Култхард і Батан каментуюць сыход Вільнёва з BMWДэвід Култхард — даўні сябар Жака Вільнёва, Джэнсан Батан выступаў зь ім у адной камандзе. На прэс-канферэнцыі ў чацьвер журналісты цікавіліся меркаваньнем брытанцаў аб нечаканым сыходзе канадца з BMW… Дэвід Култхард: “Жак гэтак жа нечакана сыйшоў і з каманды BAR, гэта асаблівасьць яго характару. Кожны, хто знаёмы з Вільневам, ведае, наколькі гэта моцная асоба і верагодна ўсё не так проста, як пісала прэса пасля Хакенхайму. Жак дабіўся вялікіх посьпехаў у сваёй кар`еры, як у Амерыцы, так і ў Формуле 1. Незалежна ад таго, што аб ім думаюць, як аб гоншчыку, незалежна ад рэйтынгаў, я бы вельмі ганарыўся такімі дасягненьнямі. Ён заўсёды гаворыць тое, што думае і робіць тое, што лічыць патрэбным, я ўпэўнены, Жак яшчэ блісьне ў якім-небудзь чэмпіянаце”. Джэнсан Батан: “Я не так добра ведаю Вільнёва, як Дэвід, але спадзяюся ўсё памятаюць аб тым, што ён выйграў тытул, гэтага ўжо не аднімеш. У апошнія некалькі гадоў усё складалася не зусім так, як жадалася бы Жаку, але за сваю кар`еру ён дабіўся таго, чаго не змаглі дабіцца шматлікія іншыя гоншчыкі”. 25.8.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |