Алёнса пакараны!Суддзі рашылі пакараць Фернанда Алёнса за блакоўку Феліпэ Маса. Праз пару гадзін пасьля кваліфікацыі абодва пілота былі выкліканыя для тлумачэньняў. У вынініку гішпанца пазбавілі трох лепшых кругоў, і ў выніку лідэр чэмпіянату заўтра будзе стартаваць дзесятым. Кваліфікацыя для Алёнса выдалася вельмі складанай. Пракол гумы памяшаў яму падужацца за поул. За пару секунд да клецістага сьцяга Фернанда сыйшоў на апошні хуткі круг і змог паказаць пяты вынік. Па словах Масы, пілот Renault сапсаваў яго хуткае кола, за што і атрымаў пенальці. 9.9.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |