Жак Вільнёў: “Шумахер хлусіць”Практычна адразу ж пасьля свайго сыходу з Формулы-1 Жак Вільнёў выказаў усё, што думае аб Міхаэлю Шумахеру. Па меркаваньні канадца, сяміразовы чэмпіён хлусіць сваім заўзятарам. “Думаю, праблема ў тым, што вы не бачыце яго сапраўдную асобу. Ён пілот – чысты пілот і нічога больш. Менавіта таму, на мой погляд, калі ён павесіць шлем на цвік, людзі забудуць яго. Насупраць, ніколі не забудуць Сену. Вядома, ён загінуў занадта рана, але ёсьць і іншыя фактары. Не думаю, што памяць аб Міхаэлю будзе столькі працяглая, як памяць аб Просьце або Мэнсэле. Яны былі героямі, а вось Міхаэля да такіх аднесьці нельга. Міхаэль ніколі ня быў вялікім чэмпіёнам, таму што зрабіў занадта шмат подласьцяў. Так, Сенна таксама зьдзяйсьняў брудныя ўчынкі, але ён рабіў гэта шчыра. Калі ён выбіў Проста на Сузуке ў 1990-м, ён распавёў, што вырашыў гэта зрабіць яшчэ да гонкі. Потым, у адрозненьне ад Міхаэля, які пасьля інцыдэнту ў Манака спрабаваў даказаць сваю невінаватасьць, Сена сказаў: “Так, я адмыслова зрабіў гэта. Але яшчэ да гонкі я вам гаварыў, што зьбіраюся гэта зрабіць”. Гэта моцна адрозніваецца ад таго, што Міхаэль зрабіў у Херасе ў 1997-м і ў Адэлаідзе ў 1994-м. Сена не маніў сваім заўзятарам, у адрозненне ад Міхаэля. І самае дрэннае, што заўзятары прымаюць яго слова, прымаюць чорнае за белае. Хоць адбываецца гэта з-за таго, што яны жадаюць паважаць спорт, які любяць. А Міхаэль карыстаецца іх лаяльнасьцю”. 16.8.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |