Кампанія Spyker купіла MidlandF1

Кампанія Spyker купіла MidlandF1

Продаж расійскай каманды Midland адбыўся, новым уладальнікам стала галандская кампанія Spyker. Таксама быў пацверджаны кантракт з Майкам Гаскойнам, які стане тэхнічным дырэктарам каманды, заява з нагоды пастаўкі матораў чакаецца ў бліжэйшыя дні, верагодна гэта будзе Cosworth V8.

Алекс Шнайдер, Midland: “Рашэнне аб продажы каманды стала адным з самых складаных у маім жыцці, заўсёды цяжка адмовіцца ад таго, чаму аддадзена столькі часу і сіл. Мы зрабілі ўсё для таго, каб каманда ўстала на ногі і я лічу гэтую ўгоду наступным крокам наперад для Midland Group, Spyker і каманды.

Цікавасць да Формулы 1 у Галандыі значна больш, чым у Расіі і я ўпэўнены ў тым, што новыя ўладальнікі змогуць дабіцца сур`ёзнага камерцыйнага поспеху, эксплуатуючы нацыянальную прыналежнасць каманды. Я ведаю, што яна ў добрых руках”.

Віктар Мюлер, CEO Spyker Cars N.V. і Spyker MF1 Racing: “Новая праграма па вытворчасці спартовых машын стартавала ў 2000-м і кожны год аб`ёмы вытворчасці падвойваліся. Валодаючы абмежаваным бюджэтам мы рашылі скарыстацца рэкламным патэнцыялам Формулы 1, падкрэсліць асацыяцыю Spyker з аўтаспортам і павялічыць міжнародную вядомасць брэнда. Я перакананы ў тым, што Формула 1 у дакладнасці адпавядае мэтам і задачам Spyker”.

Берні Эклстоўн: “Гэта добрая навіна для Формулы 1. З`яўленне ў чэмпіянаце яшчэ аднаго аўтавытворцы павялічвае патэнцыял і прывабнасць чэмпіянату”.

Фармальна ўгода будзе завершаная 30 верасня 2006 года, яе вартасць ацэньваецца ў 53 мільёны Еўра.

10.9.2006   ▪    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь