Тайсэн: «Мы вялі перамовы з Шумахерам»Марыё Тайсэн прызнаў, што зьвяртаўся да Міхаэля Шумахера з прапановай выступаць за BMW у наступным годзе. «Вядома, мы гаварылі аб гэтым, але сур`ёзнага абмеркаваньня не было», - сказаў Тайсэн у інтэрв`ю адной нямецкай газэце. Раней паведамлялася, што BMW-Sauber прапанаваў сяміразоваму чэмпіёну сто мільёнаў даляраў у год. Тайсэн ня выдаў іншых падрабязнасьцяў прапановы, толькі сказаў: «Той, хто находзіцца на маім месцы й ня думае аб Міхаэле – паступае няправільна». Ён таксама заявіў, што каманда ня можа даць машыну, на якой Міхаэль змог бы выйграваць гонкі: «Мы разьлічваем на перамогі толькі да 2008 году». 7.8.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |