаў пацьверджаньня свайго ўдзелу ў ныненышнем, і ў гэты час мне няма чым было заняцца. Таму я вырашыў пайсьці ў студыю, сабраць некалькіх людзей разам, каб паглядзець, як будуць гучаць мае песьні ў руках прафесіяналаў гуказапісвальнай студыі.”
Вільнёў гуляе на гітары і фартэпіяна. У альбом таксама ўвойдуць песні, дуэтам з сястрой.

11.6.2006

Гран Пры Вялікай Брытаніі. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 Ф. Алёнса Renault 1:25:51.927 10
2 М. Шумахер Ferrari +13.951 8
3 К. Райканэн McLaren +18.672 6
4 Дж. Фізыкела Renault +19.976 5
5 Ф. Маса Ferrari +31.559 4
6 ХП. Мантоя McLaren +1:04.769 3
7 Н. Хайдфэльд BMW +1:11.594 2
8 Ж. Вільнёў BMW +1:18.299 1
9 N. Rosberg Williams +1:19.008 0
10 Р. Барыкела Honda +1 0
11 Я. Трулі Toyota +1 0
12 Д. Култхард Red Bull +1 0
13 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +1 0
14 Х. Кліен RedBull +1 0
15 Х. Альбэрс MidlandF1 +1 0
16 Т. Мантэйра MidlandF1 +2 0
17 Т. Сата SuperAguri +3 0
18 Ф. Мантэгны SuperAguri +3 0
19 Дж. Батан Honda +51 0
20 S. Speed ScuderiaToroRosso +59 0
21 Р. Шумахер Toyota +60 0
22 М. Ўэбэр Williams +60 0

10.6.2006

Шумахер застаўся прэзідэнтам GPDA

Міхаэль Шумахер захаваў пост дырэктара Асацыяцыі Пілотаў Гран-Пры (GPDA) пасьля мінулага ў пятніцу чарговага збору. На позьве дня стаяла толькі адно пытаньне - інцыдэнт зь Міхаэлем у Манака.

Збор, атмасфера якога ў пачатку была вельмі напружанай, працягваўся каля паўгадзіны. Але пасьля сустрэчы пілоты абвясьцілі, што Шумахер захоўвае свой пост аднаго з 3 дырэктараў.

Некаторыя пілоты ігнаравалі збор, у іх лік увайшлі Кімі Райканен, Алёнса, Ўэбер і Монтоя.

Гран Пры Вялікай Брытаніі. Кваліфікацыя.

Паз. Пілот Каманда Час
1 Ф. Алёнса Renault 1:20.253
2 К. Райканэн McLaren 1:20.397
3 М. Шумахер Ferrari 1:20.574
4 Ф. Маса Ferrari 1:20.764
5 Дж. Фізыкела Renault 1:20.919
6 Р. Барыкела Honda 1:20.943
7 Р. Шумахер Toyota 1:21.073
8 ХП. Мантоя McLaren 1:21.107
9 Н. Хайдфэльд BMW 1:21.329
10 Ж. Вільнёў BMW 1:21.599
11 Д. Култхард RedBull 1:21.442
12 N. Rosberg Williams 1:21.567
13 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:21.699
14 Х. Кліен RedBull 1:21.990
15 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:22.076
16 Т. Мантэйра MidlandF1 1:22.207
17 М. Ўэбэр Williams 1:23.129
18 Х. Альбэрс MidlandF1 1:23.210
19 Дж. Батан Honda 1:23.247
20 Т. Сата SuperAguri 1:26.158
21 Ф. Мантэгны SuperAguri 1:26.316
22 Я. Трулі Toyota бяз часу

8.6.2006

Жан Тод верыць, што шанцы на чэмпіёнскі тытул яшчэ не страчаныя

Бос Ferrari Жан Тод верыць, што шанцы на чэмпіёнскі тытул яшчэ не страчаныя, і што яны змогуць дагнаць Renault у чэмпіянаце. Але пакуль сытуацыя складаецца не на карысьць італьянскай “стайні”…5 з 7 гонак гэтага сэзону на рахунку Фернанда Алёнса й Джанкарла Фізыкелы.

“Сітуацыя ў чэмпіянаце вельмі адкрытая. Мы пачалі чэмпіянат ня вельмі ўпэўнена, але ўпартая праца можа даць нам шанец усё выправіць. У нас добрая каманда, добрая машына і добрыя ўзаемаадносіны з Bridgestone. І наперадзе яшчэ 11 гонак сэзону…мы не страчваемы надзеі.”

6.6.2006

Батан:”У каманды адна задача на гонку - набраць пойнты.”

Джэнсан Батан рыхтуецца да хатняга Гран-Пры Вялікабрытаніі. Пры падтрымцы сваіх фанатаў, Джэнсан набраў 2 пойнты ў сваёй першай гонцы на Сільверстоўне ў 2000-м. Брытанец спадзяецца набраць пойнты і ў гэты ўік-энд.
Джэнсан Батан: “Гран-Пры Вялікабрытаніі - мая хатняя гонка і гэта будзе вельмі эмацыйны ўік-энд для мяне. Я патрыёт сваёй краіны і атрымоўваю вялізную падтрымку сваіх заўзятараў, а калі вы чуеце як спяваюць ваша імя - гэтае фантастычнае пачуцьцё.”

Кімі Райканэн: “Я вельмі жадаю выйграць тут.”

Пілот McLaren Кімі Райканэн рыхтуецца да наступнага Гран-Пры. Ён лічыць, што Сільверстоўн - адна з легендарных трас, і для пілота перамагчы тут вельмі ганарова.

200-ы старт для Renault

Старт у гонцы Гран-Пры Вялікабрытаніі стане 200-м для Renault. Каманда цалкам можа адзначыць юбілей перамогай, улічваючы патэнцыял R26. Дарэчы, траса ў Сільверстоўне находзіцца не так ужо й далёка ад базы ў Энстоўне.

Super Aguri знайшла яшчэ аднаго японца

“Адшукваецца японскі пілот з Супэрліцэнзіяй ФІА” – відавочна, што менавіта такую аб’яву можна знайсьці на старонках газэт Краіны Ўзыходзячага Сонца. Тым ня менш, ужо на Гран-Пры Францыі Super Aguri зможа ператварыцца ў японскую зборную. Па наяўнай інфармацыі, падрыхтоўку да дэбюту ў Формуле-1 вядзе Сакон Ямомото. За сьпіной японца ўжо ёсць досьвед пілатаваньня Jordan і BAR.
А Франку Монтані прыйдзецца зноўку перайсьці ў шэраг гледачоў. Праўда, у француза ёсць іншая мэта – 24 гадзіны Ле-Мана.

5.6.2006

GPDA выслухае тлумачэньні Шумахера

Не сьціхаюць гутаркі вакол інцыдэнту, які адбыўся падчас кваліфікацыі Гран-Пры Манака, калі на апошніх хвілінах Ferrari Міхаэля Шумахера заблякавала трасу. Напярэдадні гонкі ў Сільверстоўне адбудзецца чарговае паседжаньне GPDA (Асацыяцыі пілотаў Гран-Пры), на якім сяміразовы чэмпіён дасьць тлумачэньні. Не сакрэт, большасьць пілотаў згодныя зь меркаваньнем суддзяў, якія прызналі, што Шумахер наўмысна перакрыў трасу.

Марк Ўэбер, адзін зь кіраўнікоў GPDA: “Зараз Міхаэль павінны даць тлумачэньні пілотам, сваім калегам. Вельмі хацелася б дазнацца праўды аб тым, што ж адбылося на апошніх сэкундах кваліфікацыі”.

4.6.2006

Батан:”Мы атрымаем максымум ад нашай машыны”

Джэнсан Батан напружана працаваў на гэтым тыдні на тэстах у Барсэлоне. Разам са сваім партнёрам па камандзе, ён рыхтаваўся да свайго хатняга Гран-Пры на гішпанскай трасе.

Джэнсан Батан: “Тэсты прайшлі прадуктыўна. Мы тэставалі новыя склады Michelin, якія падрыхтаваныя адмыслова да наступнага Гран-Пры й гэта былі вельмі карысныя тэсты. Таксама працавалі з наладкамі, каб пазбегнуць тых памылак, з якімі мы сутыкнуліся ў Манака. Мы прарабілі вялікую працу на гэтым тыдні і, спадзяюся, атрымаем максымум (наколькі гэта магчыма зараз) ад нашай машыны.”

3.6.2006

BMW едзе ў Сільверстоўн за пойнтамі

Пасьля складанага старту ў Манака, у Ніка Хайдфельда на фінішы атрымалася зарабіць 2 пойнты. Па заявах спартовага дырэктара BMW, каманда добра падрыхтавалася да Сільверстоўну.

Марыё Тайсэн: “Нашыя вынікі будуць заўважна лепшыя на наступнай гонцы, бо пойнты, якія каманда зарабіла на Гран-Пры Манака паказваюць, што каманда можа працаваць у складаных умовах і пераадольваць непрадбачаныя праблемы. Па ходзе вольных заездаў і кваліфікацыі ў нас былі праблемы з электронікай, якія не дазволілі нам добра кваліфікавацца. Але дзякуючы добрым дзеяньням каманды й пілотаў, Нік змог падняцца з 15 месцы на 7 у гонцы. Гэта былі цяжкія 2 пойнты.

Мы набіралі пойнты ў 5 з 7 гонак гэтага сэзону. Гэтая ж задача стаяць і на Сільверстоўн. Зьмены ў аэрадынаміцы, наладкі машыны й выбар гумы,якая будзе выкарастана на гэтым ўік-энддзе будуць зробленыя падчас тэстаў у Барселоне й на нашай базе ў Хінвіле. Траса ўяўляе сабою выпрабаваньне для рухавікоў. Пілоты на маторах V10 ехалі “на мяжы” 58 адсоткаў кола, што складае больш паловы. Для “васьмёрак” жа гэтыя значэньні падняліся яшчэ вышэй. У адрозненьні ад Манака, матор тут мае вельмі важнае значэньне.

Нік паедзе на тым жа самым маторы, што й у Манака, а Жак на новым. У апошні час шмат было дыскусій аб гэтым аўтадроме, ці патрэбен ён Ф1…скажу вам, што так, гэта ж клясычная гонка Ф1, частка легенды.”

2.6.2006

Шумахер найхутчэйшы ў апошні дзень тэстаў у Барсэлоне

ФерарыУчора Міхаэль Шумахер пабіў рэкорд трасы ў Барсэлёне. А сёньня немец зноўку быў на вяршыні неафіцыйнага пратаколу дня. Лепшы час быў на паўсэкунды горш учорашняга. Роберт Кубіца, які замяніў Жака Вільнёва, паказаў другі рэзультат дня.

У Хондзе Энтані Дэвідсан і Джэймс Росітэр замянілі асноўных пілотаў, якія працавалі ў сераду і чацьвер.

У Таёце Паніс вярнуўся на трасу. Разам з Трулі ён працаваў над апошнімі наладкамі для Гран Пры Вялікабрытаніі. На дваіх яны праехалі 842 кіламетраў і сабралі важную інфармацыю па наладах машыны і вызначыліся з выбарам гумы на Сільверстоўн.

У Рэно Фізікела і Кавалайнен працягнулі працу разам. Абодва пілоты тэставалі баліды на доўгай дыстанцыі і ў канцы дня таксама вызначыліся з выбарам тыпу гумы Мішлен. Гоншчыкі паказалі 3-ці і 4-ты час дня суадносна.

Формула-1 у Гайд Парку

BMW арганізуе рэклямную акцыю для фанатаў аўтаспорту ў Лонданскім Гайд Парку. Жак Вільнёў пракоціцца на сваім балідзе па 380-метровай дарожцы парку ў аўторак, 13 чэрвеня, перад пачаткам гоначнага ўік-энду на Сільвэрстоўне.

Акцыя будзе арганізавана кампаніяй Intel. А кампанію Жаку Вільнёву ў гэты дзень складзе Эндзі Прыёль за рулём BMW M6.

Валянціна Росі падпісаў новы кантракт з Yamaha

Падобна, што мы ўжо сапраўды ня ўбачым Валянціна Росі ў Ф1 у наступным сэзоне. Італьянец падпісаў новы кантракт з Yamaha. Гэта будзе ўжо ягоны 4-ы сэзон за гэтую каманду.

Лін Джарвіс, кіраўнік, дырэктар Yamaha Motor Racing: “Па-першае мы вельмі радыя, што Валянціна застаецца ў MotoGP. Ён вялікі мотапілот і ягоная прысутнасьць ў гэтым спорце надзвычай важная. Ён самы таленавіты й хуткі мотапілот сучаснасьці й для ўсіх астатніх ён застаецца прыкладам для перайманьня.

1.6.2006

Фэліпе Маса прызнае памылку

Фэліпе Маса прызнае, што з-за ягонай дрэнага выступу кваліфікацыя ў Манака была найгоршай для Фэрары.
“Гэта была мая памылка, я спрабаваў спаймаць балід, але ў мяне не атрымалася.”
Таксама Фэліпе прызнаўся, што не канца выкарыстоўваў нагрэтыя накрыўкі.

Эддзі Джордан жадаў бы вярнуцца ў Формулу-1

Нават, нягледзячы на тое, што FIA адхіліла заяву Эдзі Джордана на ўдзел ягонай каманды ў Формуле-1 у сэзоне-2008, ён не адчайваецца й гаворыць, што ўсё роўна жадаў бы вярнуцца ў Формулу-1.

«Калі б ў мяне была магчымасьць вярнуцца ў Формулу-1 з добрай, канкурэнтаздольнай камандай я зрабіў бы гэта» - сказаў 58-гадовы Джордан.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Аўстраліі 2009, Мельбурн

Альберт Парк Формула 1

27-29 сакавіка 2009


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая каманда зможа найлепш падрыхтавацца да новага сезону?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008

01. Гамільтан
02. Маса
03. Райканен
04. Кубіца
05. Алёнса
06. Хайдфельд
07. Кавалайнен
08. Фэтэль
09. Трулі
10. Глок
11. Ўэбер
12. Піке
13. Росберг
14. Барыкела
15. Накаджыма
16. Култхард
17. Бурдэ
18. Батан
19. Фізікела
20. Зуціль
21. Сато
22. Дэвідсан

98
97
75
75
61
60
53
35
31
25
21
19
17
11
9
8
4
3
0
0
0
0

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. McLaren-Mercedes
03. BMW
04. Renault
05. Toyota
06. Toro Rosso
07. Red Bull
08. Williams
09. Honda
10. Force India
11. Super Aguri

172
151
135
80
56
39
29
26
14
0
0


Партнэры:

© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь