БТ будзе трансляваць Формулу-1!

БТ будзе трансляваць Формулу-1!

Улічваючы вялікую глядацкую цікавасьць і ідучы насустрач шматлікім пажаданням беларускіх балельшчыкаў, Белтэлерадыёкампанія будзе трансліраваць усе этапы чэмпіянату сьвету па аўтагонках у клясе “Формула-1″. У прамым эфіры Першага Нацыянальнага тэлеканала аматары аўтаспорту ўбачаць 8 гонак гэтага года, а таксама ўвесь наступны сезон чэмпіянату.

Як адзначыў намеснік дырэктара дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч, трансляцыі будуць весьціся ва ўжо вядомым фармаце: кваліфікацыя ў суботнім эфіры і прамая трансляцыя гонак у нядзелю.

Для таго каб трансляцыі былі яшчэ больш цікавымі, каменціраваць разам з журналістамі будуць спецыялісты па аўтаспорце.

15 ліпеня на Першым Нацыянальным тэлеканале будзе паказана кваліфікацыя першага этапа чэмпіянату, а на наступны дзень, 16 ліпеня, аматары аўтаспорту ўбачаць прамую трансляцыю Гран-пры Францыі з Мані-Кура.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі.

7.7.2006   ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь