FIA і GPMA аб`ядналіся дзеля будучыні Формулы 1FIA і GPMA узгаднілі ўчора ўмовы, якія спрыяюць паніжэньню выдаткаў на распрацоўку новых матораў у надзеі выйсьці на больш спартовы ўзровень гонак. Пачынальна з Гран-Пры Кітая, які пройдзе 1 кастрычніка гэтага года, усе далейшыя распрацоўкі і паляпшэньні рухавікоў будуць забароненыя, і зроблены ліміт па абаротах матора - 19000 аб/хв. На сустрэчы ў панядзелак, на якой прысутнічалі прадстаўнік ад FIA - Макс Мослі й ад GPMA - доктар Бурхард Гешэль, былі зробленыя крокі да больш эфектыўнга, з пункта погляду паліва, рухавіка з 2009 году, паколькі вытворцы матораў маглі бы дадаваць у магутнасьці сваіх агрэгатаў за рахунак сыстэмы назапашваньня энергіі - гэтыя папраўкі ў рэглямэнт будуць апублікаваныя ў канцы года. GPMA ужо стварыла працоўную групу, якая будзе працаваць над гэтым і наступнымі зьменамі ў рэглямэнце, якія могуць занесьці FIA і вытворцы матораў. FIA робіць усё, каб стварыць поўную гармонію з GPMA. 8.8.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |