Кімі Райканен: “Старт атрымаўся брудным”Летась Гран Пры Турцыі прынёс Кімі Райканену поўл і перамогу, зараз фін стартаваў зь сёмага месца і скончыў сваю гонку на першым коле, пасьля завалы ў першым павароце… Кімі Райканен: “Старт атрымаўся брудным. Я спрабаваў пазьбегнуць кантакту з машынай Фізыкелы, якую пачало разгортваць, і ў тую ж сэкунду Спід урэзаўся ў маё задняе левае кола. Прыйшлося праехаць цэлае кола з прабітай шынай, каб заехаць у боксы, дзе механікі зрабілі замену, але мабыць машына пацярпела значна сур`ёзней — вярнуўшыся на трасу я змог дабрацца толькі да чацьвертага павароту. Задняя частка машыны страціла счапленьне з трасай, яе разгарнула і я стукнуўся аб ахоўны бар`ер з покрывак. Спіна трохі баліць, але чыннікаў для хвалявання няма, нажаль я не мог нічога зьмяніць у той сітуацыі”. 27.8.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |