15.9.2008 ▪ Top-навіна

Сэнсацыя! 21-гадовы немец Себасьцьян Фэтэль здабыў фантастычную перамогу для невялікай стайні Toro Rosso. Пасьля заваяванага ў суботу поўла Фэтэль вельмі ўпэўнена правёў гонку па мокрай трасе і стаў самым маладым пераможцам Гран Пры ў гісторыі Формулы 1!
30.9.2006 Фернанда Алёнса: “Учора і сёньня ў нас амаль не было магчымасьці папрацаваць на сухой трасе, але мы павінны быць канкурэнтаздольныя пры любым надвор’і, хоць дождж заўсёды дадае непрадказальнасьці і я ўпадабаў бы сухі асфальт у гонцы. Сітуацыя ў чэмпіянаце вельмі напружаная, але ў каманды ёсьць падстава для аптымізму — машына хуткая і мы ведаем, як перамагаць на гэтай трасе”.
Марк Ўэбер і Ніка Росберг з цяжкасьцю прайшлі ў другую кваліфікацыйную сесію і ў нядзелю будуць стартаваць з 15-га і 16-га месцаў суадносна — гума Bridgestone пад моцным дажджом нашмат саступала Michelin, а машына не дазволіла адыграць гэты гандыкап…
Марк Ўэбер: “Нічога дзіўнага, яшчэ ў Вугоршчыне было зразумела, што на мокрай трасе мы не канкурэнтаздольныя, спадзяюся, заўтра дажджу не будзе, хоць і ў гэтым выпадку гонка будзе складанай — за два першых дня з-за дажджу асфальт не пакрыўся адпрацаванай гумай і счапленьне зь ім пакідае жадаць лепшага”.
Ніка Росберг: “У гэтых умовах наша гума прайгравае. Калі траэкторыя подсыхае, гума становіцца эфектыўней, але сёньня стала ліў дождж і мы не змаглі дабрацца да трэцяй кваліфікацыі. Спадзяюся, заўтра дажджу ня будзе і мы зможам дадаць”.
Наколькі вялікія праблемы з гумай на мокрай трасе?
Міхаэль Шумахер: Мы занадта шмат саступаем у хуткасці, гэта яўна. Пры такім надвор’і мы неканкурэнтаздольныя, вынікі кваліфікацыі гэта пацьвярджаюць. Шостае месца - гэта максімум.
Які прагноз надвор’я атрымала каманда на заўтра?
Міхаэль Шумахер: Зьмяшаны, але верагоднасць дажджу менш, чым сёньня.
З першага шэрагу стартуюць дзьве машыны Renault, вы зможаце нешта супрацьпаставіць ім у гонцы?
Міхаэль Шумахер: Сёньня мы мінімізавалі страты, калі заўтра надвор’е будзе такі жа, складана спадзявацца на большае, а калі траса будзе сухой - паглядзім. Зараз я бы не стаў гаварыць аб шанцах на перамогу, але наперадзе доўгая гонка, у якой можа адбыцца ўсё, што заўгодна.
Чаго вы чакаеце ад Феліпэ Масы?
Міхаэль Шумахер: Улічваючы стартавую пазіцыю, ён не зможа дужацца ў першых шэрагах.
Па радыё вас назвалі “бедным, старым Майклам”…
Міхаэль Шумахер: Я не думаю аб гэтым. Нармалёвы зварот, я магу з гэтым жыць.
Як вас прымаюць у Кітаі?
Міхаэль Шумахер: Выдатна. Дзіўная атмасфера, тут вельмі цікава.
Заўтра вы паспрабуеце адыграцца?
Міхаэль Шумахер: На старце я шосты, а не дваццаты, так што ўсё магчыма. Нават калі я не выйграю гэтую гонку, у запасе застануцца два Гран Пры.
Вы спадзяецеся на перамогу?
Міхаэль Шумахер: У гонцы 56 колаў і я не жадаю не ад чаго адмаўляцца загадзя, але калі надвор’е будзе такім, як сёньня, то складана разлічваць на посьпех.
Значыць непасрэднай барацьбы з Алёнса не атрымаецца?
Міхаэль Шумахер: Гэта залежыць ад надвор’я. Калі пойдзе дождж, барацьбы ня будзе, калі траса высахне, то ўсё магчыма.
Як блізка вы падабраліся да мяжы ў апошняй кваліфікацыйнай сесіі?
Міхаэль Шумахер: Я ведаў, калі складаную задачу трэба рашыць, але такая наша праца. Атрымалася мінімізаваць страты і ўжо гэта добра.
Вы расчараваныя Bridgestone?
Міхаэль Шумахер: Падобна разьвівалася сітуацыя ў Вугоршчыне, мы спрабавалі нешта зьмяніць, але не змаглі, хоць шанец яшчэ ёсьць.
Нешта ня так з машынай?
Міхаэль Шумахер: З машынай парадак, нешта ня так з надвор’ем.
Вы ўсё яшчэ ўпэўненыя ў тым, што павінны пакінуць Формулу 1?
Міхаэль Шумахер: Так.
Вынік кваліфікацыі можа паўплываць на барацьбу за тытул?
Міхаэль Шумахер: Не. Калі мы страцім некалькі пойнтаў у Шанхаі, то наперадзе дзьве гонкі, каб адыграцца. Каманда зробіць для гэтага ўсё магчымае.
Autosport. Пытаньні задаваў Джонатан Нобл.
Кімі Райканен: “Дажджавая кваліфікацыя — гэта заўсёды латарэя, поспех у якой залежыць ад колькасьці вады на асфальце ў той момант, калі вы находзіцеся на хуткім коле. Сёньня мы зрабілі ўсё магчымае і, улічваючы трафік у апошнім павароце, які каштаваў мне некалькі дзесятых, пятае месца — сапраўды нядрэнны вынік. У фінальнай частцы кваліфікацыі я не заўважыў, як страціў люстэрка — у такой смузе пырсак яно ўсё роўна не дапамагае, спадзяюся заўтра надвор’е будзе больш спрыяльным”.
Кантакт Spyker MF1 на пастаўку матораў Ferrari стаў прыкрай нечаканасьцю для Cosworth. Нядаўна ад іх паслуг адмовіліся ў Williams, Toro Rosso будзе выкарыстаць маторы Ferrari або Renault, верагодна вядомыя матарысты пакідаюць Формулу 1 і сёньня гэта пацвердзіў кіруючы Cosworth Бярнард Фергюсан…
Бярнард Фергюсан: “Факты гавораць самі за сябе — я не думаю, што ў наступным сезоне мы будзем прысутнічаць у Формуле 1. Верагодна варта зірнуць шырэй, выкарыстаць усе шанцы, але кантракт Spyker з Ferrari застаў нас зьнянацку. Маторы Cosworth надзейныя і канкурэнтаздольныя, мы разлічвалі на супрацоўніцтва са Spyker, бо новая машына распрацоўвалася пад наш рухавік, але каманда кіравалася карпаратыўнымі інтарэсамі”.
| Паз. |
Пілот |
Каманда |
Час |
| 1 |
Ф. Алёнса |
Renault |
1:44.360 |
| 2 |
Дж. Фізыкела |
Renault |
1:44.992 |
| 3 |
Р. Барыкела |
Honda |
1:45.503 |
| 4 |
Дж. Батан |
Honda |
1:45.503 |
| 5 |
К. Райканэн |
McLaren |
1:45.754 |
| 6 |
М. Шумахер |
Ferrari |
1:45.775 |
| 7 |
P. delaRosa |
McLaren |
1:45.877 |
| 8 |
Н. Хайдфэльд |
BMW |
1:46.053 |
| 9 |
R. Kubica |
BMW |
1:46.632 |
| 10 |
R. Doornbos |
RedBull |
1:48.021 |
| 11 |
S. Speed |
ScuderiaToroRosso |
1:45.851 |
| 12 |
Д. Култхард |
RedBull |
1:45.968 |
| 13 |
Ф. Маса |
Ferrari |
1:45.970 |
| 14 |
В. Ліуцы |
ScuderiaToroRosso |
1:46.172 |
| 15 |
М. Ўэбэр |
Williams |
1:46.413 |
| 16 |
N. Rosberg |
Williams |
1:47.419 |
| 17 |
Р. Шумахер |
Toyota |
1:48.894 |
| 18 |
Я. Трулі |
Toyota |
1:49.098 |
| 19 |
Х. Альбэрс |
SpykerMF1 |
1:49.542 |
| 20 |
Т. Мантэйра |
SpykerMF1 |
1:49.903 |
| 21 |
Т. Сата |
SuperAguri |
1:50.326 |
| 22 |
S. Yamamoto |
SuperAguri |
1:55.560 |
Spyker MF1 атрымае рухавікі Ferrari ў наступным сезоне. Гэта было абвешчана пасьля суботняй практыкі дырэктарам Spyker MF1 Колінам Колсам (Colin Kolles).
29.9.2006 Не прапусьціце прамую трансляцыю Гран Пры Кітая:
БТ

субота.
08.55 Чэмпіянат сьвету па аўтагонках Формула-1. Гран Пры Кітая. Кваліфікацыя. Прамая трансляцыя.
нядзеля.
08.55 Чэмпіянат сьвету па аўтагонках Формула-1. Гран Пры Кітая. Прамая трансляцыя.
(час - беларускі)
Інжынеры Ferrari замянілі рухавік на машыне Феліпэ Масы. Бразілец у пятніцу быў самым хуткім з асноўных пілотаў, але ў другой сэсіі матор вытрымаў толькі восем колаў, так што ў нядзелю Феліпэ страціць дзесяць месцаў на старце.
Феліпэ Маса: “Машына канкурэнтаздольная, падаецца мы адгадалі з покрыўкамі, але нажаль — пасьля замены матора мне прыйдзецца стартаваць у другім дзесятку. Да шчасця кітайская траса дазваляе абганяць, мы зьменім стратэгію гонкі і ў нядзелю, калі ўсё атрымаецца, я спадзяюся падужацца за месца ў пяцёрцы лепшых”.
Галандзец застанецца ў галандскай камандзе, сёньня было абвешчана аб падаўжэньні кантракту паміж Spyker MF1 і Крысьціянам Альберсам на сезон 2007 года…
Крысьціян Альберс: “Спачатку я атрымаў месца ў камандзе, потым каманда стала галандскай, а зараз яны падаўжаюць кантракт і гатовыя мне заплаціць — прагрэс у наяўнасьці! Зьмена ўласніка адчыняе цікавыя перспектывы, з Майкам Гаскойнам і новым пастаўшчыком матораў мы пераходзім на новы ўзровень”.
28.9.2006 Пэдра дэ ля Расы прызнаўся, што думаў Люіс Хэмільтан, які адпрацоўваў старт і піт стопы на мінулых тэстах, зойме яго месца за рулём McLaren у апошніх трох гонках. Пэдра вельмі зьдзівіўся, даведаўшыся, што ўсёткі будзе выступаць у Кітаі.
Гішпанцу таксама гарантавалі ўдзел у Гран Пры Японіі. Гэты факт спарадзіў чуткі аб тым, што Хэмільтан дэбютуе ў самай апошняй гонцы гэтага сезону.
Пэдра: «Мяркую, у камандзе разглядалі магчымасьць дэбюту Люіса тут, таму так доўга і не аб’яўлялі аб рашэньні. На мінулым тыдні я быў на 70% упэўнены, што не буду ганяцца ў Кітаі, я сапраўды не чакаў гэтага».
Ці прыме Хэмільтан удзел у фінальнай гонцы практычна поўнасьцю залежыць ад таго, які вынік пакажа дэ ля Роса ў азіяцкіх гран пры. У McLaren прымуць рашэньне аб складзе толькі пасьля ГП Японіі.
26.9.2006 Кімі Райканен: “На кітайскай трасе цікава ганяцца, яна досыць шырокая і дазваляе абганяць. У павольных паваротах важны добры кантакт з асфальтам, асабліва ў трынаццатым, які выводзіць на доўгую, больш кіламетру, прамую — здолелі разагнацца ў 13-м, значыць будзеце хуткія і на прамой.
Апошняя шпілька — 14-ы паварот, як раз пасьля доўгай прамой, дае выдатны шанец для абгону, патрапіўшы ў паветраны мех ззаду машыны суперніка вы разганяецеся да 330 км/ч, а потым тармозіце да 85 км/ч. У мінулыя гады я фінішаваў у Шанхаі трэцім і другім, у трох пакінутых гонках мне бы хацелася, разам з McLaren, выйграць гонку”.
19.9.2006 На тэстах у Сільверстоўне сёньня дэбютавала новая афарбоўка машын Spyker MF1. Раніцай механікі сьпешна ляпілі стыкеры і шаравалі лакавыя пакрыцьці, машына нават трохі затрымалася ў боксах пасьля пачатку тэстаў.
Размалёўка фактычна паўтарае колеры машын Spyker у гоначнай серыі LMES, розніца толькі ў некаторых спонсарах.
Эксклюзіўныя фатаздымкі баліда Spyker MF1 Racing.
16.9.2006 Пасьля прызнання таго, што сёлета баліды Williams былі вельмі ненадзейнымі, сэр Фрэнк Ўільямс паабяцаў, што ў наступным сезоне надзейнасьць балідаў значна падвысіцца.
У Монцы галоўны каманды Williams так адклікаўся аб узьніклых праблемах: «Адной з прычын нашых няўдач у гонках можна лічыць няздольнасьць асвоіцца з бягучымі ўнутранымі працэсамі». Сэр Ўільямс у цэлым адклікаўся аб сезоне, як аб «несумнеўна самым зьневажальным, шакавальным і неканкурэнтаздольным сезоне для каманды за апошнія 29 гадоў».
13.9.2006 Па сцьвярджэньні нямецкай прэсы дачыненьні паміж Ральфам і Міхаэлем Шумахерамі заўсёды мелі прахалодны характар. Нямецкая газета Bild сцьвярджае, што браты практычна не размаўляюць адзін з адным.
У Монцы Ральф адкрыта намякнуў на характар сваіх адносінаў з братам, сказаўшы, што хутчэй за ўсё даведаецца аб рашэньні Міхаэля па SMS.
У сваёй заяве падчас прэса-канферэнцыі Міхаэль падзякаваў бацьку, маці, жонцы, дзецям, але не брату. А потым працягнуў гаварыць аб тым, што будучыня нямецкага аўтаспорту знаходзіцца ў маладых руках: «Нік Хайдфельд ужо паказаў, чаго ён можа дабіцца, калі ў яго будзе добры балід, а ў твары Себасцьяна Ветэля я бачу новае пакаленьне нямецкіх гоншчыкаў. Я падаецца ўсіх узгадаў?».
Ральф так пракаментаваў гэтую сітуацыю: «Я і Міхаэль зусім розныя людзі, у нас розныя інтарэсы, розныя жыцьці. Неабавязкова быць лепшым сябрам з братам».
12.9.2006 Фернанда Алёнса заявіў сёньня, што Міхаэль Шумахер самы неспартыўны гоншчык Формулы 1 усіх часоў. Алёнса даў зразумець, што сыход немца з каралеўскіх гонак у канцы сезону, не стане для яго вялікай стратай.
Падчас Гран Пры Італіі, Фернанда Алёнса пасьля кваліфікацыі атрымаў пакараньне за нібыта блакоўку напарніка Міхаэля, Феліпэ Масы. Алёнса, яўна, у корані быў не згодзен з такім рашэньнем, і ўзгадаў учынак немца ў Манака, калі той наўмысна спыніўся на апошніх секундах кваліфікацыі ў апошнім павароце, заблакаваўшы трасу.
Фернанда Алёнса: “Міхаэль - самы неспартыўны гоншчык Формулы 1, якога я калі-небудзь бачыў. Зінедзін Зідан сыйшоў са спорту з большай славай, чым Шумахер.”
Гішпанец, тым не менш, зазначыў, што яму было прыемна спаборнічаць з сяміразовым чэмпіёнам сьвету.
“Гэта не значыць, што ён не быў лепшым гоншчыкам, і дужацца з ім на трасе заўсёды было гонарам для мяне і дастаўляла вялізнае задавальненьне.”
Алёнса выйгравае ў Шумахера ў чэмпіянаце 2 пойнты за тры гонкі да канца чэмпіянату, але іспанец не згодзен з меркаваньнем Брыяторэ аб тым, што некалькі незаслужаных рашэньняў, вынесеных супраць Renault у гэтым сезоне, падарылі чэмпіёнскі тытул Шумахеру.
“Я не згодзен з Флавіё. Шумахер яшчэ не заваяваў тытул. І праўда, у гэтым сезоне было шмат спрэчных рашэньняў супраць адных і ў карысьць іншых, але што гэта дае?”
10.9.2006 У кваліфікацыі Фернанда Алёнса паказаў пяты вынік, аднак змушаны быў стартаваць дзесятым з-за спрэчнага рашэння суддзяў. У гонцы гішпанец змог падняцца да трэцяга месца, пакуль не адмовіў рухавік.
Фернанда Алёнса: “Мне прыйшлося сур’ёзна нагружаць рухавік, каб адыграць пазіцыі. Думаю, некаторыя людзі сёння будуць шчаслівыя – яны ўчора прадвызначылі зыход гонкі. Я спадзяюся, яны будуць спаць спакойна”.
Зараз у Алёнса застаецца ўсяго два пойнты перавагі за тры гонкі да канца сезону.
Фернанда Алёнса: “У нармалёвых умовах мы хуткія – мы былі хуткія ў Вугоршчыне і Турцыі, мы маглі выйграць і тут, так што, думаю, у нас досыць хуткасці для перамогі”.
21-гадовы дэбютант чэмпіянату прынёс камандзе BMW-Sauber другі подыўм у гэтым сезоне. Для самога пілота з Польшчы гэта першае трапленьне ў пойнты.
Роберт Кубіца: “Перад гонкай некалькіх хлопцаў з каманды падышлі да мяне і сказалі, што было б нядрэнна ўбачыць мяне на подыўме. Думаю, гэта быў жарт, але я апынуўся на подыўме. Мы ведалі, што тут у нас выдатныя шыны, не толькі для кваліфікацыі, але і для гонкі. Таксама мы былі поўнасьцю ўпэўненыя ў машыне. Прыкметна ўскладнілі сёньня задачу тыя, хто адставаў на кола. З другога піт-стопа я выехаў бок аб бок з Алёнса. Неўзабаве ў яго падарваўся рухавік, і была рызыка пасьлізнуцца на алею, што, як я думаю, і зрабіў Маса. Астатак гонкі выдаўся лёгкім, трэба было проста давесьці машыну да фінішу. Зараз у мяне ёсьць подыўм у Формуле-1, і я жадаю падзякаваць каманду за прадстаўленую магчымасьць”.
Пасьля перамогі ў Монцы Міхаэль Шумахер заявіў аб сваім сыходзе у канцы бягучага сезону.
Міхаэль Шумахер: “Сёньня асаблівы дзень, мы выйгралі гонку, зьмяніўшы сітуацыю ў чэмпіянаце, але зараз я жадаю распавесьці аб тым, што здарыцца далей. Мая будучыня актыўна абмяркоўвалася заўзятарамі, прыхільнікамі аўтаспорту і было б правільным растлумачыць сітуацыю.
Я шкадую аб тым, што гэтая заява затрымалася, але мы лічылі, што мая апошняя гонка ў Монцы — аптымальны момант. Разам з камандай мы рашылі, што ў канцы сезону я пакіну гонкі.
Гэта быў сапраўды дзіўны час, я правёў трыццаць гадоў у гонках і атрымоўваў задавальненьне ад кожнага імгнення, праведзенага на трасе. Добрыя і дрэнныя, яны рабілі маё жыцьцё цікавым, і я жадаю падзякаваць сваёй сям’і — бацьку, памерлай маці, жонцы і дзяцям, без іх падтрымкі я не змог бы выжыць у гэтым сьвеце і дабіцца такіх посьпехаў. Я жадаю падзякаваць усім, хто мне дапамагаў, падзякаваць Ferrari — у гэтай камандзе ў мяне шмат сапраўдных сяброў, прыняць такое рашэньне было сапраўды складана.
Я даўно ведаў імя пілота, які заменіць мяне ў Ferrari, зараз мая асноўная задача — засяродзіцца на трох пакінутых Гран Пры сезона, дужацца за перамогу ў чэмпіянаце. Мы многае зрабілі для гэтага і я зь нецярпеньнем чакаю наступнай гонкі”.
Адразу пасьля таго, як заціхлі гімны на подыўме Гран Пры Італіі, прэс-служба Ferrari апублікавала прэс-рэліз аб сыходзе Міхаэля Шумахера з Формулы 1 і складзе каманды ў сезоне 2007 года. У наступным годзе за Ferrari будзе выступаць Райканен, які падпісаў кантракт да канца 2009 года і Маса, кантракт якога скончыцца ў 2008-м.
| Паз. |
Пілот |
Каманда |
Час |
Пойнты |
| 1 |
М. Шумахер |
Ferrari |
- |
10 |
| 2 |
К. Райканэн |
McLaren |
+8.000 |
8 |
| 3 |
R. Kubica |
BMW |
+26.400 |
6 |
| 4 |
Дж. Фізыкела |
Renault |
+32.000 |
5 |
| 5 |
Дж. Батан |
Honda |
+32.600 |
4 |
| 6 |
Р. Барыкела |
Honda |
+42.400 |
3 |
| 7 |
Я. Трулі |
Toyota |
+44.600 |
2 |
| 8 |
Н. Хайдфэльд |
BMW |
+45.300 |
1 |
| 9 |
Ф. Маса |
Ferrari |
+45.900 |
0 |
| 10 |
М. Ўэбэр |
Williams |
+1:12.600 |
0 |
| 11 |
Х. Кліен |
RedBull |
+1кола |
0 |
| 12 |
Д. Култхард |
RedBull |
+1 |
0 |
| 13 |
S. Speed |
ScuderiaToroRosso |
+1 |
0 |
| 14 |
В. Ліуцы |
ScuderiaToroRosso |
+1 |
0 |
| 15 |
Р. Шумахер |
Toyota |
+1 |
0 |
| 16 |
Т. Сата |
SuperAguri |
+2 |
0 |
| 17 |
Х. Альбэрс |
MidlandF1 |
+2 |
0 |
| 18 |
Т. Мантэйра |
MidlandF1 |
+9 |
0 |
| 19 |
Ф. Алёнса |
Renault |
+10 |
0 |
| 20 |
P. delaRosa |
McLaren |
+33 |
0 |
| 21 |
S. Yamamoto |
SuperAguri |
+35 |
0 |
| 22 |
P. delaRosa |
McLaren |
+44 |
0 |
Продаж расійскай каманды Midland адбыўся, новым уладальнікам стала галандская кампанія Spyker. Таксама быў пацверджаны кантракт з Майкам Гаскойнам, які стане тэхнічным дырэктарам каманды, заява з нагоды пастаўкі матораў чакаецца ў бліжэйшыя дні, верагодна гэта будзе Cosworth V8.
Алекс Шнайдер, Midland: “Рашэнне аб продажы каманды стала адным з самых складаных у маім жыцці, заўсёды цяжка адмовіцца ад таго, чаму аддадзена столькі часу і сіл. Мы зрабілі ўсё для таго, каб каманда ўстала на ногі і я лічу гэтую ўгоду наступным крокам наперад для Midland Group, Spyker і каманды.
Цікавасць да Формулы 1 у Галандыі значна больш, чым у Расіі і я ўпэўнены ў тым, што новыя ўладальнікі змогуць дабіцца сур’ёзнага камерцыйнага поспеху, эксплуатуючы нацыянальную прыналежнасць каманды. Я ведаю, што яна ў добрых руках”.
Віктар Мюлер, CEO Spyker Cars N.V. і Spyker MF1 Racing: “Новая праграма па вытворчасці спартовых машын стартавала ў 2000-м і кожны год аб’ёмы вытворчасці падвойваліся. Валодаючы абмежаваным бюджэтам мы рашылі скарыстацца рэкламным патэнцыялам Формулы 1, падкрэсліць асацыяцыю Spyker з аўтаспортам і павялічыць міжнародную вядомасць брэнда. Я перакананы ў тым, што Формула 1 у дакладнасці адпавядае мэтам і задачам Spyker”.
Берні Эклстоўн: “Гэта добрая навіна для Формулы 1. З’яўленне ў чэмпіянаце яшчэ аднаго аўтавытворцы павялічвае патэнцыял і прывабнасць чэмпіянату”.
Фармальна ўгода будзе завершаная 30 верасня 2006 года, яе вартасць ацэньваецца ў 53 мільёны Еўра.
9.9.2006 Суддзі рашылі пакараць Фернанда Алёнса за блакоўку Феліпэ Маса. Праз пару гадзін пасьля кваліфікацыі абодва пілота былі выкліканыя для тлумачэньняў. У вынініку гішпанца пазбавілі трох лепшых кругоў, і ў выніку лідэр чэмпіянату заўтра будзе стартаваць дзесятым.
Кваліфікацыя для Алёнса выдалася вельмі складанай. Пракол гумы памяшаў яму падужацца за поул. За пару секунд да клецістага сьцяга Фернанда сыйшоў на апошні хуткі круг і змог паказаць пяты вынік. Па словах Масы, пілот Renault сапсаваў яго хуткае кола, за што і атрымаў пенальці.
| Паз. |
Пілот |
Каманда |
Час |
| 1 |
К. Райканэн |
McLaren |
1:21.484 |
| 2 |
М. Шумахер |
Ferrari |
1:21.486 |
| 3 |
Н. Хайдфэльд |
BMW |
1:21.653 |
| 4 |
Ф. Маса |
Ferrari |
1:21.704 |
| 5 |
Ф. Алёнса |
Renault |
1:21.829 |
| 6 |
Дж. Батан |
Honda |
1:22.011 |
| 7 |
R. Kubica |
BMW |
1:22.258 |
| 8 |
P. de la Rosa |
McLaren |
1:22.280 |
| 9 |
Р. Барыкела |
Honda |
1:22.787 |
| 10 |
Дж. Фізыкела |
Renault |
1:23.175 |
| 11 |
Я. Трулі |
Toyota |
1:21.924 |
| 12 |
N. Rosberg |
Williams |
1:22.203 |
| 13 |
Р. Шумахер |
Toyota |
1:22.280 |
| 14 |
Д. Култхард |
Red Bull |
1:22.589 |
| 15 |
S. Speed |
ScuderiaToroRosso |
1:23.165 |
| 16 |
Х. Кліен |
RedBull |
без часу |
| 17 |
В. Ліуцы |
ScuderiaToroRosso |
1:23.043 |
| 18 |
Х. Альбэрс |
MidlandF1 |
1:23.116 |
| 19 |
М. Ўэбэр |
Williams |
1:23.341 |
| 20 |
Т. Мантэйра |
MidlandF1 |
1:23.920 |
| 21 |
Т. Сата |
SuperAguri |
1:24.289 |
| 22 |
S. Yamamoto |
SuperAguri |
1:26.001 |
6.9.2006 Як і чакалася, Хэйкі Кавалайнен у наступным сезоне стане партнёрам Джанкарла Фізікела па Renault. Аб гэтым было абвешчана сёньня.
Хэйкі Кавалайнен: “Я вельмі рады, што атрымаў магчымасьць выступіць за такую чэмпіёнскую каманду як Renault. Я з 2002 года прымаў удзел у праграме падрыхтоўкі маладых пілотаў Renault і ўвесь гэты час марыў стаць пілотам Формулы-1. Зараз мая мара спраўджваецца. Апошнія два года я працаваў на тэстах, а таксама выступіў у GP2 – усё гэта дазволіла мне набрацца самавітага доследу, які спатрэбіцца мне для перамог у Формуле-1.
У мяне была выдатная магчымасьць паказаць камандзе, што я магу. І тое, што яны паверылі ў мяне, надае мне самавітай матывацыі. Я з нецярпеньнем чакаю фантастычнага моманту, калі апынуся на стартавай рашотцы Мельбурна. Але да гэтага яшчэ шмат часу, а зараз я канцэнтруюся на тым, каб дапамагчы Renault выйграць чэмпіянат 2006 года”.
4.9.2006 Пасля турэцкай аварыі каманда вызваліла Кімі Райканена ад тэстаў, але зараз усё ў парадку — фін у выдатнай форме і гатовы да новых выпрабаваньняў…
Кімі Райканен: “Монца — сапраўды хуткасная траса і справа не толькі ў хуткіх прамых, тут ёсьць некалькі фантастычных паваротаў, накшталт Parabolica, у якіх вы абавязаныя дабіцца ад машыны максімуму, каб паказаць добры час на коле. Высокія хуткасьці і частыя атакі парэбрыка падвышаюць патрабаваньні да надзейнасьці і налаках машыны, на тэстах каманда вызначыла прыярытэты, але ў пятніцу нам трэба шмат зрабіць.
Пасьля аварыі ў Турцыі ў мяне балела спіна і каманда рашыла вызваліць мяне ад тэстаў, каб я паправіўся да гонкі. Зараз ніякіх праблем няма, я ў выдатнай форме і з нецярпеньнем чакаю пачатка ўік-энду. Спадзяюся, ў Монцы мы даб’емся большага, чым у Стамбуле”.
Ёсьць меркаваньне, што каманда проста не пусціла фіна на свае тэсты, паколькі стала вядома аб падпісаным кантракце з іншай камандай. Натуральна, што каманда не жадае дэманстраваць навінкі пілоту, які збіраецца сыходзіць да канкурэнтаў. Трэба адзначыць, гэта звычайная практыка для ўсіх каманд, калі толькі пілот не змагаецца за чэмпіёнскі тытул.
1.9.2006 Прадстаўніца прэс-службы Ferrari сёньня ўдакладніла дату і час чаканай ў Монцы заявы Ferrari з нагоды складу ў наступным сезоне. Каманда выпусціць прэс-рэліз адразу пасьля фінішу Гран Пры Італіі, а ўвечар журналісты памкнуцца на прэс-канферэнцыю.
Шырока распаўсюджана інфармацыя, што да Ферары верагодна далучыцца Кімі Райканен, але найбольш цікавіць пытаньне, ці пакіне ў гэтым сезоне Формулу 1 Міхаэль Шумахер.
Італьянская Gazzetta dello Sport лічыць, што немец хутчэй за ўсё сёлета скончыць сваю кар’еру ў Формуле 1: “Той факт, што ў Маранэла вырашылі зрабіць заяву пасьля фінішу, верагодна гаворыць аб тым, што гонка ў Італіі можа стаць апошнім выступам Шумахера ў Монцы”.
Феліпэ Маса ўзначаліў неафіцыйны пратакол першага і трэцяга дня тэстаў у Монцы, Пэдра дэ ля Роса лічыць, што ў дні правядзеньня Гран Пры Італіі чырвоныя машыны паедуць яшчэ хутчэй…
Пэдра дэ ля Роса, McLaren: “У наступны ўік-энд Ferrari напэўна дадасьць, верагодна ў іх ёсць яшчэ некалькі дзесятых у запасе. Справа не ў тым, што каманда не жадае паказваць усе свае карты, проста на гэтым аўтадроме ў Bridgestone перавага над Michelin. Розніца не так вялікая, як чакалася, але ўсё ж вельмі адчувальная.
Машыны Renault выдатна глядзеліся на тэстах, мы таксама дадалі, але Ferrari на крок наперадзе ўсіх, думаю, што можна гаварыць аб перавазе ў тры-чатыры дзесятых на коле”.
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
Гран Пры Аўстраліі 2009, Мельбурн
 |
27-29 сакавіка 2009
|
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008
01. Гамільтан 02. Маса 03. Райканен 04. Кубіца 05. Алёнса 06. Хайдфельд 07. Кавалайнен 08. Фэтэль 09. Трулі 10. Глок 11. Ўэбер 12. Піке 13. Росберг 14. Барыкела 15. Накаджыма 16. Култхард 17. Бурдэ 18. Батан 19. Фізікела 20. Зуціль 21. Сато 22. Дэвідсан
98 97 75 75 61 60 53 35 31 25 21 19 17 11 9 8 4 3 0 0 0 0
▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008
01. Ferrari 02. McLaren-Mercedes 03. BMW 04. Renault 05. Toyota 06. Toro Rosso 07. Red Bull 08. Williams 09. Honda 10. Force India 11. Super Aguri
172 151 135 80 56 39 29 26 14 0 0
|