У 2007-м McLaren зьменіць зьнешні выгляд і філасофіюУ наступным году McLaren зменіць галоўнага спонсара і пачне супрацоўніцтва з Vodafone, яўна зьменіцца размалёўка машын, але Рон Дэніс заявіў сёньня, што гэтым справа не абмяжуецца… Рон Дэніс: “Каманда зьменіць не толькі размалёўку машын, але і імідж. Нас часта крытыкуюць за халоднасьць і некаторую адлучанасьць ад публікі, у наступным сезоне вы зразумееце, што гэта ня так — мы жадаем стаць часткай мары. Хтосьці жадае стаць мастаком, хтосьці астранаўтам або гоншчыкам і карыстаючыся статутам каманды Формулы 1 мы жадаем падарыць ім натхненьне, запал да заваяваньня вяршыняў. Зразумела гэта ніяк не адаб`ецца на сур`ёзнасьці задач, якія мы ставім перад сабою. Каманда будзе змагацца за перамогу!” 2.10.2006 ▪ McLaren ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |