Формула 1 і допінг…Тэма допінгу ў Формуле 1 ніколі не падымалася. У паказальных мэтах у 2002-м пакаралі Томаша Энге за паленьне марыхуаны, тым усё і абмежавалася, але ў асацыяцыі гоншчыкаў Гран Пры (GPDA) ёсць тыя, хто патрабуе ўзмацненьня жорсткасьці спроб на допінг, хоць ёсьць і тыя, хто супраць. Зараз гоншчыкі здаюць аналіз мачы, але для дэталёвай спробы гэтага мала — дозы некаторых забароненых прэпаратаў настолькі малаважныя, што іх можна выявіць толькі па аналізе крыві. Адзін з гоншчыкаў, папытаўшы не згадваць прозвішча, заявіў нядаўна журналістам Autosport: “Гоншчык не можа выступаць пад уздзеяньнем допінгу, так што баяцца няма чаго, але некаторыя прэпараты, накшталт EPO (эрытрапаэтын), якія падвышаюць цягавітасьць і канцэнтрацыю, забароненыя ў веласпорце і павінны быць забароненыя ў Формуле 1. Я бы жадаў узмацненьня жорсткасьці спроб на допінг, гоншчыкі павінны выступаць у роўных умовах, без якія-небудзь стымулятараў”. Дырэктар GPDA Дэвід Култхард незадаволены гэтымі гутаркамі: “Перыядычна гэтая тэма ўсплывае, але я не думаю, што ў Формулы 1 ёсьць праблема з допінгам. Усе мы людзі, усе мы перыядычна п`ем тыя або іншыя пігулкі і скандалы, якія часта ўзьнікаюць у іншых відах спорту, не да твару Формулы 1. Калі хтосьці жадае ўзмацненьня жорсткасьці спроб, я пастаўлю гэтае пытаньне на позву дня брыфінгу пілотаў, але не думаю, што гэта варта абмяркоўваць у газэтах. Формула 1 і допінг несумяшчальныя”. 25.8.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |