Чаму Райканен прапусьціў тэсты ў Монцы?

Чаму Райканен прапусьціў тэсты ў Монцы?

Пасля турэцкай аварыі каманда вызваліла Кімі Райканена ад тэстаў, але зараз усё ў парадку — фін у выдатнай форме і гатовы да новых выпрабаваньняў…

Кімі Райканен: “Монца — сапраўды хуткасная траса і справа не толькі ў хуткіх прамых, тут ёсьць некалькі фантастычных паваротаў, накшталт Parabolica, у якіх вы абавязаныя дабіцца ад машыны максімуму, каб паказаць добры час на коле. Высокія хуткасьці і частыя атакі парэбрыка падвышаюць патрабаваньні да надзейнасьці і налаках машыны, на тэстах каманда вызначыла прыярытэты, але ў пятніцу нам трэба шмат зрабіць.

Пасьля аварыі ў Турцыі ў мяне балела спіна і каманда рашыла вызваліць мяне ад тэстаў, каб я паправіўся да гонкі. Зараз ніякіх праблем няма, я ў выдатнай форме і з нецярпеньнем чакаю пачатка ўік-энду. Спадзяюся, ў Монцы мы даб`емся большага, чым у Стамбуле”.

Ёсьць меркаваньне, што каманда проста не пусціла фіна на свае тэсты, паколькі стала вядома аб падпісаным кантракце з іншай камандай. Натуральна, што каманда не жадае дэманстраваць навінкі пілоту, які збіраецца сыходзіць да канкурэнтаў. Трэба адзначыць, гэта звычайная практыка для ўсіх каманд, калі толькі пілот не змагаецца за чэмпіёнскі тытул.

4.9.2006   ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь