Эклстоўн падпісаў кантракт з гаспадарамі трасы Spa-FrancorchampsБерні Эклстоўн падпісаў кантракт з гаспадарамі Spa-Francorchamps. Сёлета правядзеньню Гран Пры на легендарнай трасе памяшалі незавершаныя працы па мадэрнізацыі аўтадрома, потым ранейшыя гаспадары абвесьцілі аб банкруцтве і, нягледзячы на ўмяшаньне мясцовых улад, усё сарвалася. Учора быў падпісаны новы кантракт, улады гарантавалі вылучэньне 30 мільёнаў Эўра на мадэрнізацыю трасы, а калі працы не будуць скончаныя ў тэрмін, то яны заплацяць Берні палову гэтай сумы ў якасьці кампенсацыі. Гран Пры Бельгіі мусіць прайсьці 16 верасьня 2007 года. 11.10.2006 ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |