Феліпэ Маса: “Сёньня мая мара спраўдзілася!”Феліпэ Маса, адразу пасьля фінішу заявіў, што перамагчы ў Формуле 1 было яго запаветнай марай. І зараз гэтая мара стала яваю. Бразілец дамінаваў у Турцыі ад старту да фінішу і не змог стрымаць слёзаў шчасьця на пасьлягоначнай прэс-канферэнцыі. Феліпэ Маса: “Гэта фантастычнае пачуцьцё. Я так шмат працаваў на працягу ўсёй маёй кар`еры, каб у адзін выдатны дзень зьведаць гэтае пачуцьцё, і гэта цудоўнае. Аглядаючыся на ўсё тое, што я рабіў у сваім жыцьці, каб апынуцца тут, і раптам я дасягнуў сваё, патрапіў у Формулу 1, і вось яна - мая першая перамога. Мне атрымаўся старт і першае кола. Машына была добра збалансаваная на працягу ўсёй гонкі, нават пасьля машыны бясьпекі, я мог атакаваць. Усю гонку, машына была проста фантастычнай, і я мог лёгка зрабіць сабе адрыў ад усіх і ехаць у спакойнай манеры. Сёньня мая мара спраўдзілася.” 27.8.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |