Рэканструяваная траса Фудзы рыхтуецца прыняць Гран Пры Японіі ў 2007 годзеУладальнікі новай-старой японскай трасы ў Фудзы, якая ў наступным сезоне зьменіць Сузуку ў якасьці гаспадара нацыянальнага Гран Пры, сабралі журналістаў, каб пазнаёміць іх з падрабязнасьцямі новага праекту. Рэканструяваная траса сапраўды ўражвае. Кампанія Toyota, якая ў наступным году адсьвяткуе 50-годдзе сваёй прысутнасьці ў аўтаспорце, выдаткавала 20 мільярдаў Ен (170 мільёнаў даляраў), каб увасобіць у жыцьцё ідэі Германа Тыльке. На адной з самых доўгіх прамых чэмпіянату (1475 метраў) машыны павінны разганяцца да 330 км/г перад цяжкім тармажэньнем у першым павароце, значна дапрацаваны зоны бясьпекі, арганізатары Гран Пры ўпэўніваюць, што ўлічана ўсё, што магчыма ўлічыць. У 300-кіламетровай зоне вакол трасы жыве каля 80 мільёнаў чалавек, трыбуны здольныя змясьціць 140 тысяч заўзятараў, якім таксама былі дадзеныя гарантыі бясьпекі… Джон Хауэт, прэзыдэнт Toyota Motorsport: “Мы зрабілі ўсё, каб гонка на гэтай трасе была ўнікальным выпрабаваньнем для машын і гоншчыкаў, ды й матарыстам прыйдзецца папрацаваць, каб гарантаваць высокую хуткасьць на прамых Фудзы — я думаю, што нягледзячы на вялікую працягласьць машыны будуць праязджаць кола за 1`20. Зразумела мы падбалі аб камфорце гледачоў, з размяшчэньнем і пад`язных шляхах да трасы. Гэта — сур`ёзны выклік, але мы ўпэўненыя, што пры падтрымцы мясцовых уладаў зможам дабіцца выніку”. 2.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |