rss   lj   del.icio.us

Гран Пры Турэччыны. Маса перамагае і робіцца прэтэндэнтам на тытул

12.5.2008  ▪ Top-навіна

Выдатнае выступленьне Феліпэ Масы прынела бразільцу трэці запар Вялікі Прыз Турэччыны! Феліпэ заваяваў поўл і упэўнена правёў гонку, апярэдзіўшы сваіх супернікаў Люіса Гамільтана і Кімі Райканена.

Старт гонкі (РЕН-ТВ).

McLaren адмецілася нестандартнай тактыкай трох піт-стопаў. чытаць далей →


29.10.2006

Міхаэль Шумахер атрымаў новае прызначэньне ў Ferrari

Шумахер застанецца ў Ferrari, заняўшы пост памагатага новага выканаўчага дырэктара кампаніі Жана Тодта, такая прапанова было агучана на цырымоніі развітання з заўзятарамі ў Монцы.

Лука дзі Монтэдземола: “Міхаэль прасіў мяне прыгледзецца да Райканена”

Кімі Райканен стаў пераемнікам Міхаэля Шумахера ў Ferrari і прэзідэнт кампаніі Лука дзі Монтэдземола ўспомніў, што некалі Міхаэль сам папрасіў яго прыгледзецца да фіна.

Хакінен можа вярнуцца ў F1 мэнэджэрам

Двухразовы чэмпіён F1 Міка Хакінен можа вярнуцца ў чэмпіянат у якасьці мэнэджэра аднаго з пілотаў. Некалі былы чэмпіён Кеке Росберг прывёў у Формулу 1 маладога Міку, зараз Міка гатовы дапамагчы камусьці з маладых. Каму — пакуль невядома, але жадаючыя знойдуцца…

28.10.2006

Ferrari пацьвердзіла сыход Роса Браўна

Ferrari пацьвердзіла афіцыйна — Рос Браўн, тэхнічны дырэктар і адзін з найлепшых стратэгаў чэмпіянату, пакідае каманду ў канцы года, разам зь ім сыходзіць матарыст Паола Мартынэлі.

26.10.2006

Култхард і Ірвайн узначаляць каманды ў тэлешоў

Дэвід Култхард і Эддзі Ірвайн узначаляць каманды ў тэлешоў “The Race”, якое шостага лістапада стартуе на тэлеканале Sky One. Дэвід будзе трэніраваць каманду дзяўчынак, сярод якіх Тамара Эклстоўн — дачка Бэрні, Эддзі зоймецца хлопчыкамі, адзін зь яго падапечных — вакаліст AC/DC Браян Джонсан.

Ён яшчэ вернецца?..

Міхаэль Шумахер: “Я толькі што правёў свой фінальны Гран Пры ў Формуле 1 і пакуль не адышоў ад барацьбы. Каб вярнуцца ў гонкі, трэба адпачыць і трохі па іх змаркоціцца. Лаўда вярнуўся ў Формулу 1, Хакінен сеў за руль у серыі DTM, я таксама не буду нічога выключаць, але прама зараз не гатовы да гэтага. […]

25.10.2006

Маса не будзе рабіць саступак на карысьць Райканена

Пасьля сыходу Міхаэля Шумахера для Ferrari наступае новая эра. У студзені да каманды далучыцца Кімі Райканен, які разам з Феліпэ Масай будзе абараняць гонар Скудэрыі у наступным годзе.

23.10.2006

Рэал спонсар топ-каманды?

Прэзыдэнт футбольнага клуба Рэал (Мадрыд) Рамон Калдэрон заявіў сёньня аб дамоўленасьці з адной з топ-каманд Формулы 1.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Монако 2008, Монтэ Карло

Монако Формула 1

22 траўня 2008
11:00-12:30 Практыка
15:00-16:30 Практыка

24 траўня 2008
12:00-13:00 Практыка
15:00 Кваліфікацыя

25 траўня 2008
15:00 Гонка

Live timing


 ▪ АПОШНІЯ КАМЭНТЫ

lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.

Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...

bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.

lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс

lodar: Памятаю толькі, што дэ ля Роса на адну гонку падмяняў Мантою...


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая з дзвух каманд возьме больш пойнтаў у Кубку канструктараў 2008?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008



01. Райканен
02. Маса
03. Гамільтан
04. Кубіца
05. Хайдфельд
06. Кавалайнен
07. Ўэбер
08. Алёнса
09. Трулі
10. Росберг
11. Накаджыма
12. Батан
13. Бурдэ

35
28
28
24
20
14
10
9
9
8
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. BMW
03. McLaren-Mercedes
04. Williams
05. Red Bull
06. Toyota
07. Renault
08. Honda
09. Toro Rosso

63
44
42
13
10
9
9
3
2


© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь