Сато дыскваліфікаваны, Альберс аштрафаваныСцюарды Гран Пры Кітаю, разгледзеўшы акалічнасьці інцыдэнту на апошнім коле, дыскваліфікавалі Такуму Сато і аштрафавалі Крысьціяна Альберса даданьнем 25 секунд да яго фінальнага выніку. Сато пакараны за блакоўку гоншчыкаў, абганяючых яго на кола і прызнаны вінаватым ў інцыдэнце. У гэтым сезоне японца ўжо штрафавалі за падобныя паводзіны, таму ён быў дыскваліфікаваны. Алберс пакараны за тыя жа дзеянні, але ён “патрапіў” упершыню, таму і адкараскаўся лягчэйшым пакараньнем. Рубенс Барыкела пазьбег пакараньня, сцюарды тлумачылі яго сутыкненьне з Хайдфельдам, як звычайны гоначны інцыдэнт. 1.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |